Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Новости

У ходзе рэалізацыі Канвелішскай сярэдняй школай сумеснага з Гродзенскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі праекта “Чытаем разам” у філіяле “Канвелішская сельская бібліятэка” прайшла PR-акцыя “Чытаць – гэта модна!” Станкевіч Ілья, Вазбановіч Карына, Сварабовіч Ксенія прэзентавалі кнігі для юнацтва і моладзі сучасных беларускіх аўтараў. Былі прадстаўлены аповесці розных жанраў – дэтэктывы і рамантычныя творы, кнігі пра каханне і падлеткавае асяроддзе, пра школу і “тусоўку”. Адным словам, чытаць – гэта сучасна, актуальна і модна!

8 сентября 2023 в 18:58 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

Карысна і займальна, цёпла і па-сямейнаму прайшла сустрэча з цікавымі людзьмі на тэму "Канвелішская сярэдняя школа: гісторыя і сучаснасць". Да вучняў 10-11 класа завітаў былы дырэктар школы Б.Ю.Чапля, які раскрыў " сакрэты" прафесіі дырэктара і адказаў на "вострыя" пытанні сённяшніх вучняў, а выпускніца школы і цяпер ужо настаўнік гісторыі Маркель А.М. правяла экскурсію ў музеі і пазнаёміла вучняў з гісторыяй нашай школы.

8 сентября 2023 в 16:05 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

Яблыкі, памідоры, перац, грушы, слівы! Усё такое смачнае ў верасні! Аказваецца, уся гэтая смаката напоўнена неабходнымі для чалавека вітамінамі, а таму яшчэ і карысная!
Аб гэтым вучні 5 класа даведаліся на вітамінным кірмашы, які праводзіўся падчас класнай гадзіны па ЗЛЖ. Пяцікласнікі ў працэсе гульні адкрылі для сябе, што морква - сябар зроку, часнок - вораг усіх прастудных захворванняў, а "вітамін прыгажосці" В знаходзіцца практычна ва ўсіх пладах, якія дорыць нам верасень.
Кірмаш аказаўся вясёлым, карысным, павучальным і вельмі смачным.

7 сентября 2023 в 13:50 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

Першы ўрок «Беларусь і Я — дыялог міру і стварэння» ў новым навучальным годзе быў прысвечаны Году міру і стварэння. Мір на Зямлі мы павінны ствараць самі. Менавіта на гэтым быў зроблены акцэнт пры правядзенні ўрока.

2 сентября 2023 в 13:22 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

Дзень ведаў выдаўся сонечным і цёплым. Дружная школьная сям'я сустрэла першакласнікаў - Дзіяну Міхалькевіч, Дар'ю Крушынскую, Ксенію Трахімчык. Гучалі словы віншавання і падьрымкі для вучняў ад дырэктара школы Якжык Н.В., намесніка пракурора Мрочка А.В., інспектара Воранаўскага аддзела МНС Алёшкіна Д.Ю.

2 сентября 2023 в 12:27 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

На Координационном совете по разработке и реализации совместных программ сотрудничества между органами государственного управления и БПЦ министр образования Республики Беларусь Андрей Иванович Иванец озвучил тему первого урока 1 сентября – "Беларусь и Я – диалог мира и созидания".
Источник: официальный сайт Министерства образования РБ

25 августа 2023 в 14:50 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

Анонс национального фильма «На другом берегу»
Национальная киностудия «Беларусьфильм» закончила производство национального фильма «На другом берегу» (трейлер – https://www.youtube.com/watch?v=gKZUSMP8jRo).
Фильм «На другом берегу» от студии «Беларусьфильм» расскажет зрителю о жизни в Западной Беларуси, присоединенной Рижским мирным договором к Польше. Действия киноленты разворачиваются в 1925 году у границы Западной Беларуси и БССР — там проживает главный герой фильма Павел вместе со своей матерью. Он наблюдает, как польская власть стремится ассимилировать белорусов, искоренить язык, культуру и веру. Волнения, партизанская война, жесткое подавление любых попыток сохранить национальную идентичность – все это через историю главного героя предстоит увидеть зрителю.
Премьера намечена на 17 сентября 2023 г. — День народного единства.
Кинолента снята в лучших традициях белорусского кино, искреннего по творческому взгляду, понятному по смыслу и способу киноизложения. В фильме есть все, что близко каждому человеку – боль от потери близких, укрепление веры в справедливость, когда утрачена надежда, обретение смысла жизни, когда приходит любовь.

