Новости
У працоўнай акцыі прынялі ўдзел вучні і настаўнікі.
Вучні 10, 11 педагагічных класаў ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Канвелішскія яслі-сад-сярэдняя школа” разам з класнымі кіраўнікамі Русак Г.Ф., і Паляк Г.Ф. 30.03.2022 года, на вясновых канікулах, паўдзельнічалі ў экалагічным флэшмобе добрых спраў. Старшакласнікі прыбіралі і добраўпарадкавалі прыдарожную паласу ў аг.Канвелішкі
29.03.2022 у дзяцей дашкольнага ўзросту прайшла музычная забава з элементамі тэатралізацыі "Калабок" (музычны кіраўнік Адамчык В.З., выхавацель дашкольнай адукацыі Мерова Р.І.)
Сучасныя людзі, пагружаныя ў свае клопаты, часам не заўважаюць змяненняў у прыродзе. Трэба спыніцца на адну хвіліну, прыслухацца да вясновай капелі, заўважыць шчаслівыя ўсмешкі людзей і ўбачыць свежыя фарбы на маркотным палатне зімовых дзён ...
У другі дзень канікул вучні прынялі ўдзел у квэст-гульні " Вясновыя прыгоды". Вучні паўтарылі правілы бяспечных паводзін у час вясновых канікул .адпрацавалі алгарым сваіх дзеянняў у час крытычных сітуацый. З задавальненнем вучні разгадывалі загадкі , рэбусы, красфорды. Было цікава і пазнавальна
Помните: мир без насилия начинается в вашем доме! Сделаем его безопасным вместе!
Акция пройдёт в три этапа: с 28.03.2022 по 03.04.2022 - подготовительный этап, с 04.04.2022 - основной, с 09.04.2022 по 15.04.2022 - заключительный.
Если вам известно о фактах насилия в семье, вы являетесь жертвой такого насилия, мы готовы оказать помощь каждому.
О каждом известном случае насилия в семье просим сообщать по тел. 102.
У першы дзень вясновых канікул, 28 сакавіка 2022г. для вучняў 1-6 класаў была наладжана інтэрактыўная гульнёвая пляцоўка “Вясёлы мяч”. Вучні педагагічных класаў (груп) правялі для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў акцыю “Чытаем разам”, дзе пазнаёмілі дзяцей з творамі сучасных беларускіх аўтараў.
25.03 у першым класе прайшла класная гадзіна ў выглядзе віртуальнай экскурсіі з Грошыкам " Азбука фінансаў". У час мерапрыемства вучні пазнаёміліся са словамі "банк","банкір","капітал", "кліент" ,"аванс". Першакласнікі вучыліся рашаць грашовыя аперацыі з беларускімі рублямі.
25 сакавіка ў Гродне былі падведзены вынікі XXIV абласного агляду - конкурсу дзіцячай творчасці " Выратавальнікі вачыма дзяцей".
Былі адзначаны чатыры раённыя работы. Тры з іх - нашы.
Барташэвіч Яўгенія ў намінацыі "Падзелка" (кіраўнік Русак Г.Ф)-спецыяльны прыз,
Русак Валерыя ў намінацыі "Верш" (кіраўнік Адамчык Н.І)-дыплом ІІ ступені,
Трахімчык Даніла ў намінацыі " Казка" (кіраўнік Якжык Н.В.)-дыплом ІІ ступені.
ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ І ІХ КІРАЎНІКОЎ!!!
ЖАДАЕМ НОВЫХ ТВОРЧЫХ ПЕРАМОГ!!!
З вучнямі 5 - 8 класаў быў праведзены круглы стол "Эканамічная дзясятка", на якім удасканальваліся веды ў вобласці фінансавай граматнасці і фарміравалася ўяўленне вучняў пра фінансы простай і зразумелай мовай.
У рамках Тыдня фінансавай граматнасці вучні 1-4 класаў прынялі ўдзел у кейс -гульні " Карысна ведаць ". У гульнёвай форме вучні давадаліся пра такія паняцці ,як " рэверс і аверс" , "бартер", " рэклама". Дзеці абмяняліся думкамі пра даходы сям'і і пра тое , як іх павялічыць.
Віншуем сям'ю Сварабовіч, якая заняла першае месца на раённым этапе конкурсу "Сям'я года"
У рамках Тыдня фінансавай граматнасці класным кіраўніком 9 класа Шчупловай А.Б. праведзены круглы стол "Фішынг. Вішынг. Фармінг." Дзевяцікласнікі пазнаёміліся з гісторыяй і відамі грошай, грашовай сістэмай і банкамі, а таксама абмеркавалі пытанні махлярства і падману ў мэсэнджарах і як на гэта не трапіць.
У рамках Тыдня фінансавай граматнасці вучні 2 класа (кл.кір. Нядведская С.І.) ў гульнёвай форме пазнаёміліся з такімі паняццямі як "грошы", "фінансы", "крэдыт і крэдытныя карткі". Цікавым было і віртуальнае падарожжа ў супемаркет.
Ученики 1-4 классов в игровой форме поучаствовали в диалоге о важности мира на планете Земля. Ребятам рассказали, почему голубь считается символом мира. Все вместе "запустили" голубей счастья и добра.
Сёння для вучняў 5 - 11 класаў была арганізавана і праведзена адзіная інфармацыйная гадзіна "Беларусь - краіна міру, дружбы і добрасуседства".
Абапіраючыся на дакладныя факты і дакументы, якія характарызуюць бягучую грамадска - палітычную сітуацыю, класныя кіраўнікі 5 - 11 класаў стварылі ўмовы для фарміравання ў навучэнцаў уяўлення аб міралюбівай знешняй і ўнутранай палітыцы Рэспублікі Беларусь.
22-гі дзень сакавіка 1943 стаў апошнім для 149 хатынцаў, з іх 75 дзяцей да 16-гадовага ўзросту. У полымі зніклі 26 дамоў. На месцы лясной вёскі засталіся папялішча і печкавыя трубы, якія сіратліва тырчалі з зямлі...
Менавіта з нагоды гэтай жудаснай трагедыі сёння ў нашай школе прайшлі ўрокі памяці.
Адзіны ўрок "Пра што звоняць званы Хатыні ?", быў накіраваны на асэнсаванне вучнямі трагедыі беларускага народа, які ў час Вялікай Айчыннай вайны перанёс жорсткі генацыд. Гэтая страшная трагедыя не павінна паўтарыцца на зямлі.
22 сакавіка ў групе інтэграванага навучання і выхавання 2 прайшла акцыя "Чысты двор". Дзеці працавалі грабельчыкамі, збіралі галінкі і дробныя каменьчыкі.
Менавіта пад такой назвай прайшоў сення адзіны ўрок для вучняў школы, мэтай якога было даць навучэнцам уяўленне аб падзеях у Хатыні як прыкладу палітыкі генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама выхоўваць паважлівыя адносіны да гістарычнага мінулага нашай краіны.