Новости
У рамках правядзення адзіных урокаў, прысвечаных Дню народнага адзінства 15 верасня ў 11 класе прайшло мерапрыемства "Сіла краіны ў адзінстве народа", на якім абмяркоўваліся паняцці "нацыянальнае адзінства", "нацыянальная самасвядомасць", "нацыянальная годнасць", гісторыя свята і яго кожнага беларускага грамадзяніна.
Да размовы старшакласнікаў далучылася завуч школы Мухляда Алена Браніславаўна, якая падзялілася сваімі думкамі на конт гісторыі свята.
Размова была цікавай, змястоўнай, патрэбнай для моладзі.
С целью формирования сознательного и уважительного отношения к государственному празднику "День народного единства", национального сомосознания; воспитания гражданственности и патриотизма 17 сентября 2022 года учащиеся 9-11 классов приняли участие в флэшмобе "Беларусь в моём сердце".
З 19 па 23 верасня 2022 года у Рэспубліцы Беларусь пройдзе Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”, дзе пройдзе шэраг разнастайных мерапрыемстваў: маладзёжныя акцыі, цікавыя сустрэчы, дыктоўкі, чытанне вершаў, квэсты, гульні, квізы і інш.
Асноўныя задачаы правядзення тыдня:
павышэнне цiкавасцi вучняў да прадметаў “Беларуская мова” i “Беларуская лiтаратура”, а таксама беларускай культуры, традыцый;
папулярызацыя беларускай мовы;
развiццё крэатыўных якасцей вучняў;
спрыянне самарэалiзацыi асобы;
развiццё i павышэнне творчага патэнцыялу педагагiчнага калектыву;
вывучэнне культуралагічнага аспекту беларускамоўнай спадчыны, яго выкарыстанне ў працэсе пазаўрочнай дзейнасці;
папулярызацыя здабыткаў беларускай культуры;
удасканаленне ведаў па сімволіцы Рэспублікі Беларусь;
выхаванне грамадзянскіх і патрыятычных якасцей вучняў праз уключэнне іх у сумесную дзейнасць, накіраваную на ўшанаванне асноў беларускай дзяржаўнасці.
Напярэдадні дня народнага яднання вучні 3-4 класаў Канвелішскай сярэдняй школы пад кіраўніцтвам класных кіраўнікоў Нядведскай С.І. і Савуль А.А., здзейснілі падарожжа “Беларусь – краіна адзінства”. У час падарожжа паўдзельнічалі ў QR-віктарыне “Сімвалы Беларусі”, эрудыт-разведцы “Падарожжа па сталіцы”, аўкцыёне ведаў “Беларусь культурная”, маршрутнай гульні “Гарады Гродзенскай вобласці”, SMS-віктарыне “Мой родны край”.
В рамках проведения единых уроков, посвящённых Дню народного единства 15 сентября в 10 классе прошёл интеллектуальный батл "Единство в нас", на котором обсуждались понятия "национальное единство", "национальное самосознание", "национальное достоинство", история праздника и его значимость для каждого белорусского гражданина.
В преддверии нового учебного года учителя нашей школы приняли участие в районном педагогическом форуме.
Отрадно, что на праздничной сцене получили награды областного и районного уровней и наши педагоги за высокие профессиональные результаты.
Распачаўся Тыдзень смачнага лета. 15 жніўня - Ягадны дзень. Было весела і цікава! Даведаліся, чым адрозніваюцца ягады ад садавіны, пагулялі ў гульню "Дзе што расце?", зляпілі з пластыліну клубніцы, практыкаваліся ў веданні назваў ягад, якія растуць у нашых садах. Вучыліся адрозніваць ягады, узнаўляць іх назвы. Нечаканым адкрыццем стала тое, што гарбуз - гэта таксама ягада. Менавіта чырвоным гарбузом частаваліся. Лета - смачная пара.
Кожны дзень - тэматычны: ягадны, дзень садавіны і гародніны, лясных дароў, а ў пятніцу ўсіх чакае дзень марожанага. Дзіцячы сад запрашае. Сумна не будзе!
12 жніўня ў дашкольнай групе быў дзень прыгод. Пагулялі разам у квэст-гульню па тэрыторыі дзіцячай пляцоўкі ўстановы адукацыі "У пошуках скарбаў". Знайшлі мноства цікавых і каштоўных рэчаў. Было вельмі цікава і займальна.
