Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Гадуем маленькага патрыёта разам. Маршруты выходного дня

Дата: 3 июля 2022 в 21:39, Обновлено 17 сентября в 15:49
Автор: Мозоль Ю. И.

Патриотическое воспитание в семье. С чего начать?

1.Приучайте ребенка бережно относиться к вещам, игрушкам, книжкам. Объясните ему, что в каждую вещь вложен труд многих людей. Бережному отношению к книгам, способствуйте развитию интереса к содержанию. Сходите с ребенком в библиотеку и посмотрите, как там хранят книги. Этот игровой прием "как в библиотеке" поможет приучить ребенка к бережному отношению к книге.

2. Дошкольники очень рано начинают проявлять интерес к истории страны, края. Если в городе есть памятники, организуйте к ним экскурсии и расскажите все, что вы знаете, о том, как чтят память погибших. По нашей стране и по всему миру можно совершать увлекательные путешествия по глобусу, картам и фотографиям.

3. Если у ребенка есть строительный материал, можно предложить ему построить дом. Когда дом построен, поиграйте с ребенком в "новоселье", помогите разместить кукол, зайчиков, мишек. Посмотрите, прочно ли построен доим, красив ли, удобен ли для жилья.

4. Воспитывайте у ребенка уважительно-бережное отношение к хлебу. Понаблюдайте за тем, как привозят  разгружают хлеб. Расскажите, как выращивают хлеб, сколько труда в него вложено, вместе с ребенком посушите остатки хлеба, сделайте сухарики.

5. Расскажите ребенку о своей работе: что вы делаете, какую пользу приносит ваш труд людям, Родине. Расскажите, что вам нравится в вашем труде.

6. Возвращаясь с ребенком из детского сада, предложите ему поиграть в игру "Кто больше заметит интересного?", "Давай рассказывать друг другу, кто больше заметит интересного на нашей улице". Я вижу, что машины убирают улицы. А что ты видишь? Игра учит наблюдательности, помогает формировать представления об окружающем. Дома предложите ребенку нарисовать, что больше всего понравилось.

7. Любовь к Родине - это и любовь к природе родного края. Общение с природой делает человека более чутким, отзывчивым. Зимой на лыжах, летом на велосипеде или пешком полезно отправиться с ребенком в лес, чтобы полюбоваться его красотой, журчанием ручья, пением птиц. Воспитывая любовь к родному краю, важно приучать ребенка беречь природу, охранять ее. 

Маршрут выхаднога дня “Сцяжынкамі малой радзімы”

Мэта: садзейнічаць развіццю цікавасці да гістарычнай спадчыны нашага населенага пункта; далучаць бацькоў да сумеснай актыўнай дзейнасці з дзецьмі.

 Задачы маршрута: пашыраць уяўленні дзяцей пра родныя мясціны, знакавыя і гістарычныя месцы населенага пункта, уяўленні аб сваёй вуліцы, месцы, дзе нарадзіліся, дзе праходзіць дзяцінства; развіваць увагу, маўленне, памяць; выхоўваць эмацыянальна-пазітыўнае стаўлене да роднага населенага пункта.

Тып экскурсіі: пешшы.

Маршрут распрацаваны для дзяцей ад 4 да 6 гадоў.

Маршрут экскурсіі: дом памятны знак “Канвелішкі” – амбулаторыя –  пошта – памятны знак, прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі “Памяць. Адзінства. Перамога” –  магазін – філіял “Канвелішскі цэнтр культуры і досугу” і філіял “Канвелішская сельская бібліятэка” касцёл Прасвятога Сэрца Ісуса   Канвелішская сярэдняя школа дом.

Паважаныя бацькі! Сумесны адпачынак бацькоў і дзяцей – гэта праяўленне агульных поглядаў, даверу, узаемаразумення. Усе гэта садзейнічае стварэнню добразычлівага клімату ў сям’і.

Мы прапануем вам правесці выхадны дзень сумесна з дзіцем у форме падарожжа па сваёй малой радзіме, звярнуць увагу дзіцяці на знакавыя і гістарычныя месцы населенага пункта.