22 августа 2023 в 19:34 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

У дашкольнай групе Канвелішскай сярэдняй школы распачаўся Тыдзень бяспекі. 21 жніўня выхаванцы дашкольнага ўзросту спаборнічалі ў летняй велагонцы. Дзеці ўспомнілі правілы язды на веласіпедзе. З задавальненнем прадэманстравалі ўменні катацца на веласіпедзе. Выконвалі эстафеты “Прывітанне”, “Змейка”, “Перадай сцяжок”. Язда на веласіпедзе – гэта не толькі весела і займальна, але і карысна. Яна развівае ў дзяцей уменне захоўваць раўнавагу, выхоўвае смеласць, спрыяе развіццю арыенціроўкі ў прасторы.

21 августа 2023 в 12:48 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

Выхаванцы дашкольнага ўзросту Канвелішскай сярэдняй школы падчас правядзення тыдня "Паэты і пісьменнікі маёй краіны" пабывалі на экскурсіі ў філіяле “Канвелішская сельская бібліятэка”. Дзеці даведаліся, што такое дом для кніг, якія ў ім парадкі, каго называюць чытачом. Выхаванцы ад бібліятэкара Сініцкай Т.С. пачулі гісторыю з'яўлення кнігі, замацавалі правілы абыходжання з ёй. Падчас пазнавальнай гутаркі пазнаёміліся з беларускімі паэтамі і пісьменнікамі. Чыталі беларускія казкі, вершы, завучвалі народныя пацешкі. Хвілінка народнай мудрасці "Беларускія прыказкі і прымаўкі" садзейнічала далучэнню дзяцей да знаёмых і даступных твораў фальклору.

8 августа 2023 в 10:15 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

Працягваецца акцыя педагагічнага класа Канвелішскай сярэдняй школы “Гуляем разам!” Кожны аўторак усіх чакае стадыён, каб адпачыць і набрацца сіл. 25 ліпеня сустрэліся на стадыёне, каб пагуляць у баскетбол. Нагадалі ўмовы гульні, паспаборнічалі ў гульнях “Самы трапны”, “Хто хутчэй”. А пасля тры каманды змагаліся за перамогу. Перамаглі “Энтузіясты” (капітан каманды – Карына Вазбановіч).

Канвелішскія школьнікі працягваюць вандроўку па Гродзеншчыне. 19 ліпеня сонейкам падарожнікаў сустракаў аграгарадок Суботнікі Іўеўскага раёна. Суботнікі – старажытнае паселішча, згаданае яшчэ ў 1545 годзе. Наведалі неагатычны касцёл Святога Уладзіслава, пабудаваны ў 1900 годзе. Даведаліся пра гісторыю мястэчка і храма, пра традыцыі і вераванні жыхароў аграгарадка, на пляцоўцы перад касцёлам пазнаёміліся з прыладамі працы, якія выкарыстоўваліся нашымі прашчурамі. У ходзе вандроўкі наведалі яшчэ палац Умястоўскіх, парк ля палаца, возера. Надоўга застануцца добрыя ўражанні ад цікавага падарожжа.

14 ліпеня Сандра Сарабовіч, вучаніца Канвелішскай сярэдняй школы, прыняла ўдзел у цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў абласнога этапу конкурсу ў горадзе Гродна. “Залатое пяро “Белай Русі” – адзін з любімых конкурсаў канвелішскіх школьнікаў. “Працуючы над эсэ, я асэнсоўваю сябе і сваю ролю ў гісторыі маёй краіны, спадчыну роднага краю, далучаюся да тых праблем, якія яднаюць нас, беларусаў, у нацыю, народ,” – разважае Сандра Сварабовіч. Ісці да перамогі вучаніцы дапамагала настаўніца рускай мовы і літаратуры Нос Люцыя Іванаўна. Мерапрыемства было хвалюючым і запамінальным. Была магчымасць паўдзельнічаць у экскурсіі па тэлекампаніі, паглядзець, як прадуюць рэдактары, журналісты і дыктары тэлебачання.

