Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Новости

проморолик детского журнала «Качели»
https://www.youtube.com/watch?v=1syylJjRqxk

«Качели» - журнал для детей и их родителей
Он понравится:

ребятам 6-11 лет, которые с любопытством открывают и изучают окружающий мир

родителям, которые хотят больше времени проводить со своими детьми

бабушкам и дедушкам, которые готовы вместе с ребятами читать сказки, изучать родной язык, мастерить поделки и разгадывать сканворды

педагогам и воспитателям, для которых журнал может стать добрым помощникам на классном часу.

1 мая 2022 года, ў рамках работы па рэалізацыі рэспубліканскага інавацыйнага праекта па грамадзянска-патрыятычным выхаванні і мерапрыемстваў Года гістарычнай памяці навучэнцы 1-11-ых класаў разам з класнымі кіраўнікамі Пукель А.А, Русак Г.Ф., Кандрацьевым М.А., здзейснілі вандраванне па гістарычных мясцінах, якія захоўваюць цяжкія старонкі гісторыі перыяду Вялікай Айчыннай вайны, гісторыі партызанскага руху ў Беларусі. Выбраны маршрут завёў нас у Хатынь, а затым у Мінск, на Курган Славы..
Мэтай экскурсіі стала наступнае:
• пашырыць веды вучняў аб трагічных падзеях Вялікай айчыннай вайны;
• стварыць умовы для выхавання патрыятызму і нацыянальнага гонару.
Пасля праведзенай інфармацыйнай гадзіны "Пра што звоняць званы Хатыні?" у сакавіку гэтага года, вучні ўжо былі знаёмыя з гісторыяй трагедыі вёскі Хатынь і стварэння мемарыяльнага комплексу. Ім яшчэ цікавей было пабываць у гэтым святым месцы, вядомым практычна кожнаму беларусу, ускласці кветкі і ўшанаваць памяць загінуўшых хвілінай маўчання.
Недалёка ад былой вёскі Хатыні ганарлівыя шпілі ўзносіць да неба адзін з самых галоўных беларускіх ваенных мемарыялаў - Курган Славы, узведзены ў памяць аб Вялікай Перамозе. Менавіта ў гэтых месцах у ліпені 1944 года праходзіла аперацыя "Баграціён", падчас якой у акружэнне трапіла 105-тысячная групоўка гітлераўскіх войскаў. Яна была разгромлена, і гэтая падзея стала вырашальным крокам на шляху да вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Экскурсія была пазнавальнай, цікавай, незабыўная. Яна пакінула след у сэрцы кожнага нашага вучня. Багацце глыбокай, часам складанай для ўспрымання інфармацыі выклікала ў дзяцей пачуццё патрыятызму і гонару за свой народ, бо, што звязана з падзеямі вайны, болем аддаецца ў нашых сэрцах ужо больш сямідзесяці сямі год.
Усё, што звязана са значнымі падзеямі нашага народа, неабходна вывучаць, ведаць і памятаць…

Выхаванцы дашкольных груп ДУА “НПК Канвелішскія яслі-сад-сярэдняя школа” наведалі школьны гісторыка-краязнаўчы музей. Экскурсію правёў загадчык музея, настаўнік гісторыі Бень Р.У.
Выхаванцы з цікавасцю разглядалі рэчы матэрыяльна-духоўнай спадчыны: старыя прасы, беларускую хатку, якая была раней, калыску, у якой гадавалі дзяцей. Увага дзяцей была засяроджана на старыя кніжкі, якія раней чыталі ў школе. Дзецям цікава было паглядзець на паперу, якой будзе 100 гадоў.
Дзеці ўважліва слухалі паведамленне пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, з цікавасцю разглядалі экспанаты экспазіцыі “У гады ліхалецця".