Перад падарожжам: паўтарыце правілы дарожнага руху, рух па абочынах і тратуарах, пераход праезнай часткі. Выходзячы  з дома, пагаварыце аб тым, якое сення цудоўнае надвор’е і як добра, што мы сёння разам выбраліся ў пазнавальнае падарожжа.

Апісанне маршрута

    Выходзячы з дома, прачытайце верш Я. Коласа “О, край родны, край прыгожы…”.

  • О, край родны, край прыгожы,             Дзе бруяцца срэбрам рэчкі,

Мілы кут маіх дзядоў!                               Дзе бары-лясы гудуць,

Што мілей у свеце божым                        Дзе мядамі пахнуць грэчкі,

Гэтых светлых берагоў.                             Нівы гутаркі вядуць.

Правядзіце гутарку па змесце верша:

Аб чым гаворыцца ў гэтым вершы? (Аб родным краі)

Як аўтар-Якуб Колас называе свой край? (Родны, прыгожы).

  • А мы з табой  жывём у аграгарадку ці ў горадзе? (У аграгарадку)

Так, мы жывём у аграгарадку.

Як называецца населены пункт, дзе мы жывем? (аграгарадок Канвелішкі).

Як вы думаеце, адкуль нам адправіцца ў падарожжа па цудоўных  куточках нашай малой радзімы?

Выслухаць прапановы дзяцей і звярнуць іх увагу на такія знакавыя і гістарычныя месцы аграгарадка Канвелішкі: памятны знак – камень “Канвелішкі”, касцёл Прасвятога Сэрца Ісуса, амбулаторыя, пошта, магазін, філіял “Канвелішскі цэнтр культуры і досугу” і філіял “Канвелішская сельская бібліятэка”, памятны знак, прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі “Памяць.  Адзінства. Перамога”.

  1. Памятны знак – камень “Канвелішкі”

Раскажыце дзіцяці  гісторыю паходжання назвы аграгарадка і звярніце ўвагу на каменны знак, які ўстаноўлены ў пачатку населенага пункта.

Даведка.

Канве́лішкі   аграгарадок у Воранаўскім раёне  Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад  Канвелішскага сельсавета.  Першапачатковая назва “Канвелішкі” –  ад “канвалія” – ландыш.

Каменны знак устаноўлены ў 2022 годзе. На ім адлюстравана назва і сімвал аграгарадка – кветка ландыша майскага.

  1. Амбулаторыя

Працягваем наша падарожжа.

Выкарыстайце вершаваныя радкі.

На экскурсію мы ідзем,

Куточкі сваёй Радзімы пазнаём.

Вось прыпынак, дружна станем

Паглядзім, што перад намі.

Загадка.

Ходзім мы сюды не ў госці,

А  набыць тут важнае штосьці,

Бо калі хварэюць дзеткі,

То даюць нам тут таблеткі. (Аптэка)

Гутарка па пытаннях:

Што можна набыць у аптэцы? (Лекі)

Ці можна ў Канвелішскай амбулаторыі палячыць зубы? (Так)

Як называецца ўрач, які лечыць зубы?  (Стаматолаг).

Якога яшчэ ўрача можна наведаць у амбулаторыі? (Урача агульнай практыкі, які вас паслухае, памерае тэмпературу, прапіша вам лекі, калі захварэеце.

3. Пошта

Гутарка па пытаннях:

Чаго людзі прыходзяць на пошту?

(Выпісаць газеты і часопісы, адправіць або атрымаць пісьмо, пасылку, аплаціць розныя паслугі)

Хто працуе на поште? (Паштальён)

Пагуляйце ў гульню “Назаві ласкава”.

Тэлеграма – телеграмка, (тэлеграмачка).

Канверт – канверцiк.

Пасылка – пасылачка.

Бандэроль – бандэролька.

Телефон – тэлефончык.

Газета – газетка.

Паштоўка – паштовачка.

4. Памятны знак, прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі “Памяць. Адзінства. Перамога”

          

Пацікаўціся ў дзіцяці:

  • Што і дзе ты чуў пра вайну?

