Новости
Валанцёры атрада "Добрае сэрца" сабраліся разам 4 лістапада, каб аказаць дапамогу ва ўборцы лісторы на тэрыторыі аграгарадка Канвелішкі. Папрацавалі дружна ў скверы каля філіяла "Канвелішскі цэнтр культуры і досугу", у парку каля адміністрацыйнага будынка.
Кожны раз развітвацца сумна, тым больш, што на вуліцы такое цудоўнае надвор’е. Але гэта надало яшчэ больш настрою на сумесныя гульні і забавы. Весела і задорна прайшла спартыўна-гульнёвая эстафета “Асенні феерверк”. З задавальненнем адбылася фотасесія “Разам весела сябраваць”. І на заканчэнне дзеці падзяліліся сваімі ўражаннямі і эмоцыямі, выказалі свае пажаданні і падзякі выхавацелям. Закончыўся дзень танцавальным марафонам “Лагер! Да пабачэння, да новых сустрэч”.
Пяты дзень лагера пакінуў незабыўныя ўражанні. Па-першае, гэта інтэрактыўная гульня "Дзе логіка?" у Воранаўскім раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. Па-другое, экскурсія ў Воранаўскі раённы аддзел унутраных спраў. Па-трэцяе, займальная гульня "Фарбы дзяцінства" з бібліятэкарам філіяла "Канвелішская сельская бібліятэка" Сініцкай Т.С.
Вучні 8-9 класаў вельмі любяць падарожнічаць. І сёння, 3 лістапада, яны ў чарговы раз адправіліся ў экалагічнае падарожжа "Жыжма".
У час экскурсіі настаўнік біялогіі Кандрацьеў М. А. азнаёміў навучэнцаў з цікавымі фактамі пра раку Жыжму.
Аказваецца, яе вытокі знаходзяцца на тэрыторыі Літвы, далей яна працякаае па забалочанай мясцовасці ў Воранаўскім, Лідскім і Іўеўскім раёнах. Даведаліся вучні і пра паходжанне назвы ракі. Адамчык Н. І., настаўнік беларускай мовы і літаратуры, паведаміла, што гідронім Жыжма балцкага паходжаняя і ў перакладзе абазначае "бурчаць, злавацца".
Валанцёры атрада "Добрае сэрца" сабраліся разам, каб прыбраць ад лістоты школьны двор. Папрацавалі дружна і на славу!
Чацвёрты дзень у лагеры "Фарбы восені" прайшоў пад дэвізам: "У здаровым целе - здаровы дух!" Правялі зарадку на свежым паветры, на хвілінцы здароўя паразважалі пра тое, што найлепшы лекар - прырода. У час інтэрактыўнай сустрэчы з памочнікам ўрача-гігіеніста Мяцеліца І.І. паразважалі пра здаровы лад жыцця, пра шкодныя звычкі. Разам правялі эксперымент "Шкода ад цыгарэты". Пасля абеда ўсіх чакала вясёлая спартландыя. Адным словам, сумаваць не было калі!
Па выніках раённага этапу рэспубліканскага конкурсу "ТэхнаЁлка" Мерава Дар'я, вучаніца 10 класа, атрымала дыплом І ступені ў намінацыі "Хайтэк-ёлка" (кіраўнік Мерава Р.І.)
1 лістапада Сварабовіч Сандра, вучаніца 11 класа, прадставіла сваю работу "Прымхліцы са зборніка "Воранаўшчына ў легендах і паданнях": спецыфіка, адметнасці, асаблівасці" ў секцыі "Беларуская літаратура" на абласным конкурсе навукова-даследчых работ "Крыштальная Альфа". Па выніках удзелу - дыплом ІІ ступені (кіраўнік Якжык Н.В.).
Трэці дзень у лагеры прайшоў весела і займальна. На хвілінцы здароўя падарожнічалі па станцыях: "Праспект здароўя", "Вуліца Спартыўная", "Плошча гігіены", "Кавярня "Смачна есці"". Выхаванцы лагера з задавальненнем удзельнічалі ў гульні "Дарогаю дабрыні", дзе ўзвялі мосцік Дабрыні і Спагады. Гістарычны экскурс у школьны музей "Вайна. Перамога. Памяць" пазнаёміў дзяцей з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны ў аграгарадку Канвелішкі.
Канвелішскія школьнікі ў рамках рэалізацыі праекта “Воранаўшчына – край легенд і паданняў” на канікулах працягваюць падарожжа па родных мясцінах. Дом-сядзіба Путкамера ў аграгарадку Больцінікі захоўвае шмат таямніц. Маёнтак (сам палац, дваровыя пабудовы) быў узведзены ў 1890 годзе. Праектуе і будуе дом унук Путкамера і Марылі Верашчакі з чырвонай цэглы ў неагатычным стылі. На сённяшні дзень у будынку выдатна захаваліся печкі і каміны з брытанскай кафлі.
За палацам – маляўнічы парк, у якім да гэтага часу можна сустрэць рэдкія для тутуэйшых месцаў пароды дрэў. Мясцовыя старажылы вераць, што пробкавае дрэва, якое расце тут, умацоўвае здароўе чалавека, дае яму сілы, толькі трэба абняць яго рукамі. Парк памятае Марылю Верашчаку, прыгожую і руплівую гаспадыню, каханую Адама Міцкевіча, нашага земляка, класіка польскай літаратуры.
