Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

лета 2024

Дата: 8 июня 2023 в 16:08, Обновлено 29 апреля в 09:39
Автор: Мозоль Ю. И.

                                     

ИНСТРУКТИВНО-МЕТОДИЧЕСКОЕ ПИСЬМО МИНИСТЕРСТВА ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ «ОБ ОРГАНИЗАЦИИ ДЕЯТЕЛЬНОСТИ УЧРЕЖДЕНИЙ ОБРАЗОВАНИЯ, РЕАЛИЗУЮЩИХ ОБРАЗОВАТЕЛЬНУЮ ПРОГРАММУ ДОШКОЛЬНОГО ОБРАЗОВАНИЯ, ОБРАЗОВАТЕЛЬНУЮ ПРОГРАММУ СПЕЦИАЛЬНОГО ОБРАЗОВАНИЯ НА УРОВНЕ ДОШКОЛЬНОГО ОБРАЗОВАНИЯ, ОБРАЗОВАТЕЛЬНУЮ ПРОГРАММУ СПЕЦИАЛЬНОГО ОБРАЗОВАНИЯ НА УРОВНЕ ДОШКОЛЬНОГО ОБРАЗОВАНИЯ ДЛЯ ДЕТЕЙ С ИНТЕЛЛЕКТУАЛЬНОЙ НЕДОСТАТОЧНОСТЬЮ, В ЛЕТНИЙ ПЕРИОД»

Што чытаем летам

Наша пляцоўка

Тыдзень бяспекі  (21.08-25.08)

21 жніўня - Дзень веласіпедыста

У дашкольнай групе распачаўся Тыдзень бяспекі. 21 жніўня выхаванцы дашкольнага ўзросту спаборнічалі ў летняй велагонцы. Дзеці ўспомнілі правілы язды на веласіпедзе. З задавальненнем прадэманстравалі ўменні катацца на веласіпедзе. Выконвалі эстафеты Прывітанне, Змейка, Перадай сцяжок. Язда на веласіпедзе гэта не толькі весела і займальна, але і карысна. Яна развівае ў дзяцей уменне захоўваць раўнавагу, выхоўвае смеласць, спрыяе развіццю арыенціроўкі ў прасторы.

Чэрвень

V тыдзень (26.06-30.06.2023) "Тыдзень добрых чараўнікоў"

29 чэрвеня выхаванцы наведалі філіял “Канвелішская сельская бібліятэка”. Сустрэла дзяцей вельмі ветлая загадчык Таццяна Стэфанаўна Сініцкая. Яна расказала пра тое, што бібліятэка – гэта сховішча кніг. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся як з’явіліся кнігі, змаглі пагартаць мноства маляўнічых кніжак. Пазнаёміліся з правіламі паводзін у бібліятэцы і з правіламі абыходжання з кнігай. Затым паўдзельнічалі ў забаве “Добры дзеь, Бабуля-Загадушка”

Дзень мыльных бурбалкаў у дашкольнікаў  26 чэрвеня выхаванцы дашкольнага ўзросту стварылі сапраўднае шоў мыльных бурбалкаў. Спачатку дзеці зрабілі мыльны раствор, а затым будавалі з бурбалкаў фігуры, малявалі. А яшчэ выхаванцы арганізавалі сапраўднае спаборніцтва па выдзіманні самай вялікай бурбалкі. Шоу мыльных бурбалкаў прынесла дзецям шмат радасці і весялосці.

ІV тыдзень (19.06-23.06.2023)  Тыдзень добрых спраў

20 чэрвеня сумесна з выхавальнікамі дашкольнай адукацыі дзеці, даглядалі расліны, знаёміліся з правіламі паводзін у прыродзе. Агарод у дзіцячым садзе - гэта яшчэ і магчымасць бачыць вынікі сваёй працы. Супольная праца на агародзе дае магчымасць навучыцца адказнасці, спрыяе фарміраванню працоўных навыкаў і аб'яднанню дзіцячага калектыву. І, вядома, агарод у дашкольнікаў, праца на свежым паветры спрыяюць захаванню і ўмацаванню здароўя дзяцей.

