Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Новости

Дзясяты дзень у лагеры быў прысвечаны гістарычным мясцінам Воранаўскага раёна. Як звычайна, бадзёрым настроем рабінзоны зарадзіліся ў час флэшмоба "Рабі з намі". На мінутцы здароўя пагутарылі пра закальванне арганізма як залог моцнага здароўя. Разам з выхавацелем Бенем Р.У. адправіліся ў завочнае падарожжа па гістарычна вядомых мясцінах сваёй малой радзімы. У выніку падарожжа выбралі найбольш значныя, на іх думку, мясціны і аформілі плакат "Сем цудаў Воранаўшчыны". Для зняцця напружання і стомленасці паўдзельнічалі ў арт-тэрапіі "Раскраска – антыстрэс", дзе перанесліся ў казачны свет замкаў і пры дапамозе фарбаў выразілі свае эмоцыі і пачуцці. Закончыўся дзень каманднай гульнёй "Схавай – знайдзі", дзе выхаванцы праявілі, з аднаго боку, крэатыўнасць і арыгінальнасць, а з другога – хуткасць і спрыт.

Дзень пачаўся з флэшмоба "Рабі з намі", дзе выхаванцы прадэманстравалі свае спартыўныя здольнасці. Затым паразважалі пра ролю вады ў захаванні здароўя чалавека. Здзейснілі падарожжа ў вёску Асава, дзе наведалі касцёл святога Юрыя. Цікавую экскурсію для іх правёў пробашч парафіі ксёндз канонік Ян Пяцюн. Рабінзоны былі ўражаны ўнутраным афармленнем касцёла. Пасля вяртання ў лагер рабінзоны спаборнічалі ў хуткасці па збіранні пазлаў, на якіх былі адлюстраваны знаёмыя ім аб'екты. Завяршыўся дзень спартыўным мерапрыемствам "Калі мы адзіныя, мы непераможныя".

Насычана і цікава распачаўся тэматычны тыдзень "Беларусь турыстычная" ў выхаванцаў дашкольнага ўзросту Канвелішскай сярэдняй школы. Дзеці старшага дашкольнага ўзросту ўявілі сябе экскурсаводамі і з вялікім задавальненнем расказалі малодшым сябрам пра знакамітых людзей Беларусі: асветнікаў, касманаўтаў, спартсменаў. Разам пагулялі ў гульню "Мае добрае справы", падчас гульні дзеці перадавалі адзін аднаму сэрца і расказвалі пра тое, якую добрую справу яны зрабілі. Вельмі спадабалася выхаванцам гульня "Што робіць спартсмен?". Магчыма, хтосьці ў будучым стане экскурсаводам і будзе праслаўляць сваю краіну, а хтосьці проста папоўніў свае ўяўленні і атрымаў станоўчыя эмоцыі.

Чарговы дзень пачаўся з флэшмоба "Рабі лепш за нас!" У час мінуткі здароўя "Што такое добра і што такое дрэнна?" выхаванцы выказалі свае меркаванні, як шкодныя звычкі ўплываюць на здароўе чалавека. Вялікую цікавасць вызвала віртуальная экскурсія "Пройдземся музеямі вучэбных устаноў Воранаўскага раёна", падчас якой рабінзоны атрымалі магчымасць пазнаёміцца з гістарычнай, культурнай і прыроднай спадчынай малой радзімы, убачыць прадметы побыту, творы мастацтва, мемарыяльныя матэрыялы, звязаныя са знакамітымі землякамі. Працягам знаёмства са спадчынай малой радзімы стала наведванне гісторыка-краязнаўчага музея сваёй школы.
Выхаванцы актыўна паўдзельнічалі ў дэсанце чысціні і парадку на тэрыторыі лагера "Зялёныя далоні Зямлі". Завяршыўся дзень спартыўнай эстафетай "Чэмпіянат вясёлага мяча".