Адам Міцкевіч па запрашэнні Путкамераў наведваў Больцінікі. Ужо з замужняй Марыляй ён тайна спатыкаўся ва ўрочышчы “Гаёк”, да якога з палаца ісці кіламетры два. Тут, на паляне, сярод дрэў на вялікім валуне ён чакаў каханую. Паданне сцвярджае, што калі аднойчы Марыля не прыйшла, паэт выразаў на камені крыжык, як сімвал вечнага кахання. Жыхары вёскі сцвярджаюць, што, калі дакрануцца да валуна і згадаць імя дарагога чалавека, каханне будзе ўзаемным і моцным. Вучні з задавальненнем слухалі цікавыя гісторыі пра мінулае.
Воранаўшчына – гэта край, дзе жыве гісторыя.
Другі дзень лагера "Фарбы восені" пачаўся з лінейкі, на якой абмеркавалі планы на дзень. А пазней адправіліся ў цікавае падарожжа. Наведалі палацава-паркавы ансамбль у аг.Больцінікі, урочышча "Гаёк". Настаўнік гісторыі Маркель А.М. цікава расказала пра гісторыю рода Путкамераў, былых уладальнікаў палаца. Аўкштулевіч Т.Я. расказала пра прыродныя аб'екты малой радзімы: возера ў аг.Бенняконі, крынічку ў в.Гайцюнішкі.
30 кастрычніка распачаў работу лагер "Фарбы восені". 25 хлопчыкаў і дзяўчынак сабраліся разам, каб з карысцю правесці восеньскія канікулы. Дэвіз першага дня: "Ура! Канікулы! Восеньскі вернісаж запрашае". Дзень выдаўся яркім і сонечным. Здзейснілі восеньскую экскурсію ў прыроду, упрыгожылі атрадныя пакоі ў восеньскім стылі, зладзілі фотазону, правялі вясёлую спартыўную эстафету. На працягу дня нагадалі і правілы бяспекі на дарозе, дома.
28 верасня для навучэнцаў 5 - 8 класаў прайшло свята "Бульбяны фэст", якое пазнаёміла вучняў з гісторыяй распаўсюджання бульбы па краінах і кантынентах, яе значэнні як сельскагаспадарчай культуры. У ходзе мерапрыемства вучні звярнуліся да народных традыцый і ўспомнілі найбольш распаўсюджаныя нацыянальныя стравы з бульбы.
26 кастрычніка ініцыятыўная група вучняў 8-11 класаў з класным кіраўнікамі Кандрацьевым М. А. і
Адамчык Н. І. у рамках праекта “ШАГ” правялі чарговы занятак на тэму “Радзіма мая Беларусь у асобах. Сям'я — пачатак усіх пачаткаў " (пра ролю бацькоў у стварэнні ўмоў для рознабаковага развіцця дзяцей, значэнні сям'і і сямейнага выхавання).
Прэзентацыя “Радзіма мая Беларусь у асобах. Сям'я — пачатак усіх пачаткаў” пазнаёміла ўсіх прысутных з людзьмі, якія сталі паспяховымі ў выхаванні дзяцей і ў сямейным жыцці. Шматдзетная маці Сініцкая Т. С., якая была запрашана на сустрэчу, падзялілася вопытам сямейнага выхавання і адказала на пытанні, якія цікавілі вучняў.
У час мерапрыемства былі ўручаны падарункавыя наборы Прэзідэнта РБ “Я — грамадзянін РБ” вучням, якім споўнілася 14 год.
Падводзячы вынікі, класны кіраўнік Кандрацьеў М. А. адзначыў актуальнасць тэмы занятка, які праводзіўся па завяршэнні Тыдня бацькоўскай любові.
Напярэдадні канікул у госці да навучэнцаў завітаў Сіняўскі Д.М. Дзмітрый Мечыслававіч нагадаў вучням пра рэжым школьніка, адказнасць за нашэнне флікера, патрабаванні да кіравання веласіпедам і іншымі транспартымі сродкамі, адказнасць за правілы паводзін у грамадскіх месцах, крымінальную адказнасць за расппаўсюджанне і ўжыванне наркатычных сродкаў і алкаголю.
21 кастрычніка члены валанцёрскіх атрадаў "Данка" і "Магу дапамагчы" прынялі удзел упатрыятычным марахоне "А што ТЫ зрабіў для Беларусі?"
Відэасправаздача https://vk.com/away.php?to=https%3A%2F%2Fyoutu.be%2Ffb7J5CkeIOI%3Fsi%3Dg9TA_ozkQYsrYcrs&cc_key=
Пашырыць і замацаваць веды вучняў пра розныя прафесіі, фарміраваць уяўленні пра значнасць усіх прафесій, выхоўваць павагу да людзей працы дапамагла віктарына. Дзеці адказвалі на пытанні, разгадвалі загадкі, інсцэніравалі прафесіі. Пасля гульні дзеці дзяліліся сваімі ўражаннямі і кім яны бачаць сябе ў будучым.
"Быць дзяўчынкай – гэта класна! Становячыся дарослай, ты адкрываеш для сябе новыя грані жыцця. Але быць дзяўчынкай не заўсёды лёгка! Мабыць, кожны чалавек імкнецца да шчасця…" З такіх слоў пачалося пасяджэнне клуба "Дзявочыя сакрэты" ў Канвелішскай сярэдняй школе з удзелам вучаніц 8-9 класаў, якія дзяліліся сваімі меркаваннямі наконт шчасця ў іх разуменні. Дыялог з дзяўчатамі вялі настаўніца Аукштулевіч Т.Я. і педагог сацыяльны Сварабовіч С.Т. Сумесна прыйшлі да высновы, што шчасце залежыць ад асабістых якасцей кожнага і ў кожнага яно сваё. Але галоўнае... здароўе.