З мэтай краязнаўчага і экалагічнага выхавання навучэнцаў у ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Канвелішскія яслі-сад-сярэдняя школа” ў шосты школьны дзень паспяхова рэалізуецца праект “Канвелішскія рабінзоны”. 30 красавіка 2022 года ў рамках праекта для вучняў 1-4 класаў была наладжана краязнаўчая экспедыцыя “Мікратапонімы родных ваколіц: адкрываем таямніцы”. У ходзе экспедыцыі атрымалі кансультацыю мясцовых старажылаў-краяведаў Каласка Леакадзіі Іонаўны, Юнда Зоф’і Леонаўны, паўдзельнічалі ў квэст-гульні “Канвелішкі: таямніцы побач”, у фальклорна-краязнаязнаўчай экскурсіі “Па дарозе ў Лепі: праз прызму стагоддзяў”, якую правёў вучань 4 класа Рагальскі Кірыл.

30 апреля 2022 в 14:40 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

Акция "Цветок Победы в каждом окне!" приурочена к Году исторической Памяти.

30 апреля 2022 в 12:20 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

29 красавіка адбыўся раённы злёт юных інспектараў дарожнага руху.
Спаборнічалі 10 каманд з устаноў адукацыі Воранаўскага раёна
Наша какманда "БОНД", была лепшай у намінацыі "Уважлівы ўдзельнік дарожнага руху" і ў намінацыі "Фігурнае кіраванне веласіпеда".
Удзельнік нашай каманды, Сцефановіч Мікіта, быў найлепшым у намінацыі "Фігурнае кіраванне веласіпеда". Мікіта быў узнагароджаны дыпломам I ступені і "залатым" медалём.
ВІНШУЕМ МІКІТУ і ЎСІХ УДЗЕЛЬНІКАЎ КАМАНДЫ "БОНД". ТАК ТРЫМАЦЬ!!!

29 апреля 2022 в 22:28 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

Калектыў нашай школы пабываў у Воранава, на канцэрце Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры".
Прыемная музыка, цудоўныя галасы салістаў, прафесіяналізм музыкантаў зачаравалі гледачоў з першых акордаў...
Мы вярталіся дамоў шчаслівыя і акутаныя музыкай.
Шчыра дзякуем арганізатарам гэтага мерапрыемства!

28 апреля 2022 в 20:59 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

Прайшоў для вучняў 8-11 класаў 28 красавіка. Вучні ўспаміналі асноўныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, яе герояў. Ганаровы госць загадчык Канвелішскай бібліятэкі Таццяна Стэфанаўна Сініцкая расказала пра мясцовых ветэранаў і іх лёсы.

28 апреля 2022 в 15:41 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

Запланаваны і праводзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя Сусветнаму дню аховы працы па тэме "Агульнымі намаганнямі сфарміраваць пазітыўную культуру аховы працы"

28 апреля 2022 в 09:45 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

Беражлівыя адносіны да прыроды - звычка, якую неабходна выхоўваць у кожным дзіцяці. З мэтай прыцягнуць увагу вучняў да экалагічных праблем быў праведзены турнір " Знаўцы прыроды". У час мерапрыемстваў дзеці не толькі даведаліся шмат новага і цікавага аб прыродзе Беларусі .

23 апреля 2022 в 10:30 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

Выхаванцы групы інтэграванага навучання і выхавання №1 пад кіраўніцтвам выхавацеля дашкольнай адукацыі Дзехцярэвіч Г.К. пазнавалі новае ў рамках гульні "Дашкольнікам аб эмоцыях"

22 апреля 2022 в 17:26 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

21 красавіка 2022 года намеснік начальніка аддзела ўнутраных спраў Воранаўскага РАУС Шылабрыт Т.Ф. , выпускнік Канвелішскага НПК, правёў гутарку з вучнямі 9, 10 класаў аб спецыфіцы работы супрацоўнікаў праваахоўных органаў, паступленні ва ўстановы адукацыі сілавых структур.

21 апреля 2022 в 16:15 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

в номинации «Стихотворение»:
2 место – Трахимчик Данила (руководитель Якжик Н.В.)
3 место – Своробович Ксения (руководитель Якжик Н.В.)
в номинации «Проза»:
1 место – Ясюкевич Юрий (руководитель Нос Л.И.
1 место – Станкевич Полина (руководитель Адамчик Н.И.)

