Новости
Трынаццаты дзень аказаўся плённым і працоўным. Рабяты паўдзельнічалі ў акцыі "Прывядзі ў парадак сваю планету", на хвілінцы здароўя пагаварылі пра чыстую ваду. Першы атрад паўдзельнічаў у конкурсе малюнкаў на асфальце "Упрыгожым планету малюнкам", другі - у віктарыне "Да зорак", трэці - у спартыўным конкурсе "Рэкорды малайцоў".
Цэнтральнае мерапрыемства - конкурс дызайнераў "Мая лепшая клумба".
Дванаццаты дзень прайшоў пад дэвізам "Быць мужчынам - гэта гонар!" Цэнтральнае мерапрыемства - конкурс "Містэр лета-2018"
Сённяшні дзень прайшоў пад дэвізам "Прыгажосць выратуе свет". Цэнтральнае мерапрыемства дня - конкурс "Міс лагера-2018".
У гэты дзень выхаванцы лагера здзейснілі падарожжа "Па старонках Чырвонай Кнігі", паўдзельнічалі ў конкурсе "Пляценне вянкоў", "Лясной віктарыне".
У склад каманды ўвайшлі 10 вучняў (5 юнакоў і 5 дзяўчат): Буйноўскіс Дзяніс, Буйноўскіс Віктар, Міцкевіч Аляксей, Сцешко Аляксандр, Станкевіч Улад, Огар Юстына, Бараноўская Анжаліка, Сімашка Разалія, Шавякова Святлана, Чыркова Настасся. Рабята прынялі ўдзел у творчых і спртыўных конкурсах, праявілі лідарскія і камандныя якасці.
Дзявяты дзень прайшоў пад дэвізам "Мы за здаровы лад жыцця". На хвілінцы здароўя пагаварылі пра здаровае харчаванне, прайшла малая спартакіяда па шашках, спаборніцтвы па футболе. Цэнтральнае мерапрыемства дня - гульня "Здаровы будзеш - усё здабудзеш!"
На мінутцы здароўя "Падзяліся сваёю ўсмешкай" пагаварылі пра здаровыя зубы, догляд за зубамі. Трэці атрад прыняў удзел у спартыўным свяце "Героі казак гуляюць у касмічны футбол", у другім атрадзе прайшоў конкурс на лепшага расказчыка анекдотаў (перамог Дзяніс Рагальскі), а малодшыя выхаванцы паўдзельнічалі ў конкурсе "Вясёлая зарадка" (перамог Іваноўскі Яраслаў). Цэнтральнае мерапрыемства дня - "Фабрыка зорак" (конкурс спевакоў).
У гэты дзень дружная лагерная змена пабывала ў доме-крэпасці Гайцюнішкі, здзейсніла краязнаўча-тапанімічную экскурсію "Адкрываем таямніцы мясцовых легенд і паданняў", станцавла флэш-моб, прысвечаны малой радзіме.
Асабліва цікава, весела і задорна прайшоў конкурс "Выратавальнікі - 2018". Таксама дзеці здзейснілі экскурсію ў Воранаўскі РАНС, дзе была праведзена займальная гульня-падарожжа ў прафесію выратавальніка.
Цэнтральнае мерапрыемства дня - салон мастацтваў "Прыгажосць выратуе свет". У ходзе дня атрад "Вясёлыя рабяты" здзейсніў экскурсію ў г.п.Воранава. "Непаседы" малявалі родную вёску, а "Светлячкі" - інсцэніравалі народныя беларускія казкі.
Хочацца адзначыць, што класны кіраўнік нашай школы Нос Люцыя Іванаўна ад імя ўсіх педагогаў павіншавала выпускнікоў з заканчэннем школы. Савуль Аляксандр атрымаў залаты медаль і Падзяку ад Воранаўскага раённага Савета дэпутатаў. На вечары былі ўзнагароджаны і нашы вучні:
1)за ўдзел у алімпіядным руху граматай аддзела адукацыі Воранаўскага райвыканкама і каштоўным падарункам - Аляксандр Савуль;
2)Граматай "Воранаўскай газеты" і падарункам - Аляксандр Савуль;
3)Граматай за спартыўныя дасягненні - Вадзім Міхалькевіч;
4)Граматай Воранаўскага АУС - Івона Пільжыс;
5)Граматай аддзела культуры і ідэалогіі Воранаўскага райвыканкама - Юлія Сцешко і Аляксандр Савуль;
6)Граматамі Воранаўскага АНС - Дзіяна Сцефановіч і Юлія Сцешко;
7)Граматай за актыўны ўдзел у рабоце атрада "Юныя сябры пагранічнікаў" - Паўла Аўкштулевіч і Яўген Куліс.
8)Граматай ГА "БРСМ" - Юлія Сцешко.
Віншуем з узнагародамі! Ганарымся вамі !!!
У чацвёрты дзень падчас хвілінкі здароўя пагаварылі пра шкодныя звычкі. У другім атрадзе "Светлячкі" прайшла спартыўная праграма "Бітва тытанаў", а ў самых малодшых - конкурс па збіранні пазлаў "Раз карцінка, два карцінка". Цэнтральнае мерапрыемства дня - конкурс інсцэніраванай песні "Музыкальны тэатр".
У лагеры 07.06.2018 года быў беларускі дзень. Дзеці актыўна прымалі ўдзел у атрадных мерапрыемствах, такіх як "Казкі пра здароўе", "Я люблю Беларусь", "Знакамітыя месцы Беларусі". Цікавым і вясёлым атрымаўся канцэрт "Мне сняцца сны аб Беларусі"
Дзеці рыхтаваліся да адкрыцця лагера. Дружна і весела прайшлі спартыўныя гульні на свежым паветры. Асабліва цікава і займальна прайшла віктарына "У свеце казак"
50 дзяўчынак і хлопчыкаў сабраліся ў летні лагер з дзённым знаходжаннем дзяцей "Летні букет". У першы дзень пазнаёміліся з правіламі паводзін, з рэжымам дня, пачалі падрыхтоўку да святочнага канцэрта, прымеркаванага да адкрыцця лагера. Цэнтральнае мерапрыемства дня - конкурс малюнкаў на асфальце "Прывітанне, лета! Прывітанне, лагер!"
Разам з выхавацелем Козар Т.В. і музычным кіраўніком Адамчыкам В.З. дзеці здзейснілі цікавае падарожжа ў Краіну дзяцінства. А пазней Казка-падказка чакала малышоў у сельскай бібліятэцы. Сініцкая Т.С. падрыхтавала займальную экскурсію па старонках дзіцячых кніг.
У НПК працуе "гарачая" тэлефонная лінія падчас экзаменаў - 44950. Чакаем вашых званкоў!
Вучні наведалі дом-музей графа Путкамера, сад, сельскую бібліятэку, а таксама Урочышча Гаёк, месца сустрэчы Марылі Верашчакі і Адама Міцкевіча.