Новости
Цырымонія ўзнагароджання праходзіла ў Нацыянальнай бібліятэцы ў горадзе Мінску. Залога Аляксей (кіраўнік Нос Люцыя Іванаўна) атрымаў спецыяльны прыз у намінацыі "Мая малая радзіма". Віншуем з перамогай!
Радкі Янкі Купалы вызначылі тэматыку першага ўрока ў 2019/2020 навучальным годзе. На першым уроку яшчэ раз згадалі пра сваю малую радзіму, пра Рэспубліку Беларусь, пра поспехі і дасягненні, успомнілі вядомых беларусаў.
2 верасня 2019 года пачаўся новы навучальны год у Канвелішскім НПК для 130 навучэнцаў (101 школьнік і 29 дашкольнікаў). 10 хлопчыкаў і дзяўчынак пайшлі ў першы клас. Разам са сваёй першай настаўніцай Савуль Аленай Антонаўнай яны будуць спасцігаць розныя навукі, вучыцца дабрыні і павазе, адказнасці і сур'ёзнасці. Словы-віншаванні для ўсіх школьнікаў прагучалі з вуснаў намесніка старшыні Воранаўскага райвыканкама Шарко Галіны Юзэфаўны, старшыні Канвелішскага сельвыканкама Пільжыс Ірыны Янаўны, дырэктара НПК Якжык Наталлі Віктараўны. Будзем спадзявацца, што 2019/2020 навучальны год будзе плённым і захапляльным для кожнага вучня і педагога. У добры шлях па Краіне Ведаў!!!
В номинации «Моя неповторимая малая родина» – конкурс эссе, который предполагает творческий рассказ о людях, событиях, фактах города, деревни, поселка, в которых автор родился, рос или по какой-то субъективной причине считает своей родиной:
Специальный приз от жюри конкурса: Залога Алексей (Гродненская область, Вороновский район, аг. Конвелишки).https://belayarus.by/news/novosti-proektov/zolotoe-pero-beloy-rusi/opredeleny-pobediteli-respublikanskogo-etapa-konkursa-zolotoe-pero-beloy-rusi-2019/
Развітанне ў лагеры “Канвалія”: яго ўдзельнікі ад’яжджаюць дамоў.
Цяжка развітвацца, бо выдатна правялі час разам. У лагеры склаліся сяброўскія зносіны, адчувалі сябе камфортна, бо працавалі добрыя, спагадлівыя выхавацелі.
Праграма летніка была вельмі насычаная. Кожны дзень быў распісаны па хвілінах, таму сумаваць не даводзілася. Святы, гульні, забавы, спаборніцтвы, экскурсіі рабілі адпачынак у летніку цікавым. Шчыра дзякуем усім, хто спрычыніўся да арганізацыі летніка. Давайце заставацца ў кантакце!
У рамках дня прайшоў конкурс "Голас". Пераможцамі сталі студэнты 1 курса філалагічнага факультэта Петчыц Аляксандр, Ванчук Вольга. Галоўная падзея дня-прысвячэнне ў фалькларысты. Крэатыўныя выступленні вучняў і студэнтаў стваралі чароўную атмасферу ў зале.
Эпіграф дня: "Пакуль жыве вера і памяць - жыве чалавек". Пасля сняданку прайшла хвілінка здароўя: курыць - здароўю шкодзіць. Удзельнікі лагера прынялі актыўны ўдзел у гадзіне адкрытых думак "Навошта чалавеку патрэбна вера?" Актыўнасць удзельнікаў павысілася ў час правядзення каманднай квэст-гульні "Родная вёска", дзе раскрыліся таленты кожнага ў розных накірунках: веданне легенд і паданняў, старажытных замкаў, вакальныя здольнасці, эрудыцыя, умацаванне сяброўскіх адносін - адзін за ўсіх і ўсе за аднаго.
Эпіграф дня: "Нам, нашчадкам, дадзена Радзіма ад дзядоў і прадзедаў". Дзень пачаўся са спартыўных спаборніцтваў "Вясёлыя старты", якія надалі бадзёрасці вучням на ўвесь дзень. З задорам прайшоў конкурс фотаздымкаў "Беларускія дзяўчаты". Але найбольшае захапленне ўсе ўдзельнікі лагера атрымалі ад вячэрняга свята "Купалле ідзе - шчасце нясе".
Пяты дзень лагера аказаўся цікавым і запамінальным. На хвілінцы бяспекі пагаварылі пра паводзіны падчас маланкі і навальніцы. Літаратурная гадзіна ў Канвелішскай сельскай бібліятэцы была прысвечана пісьменнікам-юбілярам. На майстар-класе развучылі народныя танцы. Цэнтральнае мерапрыемства дня - літаратурна-музычная гасцёўня "Малая радзіма - наш жыватворны выток".