Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Новости

В день защиты детей дети познакомились со своими правами, кто должен заботиться и нести ответственность о них. Дети играли, веселились состязались в эстафетах, отгадывали загадки,конструировали солнышко.

Последний звонок – очень трогательный праздник, наполненный улыбками, легкими слезами, обещаниями помнить школьные годы, пожеланиями удачи и мудрыми напутствиями.
Сегодня желали выпускникам успешно сдать экзамены, выбрать правильную дорогу в жизни и не бояться трудностей.
Одним из трогательных и волнующих моментов торжества стал прощальный вальс выпускников.
В добрый путь, дорогие выпускники! https://konvelishki.schools.by/photoalbum/975342

Свята развітання з пачатковай школай стала традыцыйным у нашай школе. Сёлета сваіх “птушанят” у далейшы палёт выпускала класная “мама” Ірэна Іванаўна Мухляда.
Чатыры гады рука аб руку са сваімі аднакласнікамі і класным кіраўніком дзеці пераадольвалі першую ступень адукацыі. І вось незаўважна прамчаліся 4 гады. І ўчарашнія першакласнікі стаяць ва ўрачыстых строях пасталелыя, адкрытыя, вясёлыя і трохі задумлівыя.
Свята “Бывай, пачатковая школа!” атрымалася вясёлым і радасным з ноткамі суму. Навучэнцы чыталі вершы пра школу і сяброў, спявалі песні, ставілі заліхвацкія сцэнкі са школьнага жыцця.

27 мая адбылася сустрэча вучняў 9, 11 класаў з маладымі спецыялістамі СУП "ГМК-Агра", дзе аналізаваліся плюсы і мінусы аграрных спецыяльнасцей, даводзілася важнасць і значнасць прафесій у сённняшні час у Рэспубліцы Беларусь

26 мая адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход “Сям'я і школа. Вынікі супрацоўніцтва. Арганізацыя летняга адпачынку і вольнага часу дзяцей. Бяспечныя канікулы” у якім прынялі ўдзел старшыня Канвелішскага севыканкама, Орда У.В., участковы інспектар ІСН Воранаўскага РАУС

Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Сцефановіч З.У. з выхаванцамі групы падоўжанага дня адпрацоўвае практыкаванні, якія садзейнічаюць развіцці фізічнай актыўнасці і вынослівасці.

Мы жывём, пакуль помнім. Гэтыя словы ў Беларусі зразумелыя, як нідзе ў свеце. Кожная сустрэча з настаўнікам гісторыі, кіраўніком музея Бенем Р.У. - гэта яшчэ адзін аповед пра подзвіг нашых дзядоў і прадзедаў, якія перамаглі фашысцкую навалу, тым самым далі нам магчымасць жыць, працаваць і не чуць стрэлаў і выбухаў на роднай зямлі

Актив дружины имени Володи Дубинина посетил младшую дошкольную группу и совместно с малышами изготовил открытки с талисманом БРПО рысёнком Огоньком.

Пионеры дружины имени Володи Дубинина приняли участие в районном слете "БРПО - это про нас!".
Для детей была организована торжественная линейка на которой были награждены и вручены символические подарки самым активным пионером нашего районного, среди них оказались Своробович Сандра и Ясюкайть Полина.

18 мая 2022 года вучні 9-11 класаў ДУА «Навучальна-педагагічны комплекс Канвелішскія яслі-сад-сярэдняя школа” прынялі ўдзел у інтэрактыўным дыялогу з выкладчыкамі філалагічнага факультэта (“Беларуская філалогія”) Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, у ходзе якога старшакласнікі пазнаёміліся са спецыфікай факультэта, умовамі навучання. Навучэнцы наведалі музей універсітэта, пабывалі ў студэнцкіх аўдыторыях. Хвалюючым момантам сустрэчы стала ўзнагароджанне прызёраў і пераможцаў універсітэцкай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры “Філалагічны калейдаскоп”. Загадчык кафедры беларускай філалогіі Садоўская Алена Станіславаўна для кожнага вучня знайшла цёплыя словы. Дыпломамі І ступені ўзнагароджаны Кічко Сафія, Трахімчык Даніла, Станкевіч Паліна, Савоська Алеся, Барэйша Ксенія, дыпломамі ІІ ступені – Мікульская Юлія, Огар Віялета, Міхалькевіч Максім, Барэйша Кацярына, Шавякоў Гжэгаж, Сварабовіч Сандра, Ясюкайць Паліна.

Навучэнцы групы падоўжанага дня пабывалі на выставе педагога дадатковай адукацыі Кічко Ірэны Францаўны.
Яна расказала дзецям як трэба падрыхтавацца да работы кручком,якія ніткі для пачаткоўцаў лепш за ўсё выкарыстоўваць. Сказала, што можна таксама вучыцца на розных шнурах або нарэзаных палосах з трыкатажнай тканіны, падыходзяць для гэтага і шаўковыя, ваўняныя, ільняныя, баваўняныя ці нават сінтэтычныя ніткі. Лепш за ўсё вядома выкарыстоўваць ніткі з воўны - яны не слізгаюць на кручку, эластычныя і пругкія.
Сярод наведвальнікаў знайшліся жадаючыя запісацца ў аб'яднанне па інтарэсах "Майстрыца", каб навучыцца рабіць такія ж цудоўныя карункі.

16 мая у нашай школе для навучэнцаў 9 – 11класаў прайшоў Адзіны Урок, прысвечаны Дню сям’і “Сям’я і Радзіма – адзіны”.
Класныя кіраўнікі Русак Г.Ф. і Шчуплова А.Б засяродзілі ўвагу навучэнцаў на дасягненнях Рэспублікі Беларусь і значэнні сям’і ў гэтых дасягненнях.
Гартаючы старонкі кнігі “Памяць”, даведаліся пра ваенныя лёсы сваіх прадзедаў, што стала той сцяжынкай, якая вядзе да моцнага пачуцця – патрыятызму.

