Новости
Сёння ў нас Дзень экалогіі. Сёння мы даведаемся, як можам дапамагчы птушкам зімовай парой. Выканаем калаж "Птушкі і жывёлы зімовай парою". Зробім аплікацыі сімвала 2018 і 2019 года, правядзем спартыўныя спаборніцтвы па валейболу ў старэйшым атрадзе.
Дзеці з задавальненнем сустрэліся з казачнымі героямі. Весела вадзілі карагод вакол ёлкі з Дзедам Марозам і Снягуркай.
Другі дзень у лагеры аказаўся цікавым і вясёлым. Мы прынялі ўдзел у навагоднім мерапрыемстве "У гасцях у Дзеда Мароза". Праграма была цудоўнай, цікавай, насычанай. Кожны удзельнік атрымаў прызы і падарункі ад мясцовага КСУП "Світанак-Агра" і ад Воранаўскага АА. Пазней прайшла віктарына "Мой любімы казачны герой".
30 хлапчукоў і дзяўчынак з радасцю наведалі прышкольны лагер у першы дзень. Дзякуючы сумленнай працы выхавацеляў, яны сустрэліся з цікавымі мерапрыемствамі і казачнымі героямі.
Мы працуем з 8.30 да 16.30
26-29 снежня
02-04 студзеня
Сардэчна запрашаем!
Мероприятие, которое проводила учитель русского языка и литературы Нос Люция Ивановна, способствовало развитию интереса к изучению русского языка, любознательности, памяти, увеличению словарного запаса учеников 5-8 классов, умению связно излагать свои мысли в устной форме с учетом ситуации общения. На протяжении всего занятия лидировала команда "Ну, погоди!" Конкурс красноречия принёс команде "Апельсин" дополнительный балл. Поздравляем всех участников с увлекательным путешествием по городу знаний.
У рамках гуманітарнага тыдня "Вывучаем мовы з цікавасцю!" прайшло лінгвістычнае падарожжа "Вясёлая англійская мова" для вучняў 5-7 класаў (наст. Шчуплова А.Б.). Мерапрыемства садзейнічала развіццю камунікатыўных навыкаў, творчых здольнасцей навучэнцаў, уменню працаваць у камандзе. На мерапыемстве складзены ўмовы для выхавання культуры межасобасных зносін і паводзін на конкурсе-гульні. Віншуем пераможцаў каманды "Фігуры": Русака А., Мераву Д., Пільжыс К., Дудойць А., Лаўца К. Малайцы!!!
Запрашаем усіх прыняць актыўны ўдзел!
Удзельнічалі 2 каманды навучэнцаў з 7-8 класаў. Цікаўна і змястоўна былі падрыхтаваны пытанні і заданні. Удзельнікі паказалі сваю эрудыцыю і веданне сваіх правоў і абавязкаў.
Мерапрыемства праведзена ў рамках тыдня дакладных навук для наведвальнікаў групы падоўжанага дня 2-6 класаў. Удзельнічалі 2 каманды "Праметэі" і "Гарэзы". Удзельнікі каманд набралі аднолькавую колькасць балаў.
Змест, формы і метады мерапрыемства садзейнічалі развіццю цікавасці да матэматыкі, да даследавання матэматычнай сутнасці маўлення, увагі, уяўлення і мыслення вучняў пачатковых класаў.Вучні працавалі з цікавасцю і захапленнем.
Арганізаваная групавая і парная работа на занятку спрыяла актывізацыі дзіцячай пошукавай дзейнасці, абапіраючыся на суб'ектыўны вопыт выхаванцаў. Занятак прайшоў у займальнай і цікавай форме, насіў высокі пазнаваўчы характар.
У мерапрыемстве ўдзельнічалі 3 зборныя каманды па 6 чалавек з 5-7 класаў (наст. Сварабовіч С.Т.). Мерапрыемства "Матэматычнае кафэ" садзейнічала ў удзельнікаў развіццю лагічнага мыслення пры рашэнні нестандартных задач, памяці, увагі. На працягу ўсёй гульні былі створаны ўмовы для выхавання настойлівасці, жадання перамогі, умення працаваць у калектыве.
Інтэлектуальная матэматычная гульня "Зорная гадзіна" праведзена з вучнямі 8-10 класаў (наст. Ластаўка Н.І.). Гульня прайшла ў 4 туры, былі прадугледжаны пытанні і цікавыя заданні для балельшчыкаў. У фінал выйшлі 2 удзельнікі: Кічко Сафія і Шышко Анастасія. Апошні чацвёрты тур вызначыў пераможцаў:
1 месца - Кічко Сафія (8 клас),
2 месца - Шышко Анастасія (9 клас).
Віншуем пераможцаў!!!
У мерапрыемстве ўдзельнічалі навучэнцы 6-11 класаў (настаўнік Аўкштулевіч Тамара Яўгеньеўна), на якім была прадстаўлена магчымасць навучэнцам праявіць сябе, свае ідэі ў нестандартнай творчай форме (фантазіраваць, уявіць што-небудзь, выказаць сваё меркаванне). Заахвочваючы самастойнасць, настаўнік хіміі даваў час навучэнцам на пошук адказу, магчымасць яго варыятыўнасці.
Складзены ўмовы для фарміравання пазнавальнай цікавасці праз выкарыстанне разнастайных відаў дзейнасці навучэнцаў (гульнявых, творчых, даследчых).
Асаблівае ўражанне на вучняў вырабілі хімічныя доследы: "Вулкан", "Дым без агню".