Пад такім дэвізам у час летніх канікул у Канвелішскай сярэдняй школе па аўторках праходзіць акцыя педагагічнага класа (ініцыятары – Сандра Сварабовіч і Паліна Станкевіч). Задача акцыі: арганізаваць вольны час дзяцей, развучыць з імі народныя і спартыўныя гульні, навучыць дзейнічаць у камандзе. 11 ліпеня пагулялі ў “Ручаёк”, “Вясёлы карагод”, “Чый галасок”, “Выбірай мяне”. Было весела і карысна!

11 ліпеня 2023 года у выхаванцаў дашкольнай групы Канвелішскай сярэдняй школы прайшоў гульнёвы дзянёк, у ходзе якога замацоўваліся, удасканальваліся асноўныя рухі, развіваліся фізічныя якасці. З задавальненнем выхаванцы гулялі ў цікавыя эстафеты і гульні: “Пракаці мяч”, “Лётае - не лётае”, “Самы трапны”, “Ручайкі і возера”, “Пералёт птушак”. Адным словам, дзень атрымаўся сонечным і пазітыўным!

Гэта і радасць за дасягнутыя поспехі, і нагода для імкнення да новых перамог. На працягу апошніх 5 гадоў у школе паспяхова функцыянуюць педагагічныя класы, якія з’яўляюцца пераможцамі абласных фестывалей педагагічных класаў. У 2023 годзе каманда педкласаў стала пераможцай абласной алімпіяды па педагогіцы “ПЕДАГАГІЯДА”. Вучні школы – неаднаразовыя пераможцы абласных і рэспубліканскіх этапаў конкурсаў “Жывая класіка”, “Прывітанне, свет!”, “Залатое пяро “Белай Русі””, “Выратавальнікі вачыма дзяцей”. З 2016 года сумесна з філалагічным факультэтам Гродзенскага ўніверсітэта паспяхова працуе фальклорна-краязнаўчы лагер “Канвалія”. Вынікам супрацоўніцтва з’яўляюцца тры кнігі з серыі “Мая Воранаўшчына” (“Воранаўшчына лірычная”, “Воранаўшчына эпічная”, “Воранаўшчына ў легендах і паданнях”), выдадзеныя ў 2022 годзе.

Апошні развітальны дзень… Ён пачаўся з рухомых гульняў на свежым паветры. Выхаванцы актыўна ўдзельнічалі ў прапанаваных гульнях і праяўлялі сваю ініцыятыву, прыдумваючы іншыя незвычайныя практыкаванні. На сумнай нотцы прайшоў апошні лагерны круглы стол-сустрэча “Нашы ўражанні і пажаданні лагеру”. Дзеці расказалі аб тым, што ім найбольш спадабалася ў лагеры, што хацелі б убачыць на наступны год у “Канваліі”. Падлеткі напісалі пісьмы-падзякі сваім выхавацелям, дзе падзяліліся сваімі ўражаннямі і эмоцыямі.
Бывай, “Канвалія – 2023”! Да новых сустрэч, “Канвалія – 2024”!

Чарговы дзень у лагеры пачаўся з трэніровачнага занятку “Паласа перашкод”. Актыўна і з энтузіазмам выхаванцы пераадольвалі імпразаваную паласу перашкод. Дазнацца новае і паказаць свае веды пра паводзіны ў час навальніцы дзеці змаглі ў час правядзення інформ-дайджэста “Калі набліжаецца маланка”. Асабліва запамінальным было наведванне святочных мерапрыемстваў у г.п. Воранава, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Выхаванцы з задавальненнем удзельнічалі ў гульнёвых праграмах, атракцыёнах, канцэртнай праграме. Вярнуліся ў лагер з цудоўным настроем і запасам бадзёрасці. А фінальным акордам дня стаў конкурс #МістэрКанвалія, у час правядзення якога юнакі паказалі сваю знаходлівасць і артыстызм, а прыз сімпатый атрымалі Трахімчык Даніла і Паркалаў Мікіта.