Так лічаць усе выхаванцы лагера “Максімум” – і канвелішскія, і клайшанскія юнакі і дзяўчаты. “Мы пасябравалі і сталі адной сям’ёй”, - выказвае сваё меркаванне Паліна Юргель. Лагер падарыў шмат яркіх і незабыўных дзён, даў выдатны пачатак лету. Лагер – гэта і конкурсы, і квэст-гульні, і спаборніцтвы па футболе, влейболе, шашках. Сумаваць не было калі! Кожны дзень у руху – флэшмобы, конкурс авангарднай моды, дыскатэкі. Усе выказалі меркаванне, што на наступны год абавязкова сустрэнуцца ў “Максімуме”.

Ярка і запамінальна прайшоў райнны Выпускны вечар. Вельмі прыемна, што вядучымі свята былі нашы вучні - Сандра Сварабовіч і Даніла Трахімчык. Ва ўрачыстай абстаноўцы старшыня Воранаўскага райвыканкама ўручыў медалі тым, хто завяршыў навучанне на выдатныя адзнакі. Медалі атрымалі і нашы выпускнікі - Кацярына Барэйша і Даніла Трахімчык. Прыемна, што на свяце былі ўзнагароджаны і яшчэ чатыры нашыя выпускнікі - Алеся Савоська, Макім Міхалькевіч, Гжэгаж Шавякоў і Павел Маркель.

10 чэрвеня 2023 года 11 юнакоў і дзяўчат атрымалі атэстат - дакумент аб агульнай сярэдняй адукацыі. Прыемна, што сярод выпускнікоў медалісты - Кацярына Барэйша і Даніла Трахімчык. Ад педагогаў, бацькоў гучалі цёплыя словы пажаданняў і наказаў. У добры шлях, выпускнікі!

Сёмы дзень аздараўленчага лагера "Канвелішскія рабінзоны" быў насычаны цікавымі і пазнавальнымі мерапрыемствамі. Зарад бадзёрасці выхаванцы атрымалі падчас флэшмоба "Шчаслівыя дзеці шчаслівай краіны". Паразважалі пра карысныя і не вельмі карысныя прадукты харчавання ў час інформджайзера "Што мы ядзім?". Масу ўражанняў атрымалі рабінзоны ад экскурсіі ў аг.Тракелі. Наведалі касцёл Благавешчання Прасвятой Дзевы Марыі, пакланіліся цудадзейнаму абразу Маці Тракельскай, прайшліся па алеі Апосталаў, пабывалі ў капліцы Маці Божай з Люрда, пазнаёміліся з фігуркамі святых.
Выхаванцы атрада "Вясёлыя рабяты" наведалі сельскую бібліятэку, дзе паўдзельнічалі ў летняй экалагічнай гульнёвай праграме "Падарожжа з кнігай у руках" (у рамках летняга праекту "Бібліятэка-City").Выхаванцы атрада "Неугамонныя" здзейснілі краязнаўчае падарожжа "З Канвелішак у Свілы: праз прызму стагоддзяў", дзе наведалі мясцовую капліцу, якую , паводле падання, пабудаваў Францішак Багушэвіч, класік беларускай літаратуры.
У час музычнай гадзіны "Люблю цябе, мой Воранаўскі край" прадэманстравалі свае артыстычныя здольнасці, выканалі свае любімыя песні, выказаўшы гэтым павагу да сваёй Радзімы. Завяршыўся дзень спаборніцтвамі "Алімпійскія атракцыёны".

У выхаванцаў дашкольнага ўзросту Канвелішскай сярэдняй школы праходзіць тыдзень “Мы любім прыроду”. Лета – гэта актыўны адпачынак. Наша задача – набрацца новых сіл, каб на працягу ўсяго года быць здаровымі і бадзёрымі. Таму шмат увагі надаецца фізкультурным заняткам: эстафетам, вясёлым стартам, спартыўным гульням. 8 чэрвеня дзеці з вялікай радасцю прымаюць удзел у рухомых гульнях. А яшчэ выхаванцы любяць наведваць кафэ "Пясчаны торцік", дзе “частуюцца” фруктовым марожаным і найсмачнейшымі пірожнымі.