11 жніўня выхаванцы дашкольнай групы здзейснілі незвычайнае падарожжа ў Краіну Кніг - сельскую бібліятэку аграгарадка Канвелішкі. Разам з бібліятэкарам Сініцкай Таццянай Стэфанаўнай пазнаёміліся з палічкай, дзе "жывуць" беларускія народныя казкі, паўдзельнічалі ў інсцэніроўцы "Кот, Пеўнік і Лісіца", паглядзелі ілюстрацыі да казак. І запісаліся ў бібліятэку, узялі кнігу, каб пачытаць вечарамі разам з татам і мамай.
10 жніўня выхаванцы дашкольнай групы правялі весела і з карысцю. На аўтамабілі падарожнічалі па вядомых беларускіх гарадах-музеях, знаёміліся з традыцыйнымі рамёствамі беларусаў. На выставе "Беларуская скарбонка" пазнаёміліся з этнаграфіяй і побытам нашых продкаў. А таксама самі паспрабавалі стварыць нацыянальны арнамент. Словам, сумаваць не было калі.
Фальклорна-краязнаўчы лагер “Канвалія” (дырэктар Савуль Алена Антонаўна) – прызёр (3 месца) абласнога этапу фестывалю аздараўленчых лагероў “Мары нараджаюцца – мары збываюцца!” У лагера з’явіўся свой сайт, які сістэматызуе і абагульняе вопыт работы. Лагер “Канвалія” – своеасаблівая візітка Канвелішскага НПК, “твар” установы адукацыі. І лагер не абмяжоўваецца толькі некалькімі днямі змены, ён працягваецца: рэдагуюцца і рыхтуюцца да выдання другая і трэцяя кнігі з серыі “Мая Воранаўшчына” – “Воранаўшчына эпічная” і “Воранаўшчына ў легендах і паданнях”, распрацоўваецца інтэрактыўная карта “Канвалія: падарожнічаем разам”. Адным словам, “Канвалія” – гэта месца, дзе збываюцца мары!
Трахімчык Даніла, вучань Канвелішскага НПК, атрымаў званне лаўрэата ІІ ступені VІІ Міжнароднага фестывалю-конкурсу паэзіі і паэтычных перакладаў “Берагі дружбы” (кіраўнік Якжык Н.В.). У гэтым маштабным літаратурным форуме прынялі ўдзел маладыя паэты з 27 краін свету. Даніла сярод фіналістаў конкурсу быў самым маладым удзельнікам. Члены журы адзначылі, што 2022 год парадаваў высокім узроўнем таленту лаўрэатаў і дыпламатаў “Берагоў”. Валерый Латынін, сакратар Саюза пісьменнікаў Расіі, старшыня Савета па нацыянальных літаратурах Саюза пісьменнікаў Расіі, запрасіў Канвелішскі НПК у свае праекты з дзяржаўнай падтрымкай перакладчыцкай дзейнасці, якія праводзяцца на базе АСПВ (Асацыяцыі саюзаў пісьменнікаў і выдаўцоў Расіі). Плануецца выданне кніг твораў пераможцаў конкурсу. Ужо пабачыла свет першая кніга “Зямля – наш агульны дом”, дзе надрукаваны пераклады вершаў Трахімчыка Данілы з калмыцкай мовы.
29.07.2022 года на территории Республики Беларусь проводится единый день безопасности дорожного движения под девизом "Жизнь важнее скорости!", направленный на профилактику ДТП по причине нарушения скоростных режимов движения
#Лета – пара спартыўная. Сучасны свет такі імклівы і энергічны. Ён патрабуе ад чалавека авалодання навыкамі здаровага ладу жыцця. А лета – выдатная пара для заняткаў фізкультурай і спортам. 28 ліпеня вучняў Канвелішскага НПК паклікаў школьны стадыён на спартыўнае свята “Вясёлыя эстафеты”. Дзве каманды – “Алімпіец” (капітан Даніла Даўляшэвіч) і “Адрэналін” (капітан Улад Субач) – спаборнічалі ў сіле і знаходлівасці. Было займальна і весела! Каманды ішлі амаль на роўных, але ў апошніх трох конкурсах перамогу атрымалі “алімпійцы”. Наперадзе – жнівень, яшчэ шмат спаборніцтваў чакае ўсіх на школьным стадыёне.
Для тех родителей, кто не выполняет свои обязанности, безразличен к безопасности своих детей, в КоАП имеется статья 17.13 «Неисполнение обязанностей по сопровождению или обеспечению сопровождения несовершеннолетнего в ночное время вне жилища». Соответствующее правонарушение влечет предупреждение или наложение штрафа в размере до двух базовых величин, а то же деяние, совершенное повторно в течение одного года после наложения административного взыскания за такое же нарушение, – наложение штрафа в размере от двух до пяти базовых величин.