ІІІ тыдзень (12.06-16.06.2023)  "Беларусь турыстычная"
14 чэрвеня выхаванцы дашкольнага ўзросту  адправіліся на экскурсію па тэрыторыі ўстановы адукацыі з мэтай адшукаць прыродныя сімвалы Беларусі. На агародзе лекавых раслін дзеці знайшлі кветкі канюшыны і васілька, буслоў знайшлі каля кветніка. А вось адшукаць сасну, зубра і лён так і не атрымалася. Сасна - гэта расліна лесу, зубры жывуць у Белавежскай пушчы, а лён расце на палях. Падчас адпачынку дзеці гулялі ў гульні "Пазнай па апісанні", "Мазаіка", разглядвалі ілюстрацыі прыродных сімвалаў Беларусі. Вярнуўшыся на свой участак, выхаванцы зрабілі калектыўны малюнак "Сімвалы Беларусі вачыма дзяцей нашай групы". 

12 чэрвеня насычана і цікава прайшоў першы дзень тэматычнага тыдня "Беларусь турыстычная" у выхаванцаў дашкольнага ўзросту. Дзеці старшага дашкольнага ўзросту ўявілі сябе экскурсаводамі і з вялікім задавальненнем расказалі малодшым сябрам пра знакамітых людзей Беларусі: асветнікаў, касманаўтаў, спартсменаў. Разам пагулялі ў гульню "Мае добрае справы", падчас гульні дзеці перадавалі адзін аднаму сэрца і расказвалі пра тое, якую добрую справу яны зрабілі. Вельмі спадабалася выхаванцам гульня "Што робіць спартсмен?". Магчыма, хтосьці ў будучым стане экскурсаводам і будзе праслаўляць сваю краіну, а хтосьці проста папоўніў свае ўяўленні і атрымаў станоўчыя эмоцыі.

ІІ тыдзень (05.06.-09.06.2023)

ТЭМА "Мы любім прыроду"

Дзеці - гэта маленькія даследчыкі. У іх заўсёды вельмі шмат пытанняў, на якія так цікава знаходзіць адказы. Вось і сёння, 9 чэрвеня, выхаванцы  пры дапамозе простых эксперыментаў і гульняў з вадой і пяском шукалі адказы на свае пытанні пра ўласцівасці  аб'ектаў нежывой прыроды.

#Актыўны адпачынак дашкольнікаў

8 чэрвеня ў выхаванцаў дашкольнага ўзросту прайшоў фізкультурны вольны час "Вясёлыя старты". Дзеці з вялікай радасцю прынялі ўдзел у гульнях і эстафетах, а затым выхаванцы наведалі кафэ "Пяшчаны торцік", дзе пачаставаліся фруктовы марожаным і найсмачнейшымі пірожнымі.

І тыдзень (01.06-02.06.2023)

ТЭМА "Лета. Дарослыя і дзеці - лепшыя сябры на свеце"

1 чэрвеня – Міжнародны дзень абароны дзяцей

Дашкольнікі  адправіліся ў незвычайнае падарожжа па станцыях: “Гульня”, “Казка”, “Песня”, “Танцы”. Рабят чакалі цікавыя заданні і неверагодныя сюрпрызы. Было весела, карысна і цікава!

2 чэрвеня, у другі дзень лета, да выхаванцаў дашкольнага ўзросту завітала ў госці "Лета"

Дзяўчынка — Лета прынесла дзецям падарункі: сонейка, кветкі і добры настрой. Яны разам весела гулялі, танцавалі, спявалі, адгадалі загадкі, замацавалі правілы паводзін у прыродзе. Гэта сустрэча прынесла дзецям шмат радасці, весялосці, станоўчых эмоцый. Лета толькі пачалося і наперадзе дзяцей чакае шмат цікавых і займальных мерапрыемстваў.-

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.