Па традыцыі шосты дзень пачаўся з флэшмоба "Танцы за мірнае неба". Аб неабходнасці захавання зроку і папярэджання траўм ішла размова падчас мінуткі здароўя. Затым рабінзоны наведалі мясцовы касцёл і з цікавасцю паслухалі гісторыю яго ўзнікнення. Прадоўжылі знаёмства з найбольш вядомымі храмамі Воранаўшчыны ў час віртуальнай экскурсіі "Духоўныя сімвалы Воранаўшчыны". У рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекту "ШАГ" для юных рабінзонаў быў арганізаваны занятак "Прырода – вечная крыніца прыгажосці" з запрашэннем памочніка ўрача Канвелішскай АУАП Зубель Д.Я. Выхаванцы разважалі пра непаўторнасць прыроды роднага краю, пра беражлівае стаўленне да яе, а Данута Янаўна расказала пра ўплыў прыроды на здароўе чалавека. У час акцыі "Малая радзіма: эстафета карысных спраў" рабінзоны наведалі могілкі блізкіх і знаёмых і ачысцілі іх ад смецця. Пры падвядзенні вынікаў на карце Воранаўскага раёна з'явіліся выявы аб'ектаў, размова пра якія ішла на працягу дня. Дзень выдаўся цікавы і пазнавальны.

Пяты дзень у лагеры распачаўся з флэшмоба "У рытме лета". На мінутку здароўя да выхаванцаў завіталі сябры Майдадыра, якія паведамілі як ад выканання прасцейшых правіл асабістай гігіены залежыць наша здароўе. Слайд-шоу "Хто жыве ў морах і акіянах" паказала, што негледзячы на юны ўзрост рабінзонаў, яны валодаюць дастатковым узроўнем ведаў пра жыхароў водных прастораў. Мабыць таму вялікае задавальненне і яркія ўражанні ва ўсіх выклікала квэст-гульня "Водныя аб'екты маёй малой радзімы", дзе выхаванцы ўзгадалі рэчку Жыжму і Русалчын мост, што знаходзяцца побач з Канвелішкамі. Пасля актыўнага адпачынку падышоў час да сур'ёзнай размовы. Выхавацелі правялі з юнымі рабінзонамі круглы стол "Небяспечныя свавольствы на вадзе".Завяршыўся дзень спартыўнымі забавамі "Сусветны дзень акіянаў", дзе выхаванцам былі прапанаваны гульні такія як "Акварыум", "Рыбалка", "Марскі вузел".

Змястоўна і цікава прайшоў чацвёрты дзень лагера. Як і другія дні, ён аказаўся багатым на ўражанні. Рабінзоны зарадзіліся пазітыўным настроем на ўвесь дзень падчас флэшмоба "Быстрэй! Вышэй! Мацней!". Творча і крэатыўна прэзентавалі свае атрады. Найбольшае захапленне выклікала экскурсія ў пажарна-выратавальную часць г.п.Воранава, дзе выхаванцы пазнаёміліся са спецыфікай працы пажарнага-выратавальніка. Завяршыўся дзень спартыўна-забаўляльнай праграмай "Каралеўства каляровых мячоў". Дзеці атрымалі масу станоўчых эмоцый.

Працягвае сваю работу лагер “Максімум”, дзе адпачываюць канвелішскія і клайшанскія школьнікі. Праграма лагернай змены – насычаная і цікавая. Гэта і вясёлы флэшмоб “Рабі разам з намі”, і квэст-гульня “Беларусь спартыўная”, і анлайн-падарожжа “Маршрутамі Цягніка Памяці”, і спаборніцтвы па футболе і баскетболе, і вясёлыя эстафеты. Адным словам, сумаваць і гараваць няма калі! Дружна, весела, актыўна адпачываем разам!

