Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Новости

Дванаццаты дзень выдаўся цікавым і насычаным! У ходзе дня здзейснілі экскурсію ў г.п.Воранава (наведалі парк), паўдзельнічалі ў мерапрыемстве ў сельскай бібіліятэцы агр.Канвелішкі, паглядзелі кінафільм, а таксама прайші наступныя лагерныя мерапрыемствы: гульня "Знаўцы народных традыцый", конкурс малюнкаў "Ах, лета, лета!", конкурс "Ці ветлівы ты?"

Дзень выдаўся вясёлым і насычаным. Дзеці з атрада "Дзьмухаўцы" здзейснілі займальнае падарожжа ў Воранаўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях. У ходзе дня таксама прайшлі хвілінка здароўя "Беражы свой зрок", конкурс ветлівых прывітанняў, гульня "Здаровым быць здорава", конкурс "Усмешка лагера"

Шаноўныя нашы вучні! Нагадваем вам, што чакаем вашай дапамогі на школьным агародзе. Працоўную практыку можна адходжваць з панядзелка па пятніцу з 8-00 раніцы.

Гутарка-падарожжа "Які прыгожы раслінны свет"
Рухомая гульня "Садоўнік"
Канструяванне "Кветкавая паляна"
Забава "Добры дзень, Бабуля-Загадушка"

На хвілінцы здароўя пагаварылі пра небяспеку ад укусу кляшча. Займальна прайшла віктарына "Па старонках "чырвонай кнігі"". Дзяўчынкі паспаборнічалі ў конкурсе "Пляценне вянкоў".

У ходзе дня прайшлі мерапрыемствы: хвілінка здароўя "Пагаворым пра правільнае харчаванне", спаборніцтвы па шашках, купанне ў возеры г.п.Воранава, малая спартакіяда.

Актыўны ўдзел прынялі дзеці ў пазнавальнай гульні "Рыцарскі турнір ветлівасці". Творчыя здольнасці праявілі ў конкурсе малюнкаў "Я ў лагеры", конкурсе на лепшага апавядальніка смяшынак і жартаў.

Лілея - сімвал службы выратавання. У ходзе дня прайшлі ў лагеры наступныя мерапрыемствы: хвілінка здароўя "Сонечны апёк. Першая дапамога", квэст-гульня "Юныя выратавальнікі", экскурсія ў г.п.Воранава, адпачынак на возеры.

Пад кіраўніцтвам Дзехцярэвіч Г.К., выхавацеля дашкольнай адукацыі дзеці, дашкольнай групы, пад час гульні знаёміліся з правіламі паводзін на дарозе

Гіяцынт - кветка мастакоў і творцаў. У ходзе дня прайшлі наступныя мерапрыемствы: хвілінка здароўя "Падарожжа ў краіну Вітамінію", конкурс малюнкаў "Мая любімая вёсачка", фотаконкурс "Кветкі і фарбы лета", мастацкі салон "Прыгажосць выратуе свет".

На раённым Выпускным вечары былі ўзнагароджаны сярод лепшых выпускнікоў Воранаўскага раёна і нашы: Буйноўскіс Дзяніс і Сцешко Аляксандр атрымалі Падзякі старшыні Воранаўскага раённага Савета дэпутатаў і залатыя медалі, Залога Аляксей - Грамату за актыўны ўдзел у валанцёрскім руху, Бараноўская Анжаліка - Падзяку ад рэдакцыі "Воранаўскай газеты", Русакевіч Кірыл - Падзяку Воранаўскага РАУС. Віншуем!!!

1.Калектыўная аплікацыя «Едзем у горад»
2.Гульня «Як пазбегнуць непрыемнасцяў на дарозе?».
3.Музычна-пазнавальная праграма «Правілы дарожнага руху і мы»
4.Гутарка з дзецьмі аб правілах паводзін на дарозе.
5.Спартыўнае свята “Ура! Канікулы!”

Значнай падзеяй сённяшнага дня стала экскурсія на пагранічную заставу "Беняконі"

В рамках проведения республиканской акции «Не оставляйте детей одних!», посвященной Международному Дню семьи и Дню защиты детей работниками Вороновского районного отдела по чрезвычайным ситуациям проводятся профилактические мероприятия с взрослыми и детьми.
В ходе мероприятий спасатели в очередной раз напоминают детям и их родителям об основных требованиях пожарной безопасности. Родители и дети «проводят время с пользой» принимая участие в конкурсах и викторинах, отвечая на вопросы спасателей. Не остается без внимания тема по оборудованию жилых комнат автономными пожарными извещателями и установки мобильного приложения «МЧС Беларуси: помощь рядом». Помимо этого, спасатели с детьми и родителями проводят профилактические беседы по правилам безопасной эксплуатации электрооборудования, опасности детской шалости с огнем, на воде, безопасности детей в период летних каникул.
Все участники мероприятия получили красочные памятки и буклеты по основам безопасности жизнедеятельности.
Как избежать трагедии и защитить свою семью, а в первую очередь малышей? Ответ на вопрос очень простой: «Не оставляйте детей одних!»

Вороновский РОЧС

На працягу дня прайшлі такія мерапрыемствы, як экскурсія ў бібліятэку "Чытаем па-беларуску", святочная праграма, прысвечаная адкрыццю лагера "Гэта самы лепшы лагер", конкурс малюнкаў "Я люблю Беларусь".