16 мая 2022 г. пройдет Единый урок, посвященный Дню семьи по теме "Судьба моей семьи в истории моей страны"

13 мая 2022 года напярэдадні Дня сям’і ў Гродзенскай абласной філармоніі прайшоў абласны этап рэспубліканскага конкурсу “Сям’я года”. За званне лепшай сям’і вобласці спаборнічала 19 сем’яў. Вельмі прыемна, што ў лік пераможцаў трапіла сям’я Сварабовіч з вёскі Свілы. Дыплом ІІІ ступені – заслужаная ўзнагарода Святланы і Збігнева Сварабовічаў і іх дзетак – Сандры, Ксеніі і Эвяліны. Маладая, артыстычная, крэатыўная сельская сям’я дастойна прадставіла Воранаўшчыну на конкурсе. Святлана Тадэвушаўна Сварабовіч – настаўнік матэматыкі, педагог сацыяльны Канвелішскага НПК, Збігнеў Мар’янавіч – сацыяльны работнік, а ўсе іх дачушкі – вучаніцы Канвелішскага НПК.

Адным з яркіх мерапрыемстваў праекта “Чытаем разам”, які рэалізоўваецца ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Канвелішскія яслі-сад-сярэдняя школа” сумесна з Гродзенскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі, стала літаратурная пляцоўка, якая прайшла 11 мая 2022 года на базе Гродзенскага аддзялення. Вучні 9-11 класаў установы адукацыі мелі магчымасць сустрэцца з членамі Саюза пісьменнікаў: Дзмітрыем Радзівончыкам, Людмілай Шаўчэнка, Алінай Сабуць, Русланам Казлоўскім. На пляцоўцы не было раўнадушных: гучалі аўтарскія вершы, быў арганізаваны “адкрыты мікрафон”, дзе ўсе маглі прадэманстраваць свае паэтычныя пробы, задаць пытанне паэтам Гродзеншчыны. Свае вершы і пераклады для прысутных прачытаў Даніла Трахімчык, фіналіст міжнароднага паэтычнага конкурсу маладых паэтаў і перакладчыкаў “Берагі дружбы”.

В рамках эстафеты «От памятника к памятнику» 10 мая 2022 года были приняты в пионеры 6 учащихся 4 класса.

8 мая в ГУО «Учебно-педагогический комплекс Конвелишские ясли-сад-средняя школа» прошла торжественная линейка «Нам этот мир завещано беречь», посвященная празднованию 77-й годовщины Победы советского народа в Великой Отечественной войне. В ней приняли участие педагоги школы, учащиеся 1-11 классов и их родители.
Участники торжественного патриотического мероприятия окунулись в далекую атмосферу победного 45-го, которые еще раз ощутили, что это день памяти, глубокого уважения и благодарности советским воинам, труженикам тыла, партизанам и подпольщикам – всем, кто приближал Великую Победу.
Во время торжественной линейки была дана клятва верности Государственному флагу Республики Беларусь.
Мероприятие закончилось коллективным исполнением песни «День Победы».

Сёння, 5 мая ў Канвеліскім НПК прайшоў Урок Памяці пад назвай "Нам гэты свет завешчана берагчы".
Правесці гутарку на важную патрыятычную тэму да навучэнцаў школы прыехала Ганевіч Алена Янаўна - старшыня Воранаўскага раённага Савета дэпутатаў.
Галоўнай мэтай урока стала фарміраванне ў вучняў аб'ектыўнага ўяўлення аб укладзе беларускага народа ў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, аб гераічнай спадчыне народа як важнейшага элемента гістарычнай памяці.
Вы, наша маладое пакаленне, павінны ведаць, паважаць і шанаваць гераічнае мінулае нашых землякоў, бо нам свет гэты завешчана берагчы - адзначыла Алена Янаўна.
- Нашы дзеці шмат ведаюць пра Вялікую Айчынную вайну з урокаў гісторыі, мерапрыемстваў праекта «ШАГ», пазакласных мерапрыемстваў, - сказала класны кіраўнік 9 класа Алена Браніславаўна Шчуплова.
На Уроку Памяці мы яшчэ раз перагарталі старонкі гісторыі той страшнай вайны, разважалі аб тым, што перажылі падчас вайны маладыя закаханыя Мартынава Надзея Савельеўна і Мартынаў Іван Аляксеевіч, як яны знайшлі адзін аднаго ў гады ліхалецця, як стварылі сям'ю і прыехалі працаваць у нашу Канвелішскую школу, дзе пражылі да глыбокай старасці, дзе нарадзіліся іх дзеці і ўнукі. Пачулі іх успаміны аб вайне, але ўжо толькі ў запісе, на плёнцы.
Мы памятаем мінулае і ўпэўнены, што мірная будучыня нашай краіны - у надзейных руках маладога пакалення, дадала Ганна Францаўна Русак і працягнула сваё выступленне, успамінаючы нядаўнюю паездку з вучнямі нашай школы ў Хатынь і на Курган Славы.
Па заканчэнні Урока памяці, навучэнцы 9 - 11 класаў паехалі ў вёску Барташуны, да помніка Героя Савецкага Саюза Аляксандра Канарчыка. Яны ўсклалі кветкі да помніка і ўшанавалі памяць Героя хвілінай маўчання.
Дзень Перамогі ў Беларусі - дзяржаўнае свята. Для нас гэта асаблівы дзень, дзень памяці, глыбокай пашаны і падзякі савецкім воінам, працаўнікам тылу, партызанам і падпольшчыкам.
Асаблівае гучанне яно набывае ў Год гістарычнай памяці.