Родители могут быть привлечены к ответственности за умышленное причинение своим детям телесного повреждения и иные насильственных действий (ст. 9.1. КоАП): умышленное причинение телесного повреждения, не повлекшего за собой кратковременного расстройства здоровья или незначительной стойкой утраты трудоспособности (влечет наложение штрафа в размере от десяти до тридцати базовых величин или административный арест); нанесение побоев, не повлекшее причинения телесных повреждений, умышленное причинение боли, физических или психических страданий, совершенные в отношении близкого родственника либо члена семьи, если в этих действиях нет состава преступления, либо нарушение защитного предписания (влекут наложение штрафа в размере до десяти базовых величин или административный арест).
Родители несут уголовную ответственность: за вовлечение несовершеннолетнего в систематическое употребление спиртных напитков и одурманивающих веществ (ст. 173 Уголовного кодекса Республики Беларусь – далее УК); за вовлечение в занятие проституцией, бродяжничеством или попрошайничеством (ст. 173 УК Республики Беларусь); за уклонение от уплаты средств на содержание детей (ст. 174 УК Республики Беларусь).
Ответственность за вред, причиненный подростком в возрасте от 14 до 18 лет, несет сам подросток. Если несовершеннолетний, причинивший вред в возрасте от 14 до 18 лет, не располагает необходимыми средствами, вред полностью или в недостающей части может быть взыскан с родителей или опекунов, если они не докажут, что вред возник не по их вине. Но, если при достижении совершеннолетия, у лица, причинившего вред, появилось достаточное имущество, вред будет возмещен из этого имущества (ст. 956 ГК Республики Беларусь).
Члены волонтёрского отряда “Доброе сердце” Конвелишского УПК присоединились к районной акции “Очистим мир от пластика”. Отправились в разведку, чтобы узнать самые “грязные” места в агрогородке Конвелишки, обазначить их на карте. Таких мест в Конвелишках – 4 (от магазина по короткой дороге в школу, возле дома культуры, возле киоска, в парке отдыха). Нашли только одну урну (находится возле школы) в Конвелишках, которая предназначена для сбора пластика. Подготовили и распространили среди населения листовки о вреде пластика. Ну, и, безусловно, занялись сбором мусора (как правило, это пластикавые бутылки от напитков). Весь мусор занесли в “правильную” урну. Будем надеятся, что мы вместе спасём планету Земля от пластика.
На сайте Министерства образования Республики Беларусь создана рубрика «Подготовка к новому учебному году» (http://edu.gov.by / Главная / Структура / Главное управление общего среднего образования / Управление общего среднего образования / Подготовка к новому учебному году), в которой размещены образцы обложек дневников учащихся, рекомендованные Министерством образования к использованию в образовательном процессе в 2022/2023 учебном году, каталог «Школьная коллекция 2022-2023», представленный коцерном «Беллегпром», Перечень основных товаров (минимальный набор), рекомендуемых для приобретения законными представителями (родителями) учащихся I-ХІ классов учреждений образования, реализующих образовательные программы общего среднего образования, а также ссылка для проведения онлайн-опроса по элементам школьной формы https://edu.gov.by/shkolnaya-forma-2022-2023/
19 ліпеня 2022 года свой 50-гадовы дзень нараджэння святкуе Рэгіна Іонаўна Мерава, выхавацель дашкольнай адукацыі Канвелішскага НПК.
Мы шчыра жадаем у дзень юбілею:
Хай радасць і шчасце сэрца сагрэюць,
Хай добрыя весткі прыходзяць у хату
І стол на прысмакі будзе багаты.
Яшчэ мы жадаем здароўя без лекаў,
Дабра, і спакою, і доўгага веку.
Няхай абмінаюць бяда і трывога
І гладкай жыццёвая будзе дарога!
Воранаўшчына – край з багатай гістарычнай і культурнай спадчынай. Лета – выдатная магчымасць для спасціжэння роднай мясцовасці. Вучні 8, 9 класаў Канвелішскага НПК 16-17 ліпеня здзейснілі паход па маршруце “Канвелішкі – Гайцюнішкі – Беняконі”. Наведалі дом-крэпасць у Гайцюнішках, касцёл Святога Яна Хрысціцеля ў Беняконях, згадалі гісторыю кахання Адама Міцкевіча і Марылі Верашчакі, паданні і легенды, звязаныя з Гайцюнішскім палацам. А яшчэ ўсіх чакала рамантычная вячэра ля вогнішча, цікавыя гісторыі, песні і новыя ўражанні. Шмат цікавага і таямнічага ў нас, на Воранаўшчыне!