Новости
У ходзе акцыі ўсе работнікі змаглі змераць свой артэрыяльны ціск, масу цела, рост, атрымаць кансультацыю ўрача Струкоўскага А.У., медыцынскай сястры Жукоўскай І.У., памочніка ўрача-гігіеніста Мяцеліцы І.І. У акцыі прынялі ўдзел 43 работнікі. Кантралюем свой ціск - працягваем жыццё!
У рамках Тыдня беларускай мовы і культуры праведзена інтэлектуальная гульня для вучняў 9-11 класаў (наст. Адамчык Н.І., Бень Р.У.). Пытанні гульні садзейнічалі пашырэнню ведаў вучняў пра мінулае і сучаснае Беларусі. Удзельнічалі дзве каманды: "Сказ" і "Слова" (капітаны каманд Буйноўскіс Віктар і Буйноўскіс Дзяніс). Актыўна ўдзельнічалі не толькі члены каманд, але і гледачы. Дзякуй за цікавую гульню!
У рамках Тыдня беларускай мовы і культуры прайшла інтэлектуальная гульня "ФЭСТ" для вучняў 5-8 класаў (наст. Паляк Г.Ф.). Удзел прынялі дзве каманды, якія вельмі захапіліся выкананнем цікавых разнастайных заданняў. Не драмалі і гледачы. Вучні праявілі зацікаўленасць, кемлівасць, спрыт. Перамагла каманда "Яснае вока" (капітан каманды Кічко Сафія).
Лепшымі сталі: Бараноўская Анжаліка ў намінацыі "Казка" (кіраўнік Якжык Н.В.), Шышко Анастасія, Міхалькевіч Сняжана ў намінацыі "Апавяданне" (кіраўнік Нос Л.І.), Русак Валерыя ў намінацыі "Верш" (кіраўнік Адамчык Н.І.), Сварабовіч Сандра ў намінацыі "Стыкер-пак" (кіраўнікі Сцефановіч Г.І., Пукель А.А., Квецень А.В.), Огар Юстына ў намінацыі "Падзелка" (кіраўнік Савуль А.А.), Станкевіч Улад ў намінацыі "Малюнак" (кіраўнік Адамчык В.З.), Русак Арцём ў намінацыі "Мадэль пажарнай тэхнікі" (кіраўнік Савуль А.А.).
Жадаем поспехаў на абласным этапе!!!
У рамках Тыдня беларускай культуры прайшло цікавае мерапрыемства па сямі станцыях для вучняў 3-7 класаў "У гасцях чараўніцы музыкі" (наст. Адамчык В.З.). Прымалі ўдзел дзве каманды: "Дамісолька" і "Флейта". Усе ўдзельнікі паказалі добрыя веды ў вобласці музыкі. Перамагла дружба. Малайцы!!!
Диплом победителя в номинации среди областных управлений на республиканской итоговой коллегии Министерства образования вручили начальнику главного управления образования облисполкома Александру Сонгину.
Глядзі фотамоманты з мерапрыемства ў фотаальбоме.
Для учащихся 9-11 классов 24 января прошёл единый день информирования по теме: «Беларусь сегодня: сохраняя и приумножая добрые традиции»
Вядучымі канцэртнай пргарамы былі Анастасія Барэйша і Віктар Буйноўскіс. У праграме прагучалі чатыры песні харавога калектыву (муз.кіраўнік Адамчык В.З.), выступілі: з чытаннем верша Барэйша Анастасія, у жанры "Канферанс" Сафія Кічко і Даніла Трахімчык, выканалі песні "Ох, гэта школа" (Даніла Трахімчык, Алеся Савоська, Паліна Станкевіч), "Беларусь" (Огар Юстына), "Эх, дзіджэй!" (Даніла Трахімчык і Паліна Станкевіч), а таксама вакальная група "Вясёлыя ноткі".
Разам з класнымі кіраўнікамі Мухляда І.І., Нос Л.І. прайшоў конкурс на лепшы снегавік. Была складзена кампазіцыя марской тэматыкі.
Сярод вучняў 6-11 класа прайшлі спабортніцтвы ў лыжных гонках на розныя дыстанцыі ў адпаведнасці з узроставай групай.
Вороновская районная организация
Белорусского Общества Красного Креста
выражает признательность за сотрудничество и поддержку!
Благодаря совместным усилиям нам удается
сделать жизнь людей, нуждающихся в особом внимании и поддержке, комфортнее и позитивнее.
Ежегодно десятки людей, оказавшихся в кризисной ситуации, получают помощь.
СПАСИБО за возможность помогать!
В нашем лагере не скучно.
Всем занятия найдут.
Воспитательницы наши
Всех развеселят, займут.
Но бываем мы капризны,
Любим бегать и кричать.
Ведь на то мы все и дети,
Чтобы взрослым докучать.
Но и в этом случае
Для них мы будем лучшими.
Потому что мы одна
Очень дружная семья!
Сёння ў лагеры прайшоў Дзень казкі. Выхавацелі правялі круглы стол "Святкаванне Новага году і Каляд у розных краінах свету", успомнілі народныя беларускія гульні, забавы, традыцыі і звычаі. Цікава і запамінальна прайшла сустрэча з бібліятэкарам Сініцкай Таццянай Стэфанаўнай. Літаратурная старонка "Падарожжа па памятных мясцінах Беларусі" падвяла вынік праведзеных раней мерапрыемстваў.
Гэты дзень быў вельмі насычаны мерапрыемствамі. Віктарына " Калі хочаш быць здаровым- пастарайся" і прагулка на свежым паветры не толькі падмацавалі здароўе дзяцей, але і праверылі веды, як трэба апранацца зімой. Наведалі мясцовы Цэнтр культуры і досугу, дзе прынялі ўдзел у святочнай дыскатэцы "Навагодні серпантын". Пасля абеду малодшыя дзеці адпачылі, а старэйшыя мелі магчымасць прагляду мультыплікацыйных фільмаў.
29 снежня ў лагеры праходзіў Дзень беларускай мовы. Гаворкі аб калядных і навагодніх святах узбагацілі веды дзяцей. Яны даведаліся пра звычаі і традыцыі калядных свят беларусаў, паданні і легенды, гаданні і казкі, а таксама беларускія народныя калядныя гульні. Пасля абеду выхаванцы атрада "Сняжынкі" правялі акцыю " Клопат", мэтай якой было віншаванне настаўнікаў-ветэранаў з надыходзячым Новым годам.