Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

1 чэрвеня – Міжнародны дзень абароны дзяцей

Дата: 31 мая 2023 в 20:36
Автор: Мозоль Ю. И.
54 просмотра

Штогод 1 чэрвеня шматлікія краіны свету адзначаюць Міжнародны дзень абароны дзяцей (International Children's Day). Гэта свята было афіцыйна заснавана рашэннем Кангрэса Міжнароднай дэмакратычнай федэрацыі жанчын у лістападзе 1949 года ў Парыжы. Упершыню Міжнародны дзень абароны дзяцей адзначылі ў 1950 годзе, пасля чаго традыцыя стала штогадовай.Свята мае свой сцяг. У цэнтры зялёнага палатна, якое сімвалізуе рост, гармонію, свежасць і ўрадлівасць, размешчаны знак Зямлі сімвал агульнага дома для ўсіх дзяцей. Вакол знака Зямлі размешчаны пяць стылізаваных фігурак – чырвоная, жоўтая, сіняя, белая і чорная, якія азначаюць разнастайнасць і памяркоўнасць.
На сённяшні дзень у Рэспубліцы Беларусь пражывае больш за 1 млн 680 тыс. юных грамадзян ва ўзросце да 15 гадоў. Абарона іх правоў і інтарэсаў – адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці нашай краіны. Правы і законныя інтарэсы маленькіх грамадзян замацаваны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і, Законе Рэспублікі Беларусь «Аб правах дзіцяці» і інш. Па дадзеных міжнароднай дабрачыннай арганізацыі Save the Children, Беларусь займае 35 месца сярод краін з найлепшымі ўмовамі жыцця для дзяцей.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.