Новости
Штогод 1 чэрвеня шматлікія краіны свету адзначаюць Міжнародны дзень абароны дзяцей (International Children's Day). Гэта свята было афіцыйна заснавана рашэннем Кангрэса Міжнароднай дэмакратычнай федэрацыі жанчын у лістападзе 1949 года ў Парыжы. Упершыню Міжнародны дзень абароны дзяцей адзначылі ў 1950 годзе, пасля чаго традыцыя стала штогадовай.Свята мае свой сцяг. У цэнтры зялёнага палатна, якое сімвалізуе рост, гармонію, свежасць і ўрадлівасць, размешчаны знак Зямлі сімвал агульнага дома для ўсіх дзяцей. Вакол знака Зямлі размешчаны пяць стылізаваных фігурак – чырвоная, жоўтая, сіняя, белая і чорная, якія азначаюць разнастайнасць і памяркоўнасць.
На сённяшні дзень у Рэспубліцы Беларусь пражывае больш за 1 млн 680 тыс. юных грамадзян ва ўзросце да 15 гадоў. Абарона іх правоў і інтарэсаў – адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці нашай краіны. Правы і законныя інтарэсы маленькіх грамадзян замацаваны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і, Законе Рэспублікі Беларусь «Аб правах дзіцяці» і інш. Па дадзеных міжнароднай дабрачыннай арганізацыі Save the Children, Беларусь займае 35 месца сярод краін з найлепшымі ўмовамі жыцця для дзяцей.
Генеральной прокуратурой совместно с Агентством телевизионных новостей Белтелерадиокомпании реализован проект «Геноцид. Дело №», состоящий из 8 видеороликов, основанных на показаниях свидетелей и очевидцев преступлений фашистов и их пособников в годы Великой Отечественной войны.
В наглядной и доступной форме показаны обстоятельства геноцида белорусского народа в годы оккупации БССР, в том числе на примере судеб детей.
Видеоролики доступны для скачивания по адресу https://disk.yandex.ru/d/eN1cc4npZ4NvgQ как в оригинальном формате (8 роликов длительностью до 3 минут), так и в виде объединенного их цикла длительностью 18 минут.
У школе пачалася турысцка-краязнаўчая акцыя пад такім дэвізам. 27 мая, у суботу, вучні 1 - 4 класаў адправіліся па маршруце “Канвелішкі – Гайцюнішкі: у пошуках неверагоднага”. Дзеці не толькі здолелі палюбавацца прыгожай прыродай роднага краю, веліччу палаца ў Гайцюнішках, але і пазнаёміліся з паданнямі і легендамі Канвелішскіх ваколіц. Пабывалі на дарозе, дзе блукае Блакітная Дама, на возеры, дзе жыве добры Вадзянік, на мосце, дзе спявае чароўныя песні Русалка.
29 мая пад такім дэвізам прайшоў ранішнік у 4 класе. Сумесна з першай настаўніцай Савуль А.А. будучыя пяцікласнікі ўзгадалі адзін дзень са школьнага жыцця. Вучні падзяліліся з бацькамі сваімі цяжкасцямі і перамогамі, паўдзельнічалі ў конкурсе эрудытаў, у займальнай віктарыне. Было весела і цікава! А наперадзе яшчэ шмат адкрыццяў і знаходак!
26 мая ў выхаванцаў старэйшага дашкольнага ўзросту прайшоў выпускны ранішнік " Да пабачэння, дзіцячы сад!" Свята прайшло ярка, весела і надоўга запомніцца як выхаванцам так і бацькам.
В номинации «ФотоHistory» 3 место – Борейшо Анастасия, руководитель Русак А.Ф.
В номинации «Пионерская улыбка» 3 место – Своробович Ксения, руководитель Адамчик Н.И.
“Залатое пяро “Белай Русі” – любімы конкурс творчай моладзі Канвелішскай сярэдняй школы. У 2023 годзе канкурсанты пісалі эсэ на тэму “Бацькаўшчыне ў дар застануцца…” Вельмі прыемна, што работа Сварабовіч Сандры, вучаніцы 10 класа (кіраўнік Нос Л.І.), здолела зацікавіць членаў журы конкурсу. “Разважала пра сям’ю і пераемнасць пакаленняў, пра народныя традыцыі і важнасць іх захавання, пра лёс Бацькаўшчыны і сённяшнюю моладзь, пра патрыятызм і грамадзянскасць, адным словам, пра тое, на чым трымаецца фундамент нашай дзяржавы – Рэспублікі Беларусь”, – дзеліцца ўражаннямі Сандра. Сандра Сварабовіч атрымала дыпломы І ступені на раённым і абласным этапах конкурсу.
