Новости
У рамках шостага школьнага дня прайшлі наступныя мерапрыемствы: квэст-гульня “Прафесіі вакол мяне” (1-4 класы), дзелавая гульня “Крок у прафесію” (7-9 класы), Аўкцыён“Усе прафесіі важныя” (5-7 класы)
Дзелавая гульня “Як правільна выбраць прафесію”(10 - 11 класы)
Акцыя “Лістапад”
18.10.2022 вторник Вершина «Дружеская» Игры, конкурсы «Никогда, нигде, ни в чём, мы друзей не подведём!», 2-4 классы
19.10.2022 среда Вершина «Историческая» Пионерская акция «Будущим октябрятам»-2 класс
Игра-путешествие «Познаём мир», 3-4 классы
20.10.2022 четверг Вершина «Патриотическая» Игра-путешествие «По стране октябрят», 2 класс
Интеллектуальная игра «Я – маленький белорус», 3-4 классы
21.10.2022 пятница Вершина «В Октябрятск мы держим путь» Работа «школы» будущего октябрёнка. Торжественный сбор «Посвящение в октябрята", 2 класс
22.10.2022 суббота Вершина свершений Квест-игра «В поисках октябрятской звёздочки", 2-4 классы
14 кастрычніка ў выхаванцаў дашкольнага ўзросту яскрава і цікава прайшло святкаванне Дня маці, у якім прынялі ўдзел матулі. Падчас свята дзеці з матулям гулялі ў розныя гульні, танцавалі і спявалі, чыталі вершы сваім любімым матулям. Свята атрымалася цікавым, радасным і скончылася пяшчотнымі абдымкамі дзяцей і іх матуль.
Вучнямі 5-11 класаў, пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка 7 класа Адамчык Н.І. была арганізавана святочная праграма "Цеплыня матчынага сэрца", прысвечаная Дню маці.
У Канвелішскай сярэдняй школе ў гэты дзень прайшлі розныя мерапрыемствы: прадметная размова-прэзентацыя “Чым рызыкуе пасіўны курыльшчык?”, спартландыя “Хто лепшы?” для вучняў 1-4 класаў. Цэнтральным мерапрыемствам дня стала спартыўнае спаборніцтва “О спорт, ты натхненне”.
ВНИМАНИЕ!
В период с 10.10.2022 по 10.11.2022 года пройдет месячник безопасности.
У суботу класныя кіраўнікі 10 і 11 класаў арганізавалі і правялі інтэрактыўны дыялог, прысвечаны праблеме выбару маральных каштоўнасцяў. Гэта праблема надзвычай актуальная цяпер, таму што для сучаснай моладзі ўсё большае значэнне набываюць каштоўнасці матэрыяльна-бытавога плана і эканамічныя мэты. У час размовы закраналася таксама праблема жыццёвых мэт старшакласнікаў. Даніла Трахімчык, Міхалькевіч Максім расказалі аб сваіх планах на будучы год, калі яны пакінуць школьныя сцены і выйдуць у самастойнае жыццё. Удзельнікі мерапрыемства стараліся, у пісьмовай форме, адказаць на пытанне, ..Што для мяне жыццё? Якое яно для мяне, шчаслівае жыццё?
Мерапрыемства было арганізавана з мэтай даць дзецям першапачатковае ўяўленне аб маральных каштоўнасцях; фарміраваць уменне адрозніваць сапраўдныя і ўяўныя каштоўнасці; заахвочваць да самаўдасканалення, самаразвіцця; садзейнічаць выхаванню адказных адносін да свайго жыцця.
Напярэдадні Дня настаўніка ў рамках акцыі "КЛОПАТ", піянеры школы разам з актывістамі ГА "БРСМ" падрыхтавалі віншавальны канцэрт і паштоўкі педагогам-ветэранам нашай школы, а таксама наведалі і павіншавалі іх дома.