Як ты думаеш, што мы павінны помніць аб тых, хто не прыйшоў з вайны?

Як людзі зберагаюць памяць пра вайну?

Раскажыце дзіцяці наступную інфармацыю: 22 чэрвеня 1941 года – адна з самых страшных дат у гісторыі Беларусі, дзень, які нельга забыць. У гэты далёкі летні дзень людзі займаліся звычайнымі справамі: школьнікі рыхтаваліся да выпускнога вечара, дзяўчаткі гулялі ў “дочкі - маці", хлапчукі скакалі верхам на драўляных коніках, прадстаўляючы сябе чырвонаармейцамі. І ніхто не ўяўляў, што мірнае жыццё разбурыць вайна. На нашу Радзіму напалі фашысты, іншаземныя захопнікі. І людзі пайшлі ваяваць-абараняць сваю зямлю. Вайна пакінула крывавы след у гісторыі нашага народа, у кожнай сям’і, у чалавечых лёсах. Бяда не абышла і тых, хто вярнуўся дадому з крывавых палёў вайны. Многія памерлі ад франтавых ран, засталіся інвалідамі. Вайна пакінула меткі на кожным пакаленні. З пакалення ў пакаленне перадаецца эстафета гэтай памяці. На жаль, рэальных сведкаў тых падзей з кожным годам становіцца ўсе менш і менш.                                                                                                                                           Мы жывем пад мірным небам, не ведаючы клопату і бяды.  Мы не бачылі вайны, але мы ведаем, як цяжка прыходзілася людзям у той час. Мы пажыццёва абавязаны тым, хто такое жыццё нам адваяваў. Шануйце сваё жыццё, бо за яго было аддадзена шмат чалавечых душ. А памяць аб героях Вялікай Айчыннай вайны не згасне ніколі!

У нашым Канвелішскім сельсавеце ў гады вайны загінула і прапала без вестак  больш за 30 жыхароў. У пасляваенныя гады пражывала 25 ветэранаў вайны.

5.  Магазін “Родны кут”

Працягваем наша падарожжа.

На экскурсію мы ідзем,

Куточакі сваёй Радзімы пазнаём,

Вось прыпынак, дружна станем

Паглядзім, што перад намі?

 Загадка.

Трэба хлеба нам купіць,

Падаруначак набыць.

Сумку мы тады бяром,

Да будыніны ідзём,

Там праходзім ля вітрын,

Бо прыйшлі мы ў …(магазін).

Гутарка па пытаннях:

Што можна купіць у нашым магазіне? (Хлеб, каўбасу, крупы, малочныя прадукты і г.д.)

  • Хто працуе ў магазіне? (Прадавец)
  • Як называецца наш магазін? Што вам гаворыць назва “Родны кут”?

Можна дзіцяці прапанаваць гульню на адрозненне прадуктаў харчавання ад іншых прадметаў.

Дыдактычная  гульня “Можна есці ці не?”

Дарослы  называе прадмет, а дзіця на прадукт харчавання пляскае ў далоні, на другія прадметы — тупае нагамі.

  1. Філіял “Канвелішскі цэнтр культуры  і досугу”,  філіял “Канвелішская сельская бібліятэка”

Наша падарожжа працягваецца.

На экскурсію мы ідзем,

Куточакі сваёй Радзімы пазнаём.

Вось прыпынак, дружна станем

Паглядзім, што перад намі?

Загадка.

У гэтым доме ёсць харомы,

Жывуць казачныя гномы,

Мы туды збіраемся

На канцэрт спяшаемся. (Філіял “Канвелішскі цэнтр культуры  і досугу”).

Гутарка па пытаннях:

Што ты ведаеш пра гэты будынак?

А што яшчэ тут знаходзіцца? (Сельская бібліятэка). Наведаўшы сельскую бібліятэку, можна пазнаёміцца з дзіцячай літаратурай, газетамі і часопісамі.

Прапануйце дзіцяці  крыху адпачыць на лавачцы і пагуляць у гульню

“Адгадай героя казкі”

Дарослы называе персанажа казкі і прапануе дзіцяці назваць героя і расказаць невялічкі ўрывак з гэтай казкі.