Апошні званок у апошні раз склікаў выпускнікоў установы адукацыі на святочнае мерапрыемства. Па традыцыі пасля ўрачыстай цырымоніі адкрыцця ўрачыстай лінейкі выпускнікоў павіншавала дырэктар школы Наталля Віктараўна Якжык. Цёплыя словы віншавання прагучалі ад старшыні раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Ліліі Раманаўны Валынец, старшыні Канвелішскага сельскага савета Пільжыс Ірыны Янаўны Пільжыс, першай настаўніцы Нядведскай Святланы Іванаўны, класнага кіраўніка Русак Ганны Францаўны, бацькоў і вучняў. Традыцыйным стала выкананне развітальнага вальса. Напрыканцы мерапрыемства выпускнікі 11 класа разам з класным кіраўніком Русак Г.Ф. запусцілі ў паветра шары.
У ДОБРЫ ШЛЯХ, ВЫПУСКНІКІ!
Тема: «Гордость за Беларусь. Итоги». Занятие прошло в форме интерактивной викторины «Своя игра». Учащиеся имели возможность проявить себя отвечая на вопросы по 17 темам, каждая из которых содержала по 3 вопроса различной сложности. При подведении итогов ведущий Е.Б.Щуплова отметила самых активных.
18 мая па такой тэме адбылося ў Канвелішскай сярэдняй школе метадычнае аб’яднанне намеснікаў дырэктара па вучэбнай, вучэбна-выхаваўчай рабоце. Удзельнікаў прывіталі будучыя педагогі – вучні педагагічных груп. У ходзе семінара-практыкума былі разгледжаны прыёмы і метады арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці настаўніка на вучэбным занятку, прааналізаваны рэзультатыўнасць і эфектыўнасць прымянення метадаў і прыёмаў кантролю засваення ведаў вучняў педагогамі школы. Намеснікі дырэктара наведалі фрагменты ўрокаў, паўдзельнічалі ў адукацыйным міксе. У час правядзення фідбэка “Праблемы кантрольна-ацэначнай дзейнасці на розных этапах урока” папрацавалі ў групах, абмяркоўвалі і вырашалі праблемы, выказвалі свой пункт погляду.
Пад такой назвай праходзіць у Канвелішскай сярэдняй школе ў групах інтэграванага навучання і выхавання Тыдзень бяспекі. Выхаванцы ўдзельнічаюць у гульнях “Бяспека дома і на вуліцы”, “Небяспечныя прадметы і прыборы на кухні”, “Я пешаход”, “Паездка ў школьным аўтобусе”. У ходзе пазнавальна-развіваючых гульняў замацавалі правілы карыстання электрапрыборамі, вострымі прадметамі, ўспомнілі правілы паводзін у аўтобусе, паўтарылі правілы дарожнага руху.
15 мая члены атрада Юных сяброў пагранічнікаў Канвелішскай сярэдняй школы наведалі пагранічную заставу “Беняконі”. У гэты дзень пагранзастава сустракала сёмую эстафету, прысвечаную 105-годдзю пагранічнай службы Беларусі. Свой старт эстафета ўзяла 10 мая ў горадзе Мінску, завяршыцца 28 мая, у Дзень пагранічніка, у Мінску, на Плошчы Перамогі. На пагранічнай заставе “Беняконі” гаварылі пра мір, воінскі абавязак, ролю органаў пагранічнай службы для забеспячэння бяспекі дзяржавы. У юных пагранічнікаў была магчымасць у чарговы раз пазнаёміцца са зброяй, бытам салдат, камуфляжам абаронцаў граніцы.