Паважаныя педагогі Беняконскага філіяла ДУА “Воранаўская ДШМ”! Калектыў ДУА “Канвелішская сярэдняя школа” шчыра віншуе вас з Днём настаўніка і выказвае словы падзякі за цудоўны святочны настрой, створаны вашым музычным віншаваннем. Зычым вам натхнення і плёну ў вашай творчай працы.
Выхаванцы з карысцю прынялі ўдзел ў інтэрактыўных гульнях "Складзі сімволіку", "Знайдзі сябра", праявілі творчасць у танцах: "Усе мы сябры", "Беларусь сінявокая". На прыканцы забавы выхаванцы з захапленнем паўдзельнічалі ў флэшмобе "Мая Радзіма".
Креативно, творчески и на одном дыхании прошла праздничная импреза «Вечная весна в школе». Подготовили праздник учащиеся 1-11 классов под руководством классного руководителя 11 класса Русак А.Ф. Гости праздника, педагоги Беняконского филиала ГУО « Вороновская детская школа искусств», также приняли участие и предоставили красивые и поэтичные музыкальные композиции, не оставив равнодушным никого из присутствующих.
Субота- гэта весела! У гэтым змаглі ўпэўніцца вучні 1-4 класаў , які прынялі актыўны ўдзел у пазнавальнай гульні " Казачны лабірынт". Дзеці не толькі паказалі свае веданне казак, але і змаглі праявіць акцерскія таленты.
У рамках тыдня роднай мовы, удзельнікі групы падоўжанага дня №3, разам з дылетантам, згадалі гісторыю вёскі Свілы, пазнаёміліся з легендамі і паданнямі, са звесткамі пра Францішка Багушэвіча, які, паводле крыніц, на працягу васьмі месяцаў хаваўся ў мясцовых сялян Маленоўскіх у 1864 годзе.
22 сентября инициативная группа учащихся 10 класса вместе с классным руководителем Щупловой Е.Б. в рамках проекта "ШАГ" провели занятие на тему "Гордость за Беларусь. Активное лето активного гражданина", в ходе которого обсуждались вопросы важности и значимости проекта "Поезд Победы". Также ребята рассказали, как они провели лето, поделились впечатлениями от пребывания в школьном лагере "Канвалия" и порекомендовали остальным ребятам проводить лето с пользой. Ганевич Елена Яновна,председатель Вороновского районного Совета депутатов, отметила, что "задача молодого поколения помнить и чтить героическое прошлое своего народа, своих родных и близких, быть настоящими патриотами своей Родины".
Старшакласнікамі, пад кіраўніцтвам настаўнікаў Русак Г.Ф. і Савуль А.А., быў праведзены паказ традыцыйнага беларускага адзення “Будзь у трэндзе”. Арыгінальнасць ідэі і крэатыўны падыход да выканання касцюмаў праявілі Русак Валерыя і Пільжыс Артур.
У рамках Тыдня роднай мовы настаўнік гісторыі Бень Рамуальд Уладзіслававіч правёў экскурсію для навучэнцаў 4-6 класаў у музеі школы ""Аб родным краі роднай мовай". Дзеці пазнаёміліся з прыладамі працы беларускага народа ў даўнія часы, іх назвамі, параўналі назвы з сучаснасцю. Вучні глыбей даведаліся аб паходжанні вёскі Канвелішкі, убачылі на фотаздымках яе ранейшы выгляд. Наведвальнікі групы падоўжанага дня №2 (выхавацель Сцефановіч Г.І.) з захапленнем слухалі цікавы аповед настаўніка, які неаднаразова перарываўся пытаннямі.
У рамках Тыдня роднай мовы настаўнік музыкі Адамчык В.З. паўдзельнічаў разам з вучнямі 1-3 класаў у марафоне "Мова родная - мова модная", дзе ішла гаворка пра нараджэнне і жыццё беларускай народнай песні. Вучні з задавальненнем выконвалі беларускія песні. Песня, як хлеб наш надзённы, - неразменнае багацце.