Пачатковая польская школа ў в.Канвелішкі была адкрыта ў 1937 годзе.У перадваенны час, акрамя польскай пачатковай школы, працавала і яўрэйская нядзельная школа. У гады Вялікай Айчыннай вайны, у час нямецкай акупацыі, навучанне ў Канвелішскай школе не вялося. Восенню 1947 года школа аднавіла сваю работу. У 1952 годзе яна стала сямігодкай. Дырэктарам працаваў П.Чэпік. У 1955-1956 школа стала васьмігодкай. Была арганізавана агідбрыгада з настаўнікаў і вучняў школы, якая выступала з канцэртамі мастацкай самадзейнасці у вёсках Лянцішкі, Чырканцы, Лепі, Раклішкі.
Дырэктарамі школы ў 2 палоавіне 1950-х гг. працавалі Н.Машэда і А.А.Кацяленец. Школа размяшчалася ў двух будынках: асноўны корпус школы (старая школа, якая мела 3 класныя пакоі і настаўніцкую) і новы, дабудаваны драўляны корпус. У 1956г. у школе адкрыўся 9-ы клас, педагагічны калектыў складаўся з 14 настаўнікаў. З 1957г-1958 навучальнага года Канвелішская школа стала сярэдняй, у гэтым навучальным годзе адкрыўся 10-ы клас.
Педагагічны калектыў павялічыўся да 15 настаўнікаў, колькасць вучняў складала 156 чалавек.З гэтага часу выпускнікі школы паступаюць у вышэйшыя навучальныя установы краіны: Леанарда Картановіч і Ірына Радзюн былі першымі выпускнікамі, якія скончылі педагагічныя інстытуты.
Будаўніцтва новай школы на 345 вучняў было распачата будаўнікамі МПМК-144 у снежні 1986г. Школа была здадзена ў эксплуатацыю ў ліпені 1987 г., а ў верасні гэтага ж года новая школа прыняла навучэнцаў. 1960-90-я гады дырэктарамі сярэдняй школы былі:
В.А.Слесар(1959-61)
Л.А.Бондар(1961-66)
Б.Б.Панасік(1966-67)
А.В.Качкоў(1967-70)
І.І.Кірвель(1970-74)
І.Захарэўскі(1974-75)
Г.А.Мілюш(1976-84)
Б.Ю.Чапля(1985- 2012)
Н.В. Якжык( з 2012 па гэты час)