Вучні 1- 4 класаў разважалі аб тым, што “сям’я – гэта радасць”, згадвалі традыцыі сямейных святаў, гаварылі пра каштоўнасці, якія фарміруюцца бацькамі, разгадвалі крыжаванкі, удзельнічалі ў гульні “Складзі прыказку”. Старэйшыя вучні, падарожнічаючы па старонках сямейных альбомаў, выконвалі розныя заданні: стваралі прэзентацыі пра гісторыю рода, расказвалі “гісторыі” пра бабуль і дзядуль, развучвалі народныя гульні. Адным словам, “будавалі” фундамент дома пад назвай “Сям’я”.
14 мая ў школе адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная святу Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Навучэнцы, педагогі сабраліся для таго, каб выказаць сваю павагу да галоўных дзяржаўных сімвалаў Беларусі, у якіх закладзены патрыятычныя, гістарычныя і культурныя традыцыі краіны, характар народа, яго духоўны патэнцыял
Кожную другую нядзелю мая ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна. Напярэдадні свята, 13 мая, ў вучняў 1-4 класаў Канвелішскай сярэдняй школы прайшлі тэматычныя інфармацыйныя гадзіны “Сімвалы маёй краіны”. Разам з класнымі кіраўнікамі ўзгадалі колеравую спецыфіку сцяга і герба, узнавілі веды пра сімволіку, даведаліся пра аўтараў нашага гімна. Паўдзельнічалі ў квэст-гульні, разгадалі крыжаванкі. Было карысна і цікава.
Выхаванцы пад кіраўніцтвам выхавальніка дашкольнай адукацыі разглядвалі ілюстрацыі, на якіх адлюстраваны кветкі, класіфіцыравалі кветкі па групах, гулялі ў гульні "Дабаў слова", "Збяры разам", "Упрыгож слова", адказвалі на праблемнае пытанне "Ці могуць жыць кветкі без карэнняў?", канструявалі кветкі з паперы і малявалі фарбамі. А самае галоўнае дзеці навучыліся заўважаць, назіраць, любавацца і захапляцца прыгажосцю квітнеючых раслін.
Другі дзень на ПЕДАГАГІЯДЗЕ ў Гродзенскім абласным інстытуце развіцця адукацыі праходзіў пад дэвізам “Дыялог вопыту і маладосці, навукі і практыкі”. 19 каманд з усіх куткоў Гродзеншчыны спаборнічалі ў веданні асноў педагогікі і псіхалогіі. У праграме была прэзентацыя педагагічных класаў – творчае прадстаўленне каманды, навуковая Алімпіяда па педагогіцы, навкова-практычная канфэрэнцыя “Адукацыя і моладзь. Навуковы пошук”, панэльная дыскусія “Я выбіраю прафесію педагога”. Каманда Канвелішскай сярэдняй школы ў складзе Трахімчыка Данілы, Міхалькевіча Максіма, Сварабовіч Сандры, Станкевіч Паліны, Ясюкайць Паліны (кіраўнік Паляк Г.Ф.) атрымала дыплом І ступені навуковай алімпіяды па педагогіцы. Акрамя гэтага, будучыя педагогі яшчэ заваявалі два дыпломы ў намінацыях “Артыстызм” і “Крэатыўнасць”.
Навучэнцы профільных груп педагагічнай накіраванасці Канвелішскай сярэдняй школы (Сварабовіч Сандра, Міхалькевіч Максім, Станкевіч Паліна, Трахімчык Даніла, Ясюкайць Паліна) прымаюць удзел у ПЕДАГАГІЯДЗЕ, якая праходзіць у дзяржаўнай установе адукацыі “Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі”. 11 мая 2023 года, у першы дзень, адбыўся фестываль “Педагог - маё прызванне”. Будучых педагогаў павітаў начальнік Галоўнага ўпраўлення Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Руслан Юр’евіч Абрамчык. Навучэнцы з задавальненнем паўдзельнічалі ў педагагічнай каруселі на творчых пляцоўках чатырох навучальных устаноў – Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вельмі спадабалася вучням праграма студэнцкага інтэрактыву, дзе можна было не толькі даведацца пра спецыфіку будучай прафесіі, але і праявіць свае творчыя здольнасці. А вечарам удзельнікаў чакае экскурсія па горадзе Гродна.
С целью популяризации деятельности музеев как образовательного пространства и ресурса в патриотическом воспитании детей и молодёжи в период с 12 по 17 мая 2023 года пройдет Неделя музея в ГУО "Конвелишская средняя школа". Приглашаем к активному участию!