Трэці дзень лагера быў прысвечаны Сусветнаму дню аховы навакольнага асяроддзя. Пачаўся ён з комплексу ранішняй гімнастыкі. Памочнік урача Канвелішскай АУАП Зубель Д.Я. правяла мінутку здароўя "Асцярожна, клешч!", дзе расказала пра першую дапамогу пры ўкусах насякомых. Буру эмоцый выклікаў актыўны адпачынак: музыка-тэрапія "Кветкавы карнавал", дзе ў займальнай форме дзеці адгадвалі назвы кветак, а затым выконвалі вядомыя дзіцячыя песні, у якіх сустракаліся назвы гэтых кветак. Цэнтральным мерапрыемствам дня стала экскурсія "Гісторыя аграгарадка Канвелішкі ў назвах вуліц", падчас якой была складзена карта-схема аграгарадка з нанясеннем на яе найбольш значных аб'ектаў. Завяршыўся дзень спартыўнымі і рухомымі гульнямі на свежым паветры "Быць у руху – здорава".

У дзіцячым аздараўленчым лагеры “Максімум” сабралася 30 спартыўных, крэатыўных і вясёлых рабят з Канвелішскай сярэдняй школы і Клайшанскай базавай школы. Лагер размясціўся на базе ДАЛ “Рамонак”. На працягу 9 дней хлопчыкаў і дзяўчынак чакаюць цікавыя конкурсы, незабыўныя квэсты, спаборніцтвы, спартыўныя гульні. А пакуль усе знаёмяцца, уладкоўваюцца ва ўтульных доміках, настройваюцца на актыўны адпачынак. Дэвіз лагера: “Не сумаваць, не стаяць, не дуцца, а бегаць, скакаць, наперад імкнуцца!”

Другі дзень дзённага лагера "Канвелішскія рабінзоны" прайшоў пад дэвізам: "Дружба неабходна нам заўжды, я без сябра – нікуды." Распачалі яго выхаванцы з флэшмоба "Танцы за мірнае неба". Юныя рабінзоны наведалі Філіял "Канвелішская сельская бібліятэка", дзе прынялі ўдзел у мерапрыемстве да Дня памяці Еўфрасінні Полацкай "Узвысім душу да дабра". Затым іх чакала квэст-гульня "Няма сябра – шукай, а знайшоў – беражы", падчас якой фарміраваліся такія якасці, як уменне сябраваць і берагчы дружбу. Галоўным мерапрыемствам дня стала ўрачыстае адкрыццё лагернай змены. У час тэатралізаванай праграмы "Вось яно якое, наша лета!" дзеці прадэманстравалі свае артыстычныя здольнасці, крэатыўнасць, энергічнасць і атрымалі шквал станоўчых эмоцый.

Дзяўчынка — Лета прынесла дзецям падарункі: сонейка, кветкі і добры настрой. Яны разам весела гулялі, танцавалі, спявалі, адгадалі загадкі, замацавалі правілы паводзін у прыродзе. Гэта сустрэча прынесла дзецям шмат радасці, весялосці, станоўчых эмоцый. Лета толькі пачалося і наперадзе дзяцей чакае шмат цікавых і займальных мерапрыемстваў.

#Канвелішскія рабінзоны
У школе распачаў работу лагер з дзённым знаходжаннем Дэвіз змены: “Вакол Воранаўскага раёна … за 18 дзён”. Задача лагера – спазнаць гісторыю і культуру роднага краю, сябе і свае жыццёвыя арыенціры, навучыцца працаваць у камандзе. Першы дзень – Воранаўшчына шматгранная – прадугледзеў шэраг арганізацыйных мерапрыемстваў. Адбылася лагерная лінейка з падняццем Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, гульня-знаёмства “Ты+Я=адна сям’я”, інтэрактыў “Мы такія рознабаковыя, але ўсе такія клёвыя!” А яшчэ ўсіх юных рабінзонаў чакала незвычайнае падарожжа ў Больцінікі і Гайцюнішкі. Разам з Бенем Р.У. і Дзекан І.В. згадалі легенды пр Блакітную Даму, Вадзеніка, Чорны лес, даведаліся пра гісторыю кахання Марылі Верашчакі і Адама Міцкевіча, пабывалі ля камня кахання, загадалі жаданне ў Альтанцы-выручалцы. А наперадзе яшчэ столькі цікавага!

Учащиеся 1-4 классов приняли участие в развлекательно-игровой программе «Страна детства», посвященной Международному Дню зашиты детей