7.  Касцёл Прасвятога Сэрца Ісуса

Ідучы да касцёла, прапануйце дзіцяці гульні, якія дапамогуць выхаваць у дзіцяці духоўна-маральныя якасці.

Добра-дрэнна

Дарослы называе словы, а дзіця называе словы з супрацьлеглым значэннем.

Дабро— зло

гора — радасць

добра — дрэнна

працавітасць – лянота

скупасць – шчодрасць

баязлівасць – храбрасць

любоў – нянавісць

грубасць – ветлівасць

мір – вайна

цемра – свет

дружба – варожасць

Пяць цукеркаў

Дарослы звяртае ўвагу дзіцяці на тое, што ў кожнага чалавека ёсць добрыя якасці. Прапануўце дзіцяці назваць добрыя якасці чалавека. Спачатку называюць словы дарослыя члены сям’і. За кожны правільны адказ даецца цукерка. Перамагае той, хто набярэ пяць цукеркаў. Якасці: добры, клапатлівы, працалюбівы, ветлівы, шчодры, разумны, справядлівы, смелы, вясёлы, верны, ласкавы.

Знаходзячыся каля касцёла Прасвятога Сэрца Ісуса, звярніце ўвагу дзіцяці на знешні выгляд будынка і прапанўце выказаць свае ўражанні ад ўбачанага, падзяліціся інфармацыяй з гісторыі касцёла.

Даведка.

Касцёл Прасвятога Сэрца Ісуса знаходзіцца ў цэнтры аграгарадка Канвелішкі. Пабудаваны з дрэва ў пачатку ХХ стагоддзя. Над фасадам узвышаецца вежа-званіца са шпілем. Тры ўваходы аформлены арачнымі парталамі з вокнамі-ружамі над імі.

8.  Канвелішская сярэдняя школа

Загадка.

Дом –палац стаіць высокі,

З яго смех чуваць далёка,

Шумна, весела наўкола

Ну, вядома ж, гэта…(школа).

Гутарка.

У нашым выпадку гэта не толькі школа, але і месца, дзе набываюць веды дзеці дашкольнага ўзросту. І называецца наша ўстанова - Канвелішская сярэдняя  школа.  Ты і твае сябры наведваюць дашкольную групу.

  • А што робяць старэйшыя дзеці? (Вучацца).     

Раскажы мне, калі ласка,  што знаходзіцца ў будынку школы? (Школьная бібліятэка, музей, класныя пакоі, дзе вучацца дзеці, а яшчэ спартыўная зала, сталоўка).  У гісторыка-краязнаўчым музеі знаходзяцца розныя экспанаты, якія раскажуць  аб рамёствах і промыслах жыхароў нашай вёскі, прылады працы ткачоў і іх вырабы, прадметы хатняга ўжытку, узнагароды і ўспаміны ветэранаў вайны, вышываныя ручнікі, сярэбраныя і медныя манеты.

9.  Дом

Па дарозе дадому прапануйце дзіцяці пачытаць вывескі будынкаў, назвы вуліц. Можна пагуляць у гульню “Назаві нумар дома”, “Палічы паверхі”. Дзеці з задавальненнем будуць дэманстраваць свае веды. Заахвочвайце правільныя адказы дзіцяці.

Пасля прагулкі не забудзьце пацікавіцца ў дзіцяці дома.

– Што спадабалася і запомнілася на прагулцы па родным населеным пункце?

– А куды б ты хацеў яшчэ адправіцца ў падарожжа?

  • Куды б  меў жаданне вярнуцца?

Прапануйце дзіцяці сумесна намаляваць, зляпіць або зрабіць аплікацыю ўбачанага падчас прагулкі.

Маршрут выхаднога дня для дзяцей і бацькоў “Сцяжынкамі малой радзімы”

Буклет

Виртуальная экскурсия по городу ГРОДНО

Лютеранская Кирха Святого Иоанна. Гродно

Фарный Костёл. Гродно

Кафедральный Свято-Покровский собор

Большая хоральная Синагога

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.