20 апреля 2022 в 16:00 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

19 красавіка 2022 года прафсаюзным актывам ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Канвелішскія яслі-сад-сярэдняя школа” была наладжана святочная імпрэза “Вялікдзень ідзе – вясну і шчасце за сабой вядзе”. У велікодны тыдзень згадалі традыцыі святкавання народнага свята. Творчы калектыў педагогаў падрыхтаваў песні, народныя гульні і карагоды. Разам дружна павіталі вясну, развучылі абрадавую велікодную песню, паваражылі, паўдзельнічалі ў латарэі-сюрпрызе “А на Валякдзень…”

20 апреля 2022 в 15:45 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

С целью формирования у учащихся объективного представления о вкладе белорусского народа в Победу в Великой Отечественной войне, о героическом наследии и геноциде белорусского народа, а также воспитание уважительного отношения к историческому прошлому 19 апреля прошёл урок Памяти для 5-11 классов, на который были приглашены почётные гости: подполковник в отставке Кузьмицкий Тадеуш Валерьянович, ветеран ОВД, председатель районной организации общественного объединения "Белорусский союз офицеров"; Микутайтис Гендрих Казимирович, участник боевых действий в Афганистане, председатель районной организации общественного объединения "Белорусский союз ветеранов войны в Афганистане" и подполковник Гайжевский Александр Юрьевич, военный комиссар Вороновского района.

19 апреля 2022 в 15:10 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

Урок памяти «Нам этот мир завещано беречь», посвященный Великой Победе, сохранению исторической памяти о событиях Великой Отечественной войны, подвигу советского народа в годы войны в ГУО «Учебно-педагогический комплекс Конвелишские ясли-сад-средняя школа» прошёл 15 апреля 2022 года в онлайн-формате. В проведении урока с учащимися 9-11 классов принимал участие доцент кафедры белорусской филологии ГрГУ им.Я.Купалы, кандидат филологических наук, член союза писателей Республики Беларусь Козловский Руслан Константинович. Руслан Константинович поговорил со старшеклассниками о мужестве, о памяти, о Великой отечественной войне. Поделился воспоминаниями о своем дедушке-ветеране. Во время встречи Козловский Р.К. презентовал свою книгу «Через тернии…»-очерк о жизни параолимпийского чемпиона Александра Трипутя.

16 апреля 2022 в 17:51 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

Ці могуць дзеці выратаваць Планету? Вучні пачатковых класаў адказалі : " Могуць!" і выйшлі прыбраць школьны двор. Маленькай працы не бывае . Чысты двор- чыстая Планета!

15 апреля 2022 в 13:57 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

Сёння, ў групе падоўжанага дня, дзеці каманды “НЛО” і “Планета”, падарожнічалі па станцыях касмічных даляў. Станцыі: гісторыя, космас, свет зорак у паэзіі, касманаўты.
Мэтай мерапрыемства было: пазнаёміць навучэнцаў з гісторыяй развіцця касманаўтыкі, выхаваць пачуццё патрыятызму і гонару за сваю Радзіму, пашырыць кругагляд навучэнцаў і стварыць ўмовы для развіцця уменняў працаваць у камандзе.
Асабліва весела было ў другім туры, дзе вучні сустракаліся з іншапланецянамі. З дапамогай жэстаў павінны былі растлумачыць наступныя фразы: "Як вас завуць?"
"Я вас пакахаў з першага погляду"
"А колькі часу на вашай планеце?"
“Паляціш з намі на Зямлю?
"У вас мора ёсць?"
"Мне патрэбен лекар"
Мерапрыемства было вясёлым і пазнавальным.

13 апреля 2022 в 19:05 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

У рамках пілотнага праекту вучні 11 класа ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Канвелішскія яслі-сад-сярэдняя школа” здзейснілі экскурсію в.Гервяты Астравецкага раёна. Навучэнцы наведалі касцёл Святой Тройцы, які ўваходзіць у дзясятку найпрыгажэйшых храмаў свету, лічыцца беларускім Нотр-Дамам. У ходзе экскурсіі былі наведаны святыні: касцёл Дабравешчання Прасвятой Дзевы Марыі ў аграгарадку Тракелі, касцёл Святога Казіміра ў аграгарадку Ліпнішкі, касёл святых Пятра і Паўла ў г.Іўе.

13 апреля 2022 в 18:54 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев