Новости
У рамках святкавання Дня народнага адзінства навучэнцы Канвелішскай сярэдняй школы ўсклалі кветкі да помнікаў загінуўшых у час Вялікай Айчыннай вайны салдатам.
https://vk.com/wall351997439_536
Здаровы лад жыцця падлеткаў - не проста словы для моладзі нашай школы. Ён дапамагае чалавеку не толькі адчуваць сябе паўнацэнна, але яшчэ і з'яўляецца своеасаблівым выбарам жыццёвай пазіцыі. Менавіта тамунам важна каб прынцыпы ЗЛЖ былі свядомым выбарам самога падлетка, тады гэтыя правілы прыжываюцца, выкарыстоўваюцца і прыносяць карысць.
З 9 па 14 верасня ў Канвелішскай сярэдняй школе прайшоў тыдзень "Дружно шагай, пионерия!". Кожны дзень у нашай школе быў напоўнены цікавымі мерапрыемствамі, напраўленымі на фарміраванне жыццёвасцвярджальных паводзін у вучняў. Праходзілі цікавыя конкурсы, выстаўкі, акцыі. Завяршыла тыдзень БРПО святочная лінейка, прысвечаная закрыццю тэматычнага піянерскага тыдня "Дружно шагай, Пионерия!"
Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў прапанаваных ім гульнях. Весела было лавіць адначасова мячыкі, танцаваць флэшмоб, запускаць шарыкі. Праз гульню вучні мелі магчымасць пазнаць, што разам пераадолець усе цяжкасці лягчэй і цікавей.
Пазнаць сябе, адкрыць у сабе таленты, здольнасці, даведацца што табе падабаецца, чым ты хацеў бы займацца ў будучым, знайсці сваё пакліканне - мэта мерапрыемства "Чалавек і яго будучыня", якое прайшло ў суботу для старшакласнікаў. У навучэнцаў была магчымасць стаць акцёрамі пантамімы, якая адлюструе зададзеную прафесію, выкарыстоўваючы толькі міміку і жэсты, растлумачыць сэнс верша і стаць аўтарам верша, прадставіць партрэт сваёй будучай сям'і і гд...
Мерапрыемсіва прайшло весела, цікава і павучальна.
Познавательно-интеллектуальную игру "Таямнiцы на кнiжнай палiцы" провела 7 сентября с учащимся 5-7 классов Поляк Г. Ф. Игра прошла с элементами экскурсии. Ребята знакомились с выставкой книг, разгадывали загадки ребусы, связанные с ними, искали в книгах ответы на заданные учителем вопросы. Дети узнали много новой интересной информации о том, насколько полезно много читать.
7 верасня ў рамках Тыдня спорту і здароўя з мэтай умацавання здароўя навучэнцы Канвелішскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у спартландыі "Чароўны мяч". Вучні спаборнічалі ў розных спартыўных эстафетах. Кожны член каманды атрымаў зарад станоўчых эмоцый і добрага настрою!
2 верасня 2024 года ў ДУА "Конвелишскай сярэдняй школе" для вучняў 5-7 класаў прайшоў першы ўрок па тэме "нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы!". У год якасці і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў навучэнцам расказалі аб дасягненнях беларускага народа, якімі мы па праву ганарымся, аб тых каштоўнасцях, якія важна захаваць у імя будучыні.
В торжественной обстановке прошёл первый урок "НАМ ЕСТЬ ЧЕМ ГОРДИТЬСЯ, НАМ ЕСТЬ ЧТО БЕРЕЧЬ" в 10 - 11 классах Конвелишской средней школы. Интересно и поучительно выступили перед старшеклассниками приглашённые почётные гости: инженер по охране труда и пожарной безопасности КСУП " Элит - Агро Больтиники" Ясюкайть Р.В, председатель сельского исполнительного комитета Пильжис И.Я., заместитель начальника погранзаставы "Бенякони" Кисляк И.В., бывший учитель истории, а ныне пенсионер Бень Р.В.
На уроке состоялся доверительный разговор о достижениях и традициях нашей страны, области, района и местного региона. Старшеклассники приняли активное участие в обсуждении поставленных вопросов. Каждый высказал собственное мнение о своей роли в сохранении и приумножении достояния Республики Беларусь.
У 2024/2025 навучальным годзе ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, выкарыстоўваюцца дзённікі навучэнцаў, выдадзеныя паліграфічнымі прадпрыемствамі ў 2024 годзе ў адпаведнасці з Тыпавымі формамі дзённіка навучэнца, зацверджанымі пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 17 жніўня 2027 г. у рэдакцыі пастановы Мінадукацыі ад 29.09.2023 № 314).
Раніца 2 ліпеня ў лагеры "Канвалія" пачалася з рухомых гульняў на свежым паветры. Атмасфера апошняга дня лагернай змены спрыяла стварэнню адначасова і вясёлага, і крыху сумнага настрою. Час праляцеў вельмі хутка - прыйшоў момант развітання з "Канваліяй". Пасля правядзення інформ-дайджэста па галоўных правілах пешахода і пасажыра выхаванцы разам з выхавацелямі сабраліся ў актавую залу на круглы стол-сустрэчу "Нашы ўражанні і пажаданні лагеру". Кожны выказаў свае меркаванні аб тым, як адпачыў у лагеры. Гучалі словы ўдзячнасці ў адрас усіх тых, хто арганізаваў дасуг, хто праводзіў цікавыя мерапрыемствы і свараў умовы для камфорта і ўтульнасці ў лагеры. Выхаванцы прапаноўвалі цікавыя і змястоўныя пажаданні на наступную летнюю сустрэчу. Заключным момантам дня стала сумесная фотасесія са студэнтамі і выкладчыкімі ГрДУ.
Бывай, "Канвалія"! Да новых сустрэч!
Восьмы дзень у лагеры прайшоў пад дэвізам "Бабуліна песня і шчырая казка -- аснова жыцця, у дарозе падказка". Чарговы дзень у лагеры "Канвалія" распачаўся з трэніровачнага занятка "Паласа перашкод". Атрымаўшы зарад бадзёрасці, усе сабраліся ў гульнёвы пакой на інформ-дайджэст "Асцярожна!Ядавітыя расліны". Пазнавальная фальклорная экспедыцыя "Паданні родных мясцін" захапіла ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю. Знаёмства з легендамі і паданнямі, наведванне знакамітага камня ў Гайку каля вёскі Больценікі -- усё вызвала захапленне і пакінула ва ўсіх прыемныя ўражанні. Пасля абеду вучні школы і студэнты ГрДУ імя Я.Купалы наведаліся ў музей-крэпасць в. Гайцюнішкі, паспрабавалі крынічнай вады і задаволеныя вярнуліся ў лагер. А вечарам адбыўся святочны фэст "Прысвячэнне ў фалькларысты". Студэнты выступілі з абаронай сваіх паректаў, дзе прадэманстравалі творчыя здольнасці ў нумарах мастацкай самадзейнасці. Усім было цікава і весела. Мерапрыемства закончылася фотасесіяй. Дзень прынёс шмат прыемных уражанняў як выхаванцам, так і гасцям - студэнтам і выкладчыкам універсітэта.
Сёмы дзень у лагеры прайшоў пад дэвізам “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына”. Сапраўды, гульня-пантаміма “Героі беларускіх казак” развівала ўвагу і назіральнасць выхаванцаў. Вобразы Несцеркі, Бабы Ягі, Дзеда і Бабы дапамагалі вучням паказаць герояў праз рукі, міміку і голас. Святочнае мерапрыемства “Гучаць музыкі і прыпеўкі”, у якім выхаванцы прынялі ўдзел, пашырыла веды пра беларускія народныя традыцыі, развівала музычныя, танцавальныя і пеўчыя здольнасці, выхоўвала павагу да мінулага свойго народа, а таксама пачуццё патрыятызму і гордасці за наш народ.
Завяршыўся дзень конкурснай праграмай “Прыгажуня Канваліі”, якая развівала фантазію і творчыя здольнасці, уменне публічна выступаць перад аўдыторыяй.
6-ы дзень лагера: выхаванцы гатовы да новых прыгод. Раніца распачалася спартыўным турнірам “Каб быць здаровым, не гараваць, трэба са спортам сябраваць!”. Затым выхаванцы адправіліся да возера, каб пакупацца і адшукаць папараць-кветку, якая была апісана ў заданні. Вада была прахалоднай, але дзеці не звярталі на гэта ўвагі, бо ў іх быў дух прыгод. Яны гулялі ў вадзе, пырскалі адзін аднаго і ўсміхаліся ад шчасця. Вечарам дзеці сабраліся вакол вогнішча. Яны расказвалі пра свае прыгоды, спявалі песні, вадзілі карагоды і атрымлівалі асалоду ад гульняў. У той час, калі яны сядзелі ў крузе, а агонь гарэў перад імі, дзеці адчувалі сябе як дома. Такім чынам, 6 дзень лагера "Канвалія" стаў яшчэ больш памятным для дзяцей. Яны стваралі незабыўныя ўспаміны і гатовы да наступных прыгод!
"Канвалія" – гэта лагер, дзе кожный дзень напоўнены радасццю і смехам. Раніца распачалася з майстар-класа развучвання народных танцаў.
Дзеці з радасцю спявалі свае любімыя песні, а затым паўтаралі і развучвалі полечку. Пасля таго, як нашы таланты былі прадэманстраваны, выхаванцы разам з выхавацелямі правялі флэшмоб “Моладзь за здаровы лад жыцця”. Эстафета добрых спраў распачалася з наведвання магілы Канарчыка ў вёсцы Барташуны і прадоўжылася наведваннем помнікаў у г.п.Воранава. Выхавацелі яшчэ раз напомнілі дзецям, што ўрокі мінулага нельга забываць, каб не дапусціць паўтарэння ўсенароднага гора ў сучаснасці. Трэба ўмець быць удзячнымі ветэранам за найвялікшую перамогу.
І на заканчэнні дня прайшла шоу-праграма “Голас”, дзе дзеці ў чарговы раз прадэманстравалі свае таланты.
Распачаўся дзень з ранішняй гімнастыкі "У здаровым целе здаровы дух". Пасля энергічнай і бадзёрай гімнастыкі выхаванцы ўдзельнічалі ў дыскусіі "Сучасныя гаджэты: зло або дабро".Рабяты выказалі свае думкі наконт гаджэтаў і расказалі пра свае адносіны да іх.
PR-акцыя "Сустрэча НАВУКІ і КАНВАЛІІ" прайшла ў лагеры "Рамашка". У час канцэртнай праграмы выхаванцы Канваліі прадэманстравалі свае таленты і артыстызм. Паслухалі выступленні кандыдатаў навук, дацэнтаў кафедры беларускай філалогіі ГрГУ імя Янкі Купалы, членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі Сабуць А.Э. і Казлоўскага Р.К.. А таксама паўдзельнічалі ў квэсце, які прайшоў весела і задорна.
Завяршыўся дзень вячэрняй вандроўкай "Легенды і паданні канвелішскіх ваколіц". Яна атрымалася цікавай і павучальнай.
Флэшмоб “Весела! Дружна! Разам!” распачаў трэці дзень лагернай змены. Але самай яркай і доўгачаканай падзеяй для ўсіх выхаванцаў і дарослых стаў прыезд студэнтаў філалагічнага факультэта ГрДУ імя Я.Купалы і іх выкладчыкаў Казлоўскага Руслана Канстанцінавіча і Сабуць Аліны Эдмундаўны. Знаёмства адбылося з дапамогай гульні ў фанты, дзе кожны з удзельнікаў меў магчымасць раскрыць сябе. Цікава і пазнавальна прайшло краязнаўчае падарожжа “З Канвелішак ў Свілы: скрозь прызму стагоддзяў.”
Другі дзень лагернай змены пачаўся з ранішняй гімнастыкі. Хвілінка бяспекі напомніла, як пазбегнуць укусаў кляшчоў. Краязнаўчае падарожжа "Таямніцы Гайцюнішскага палаца" выхаванцы здзейснілі падчас прагляду фільма "Я хачу гэта ўбачыць. Падарожжа па Беларусі". У другой палове дня чэлендж "Наша спадчына" напомніў аб памятных мясцінах Воранаўскага краю. Кульмінацыяй дня быў конкурс эрудытаў "Разумнікі і разумніцы", які прайшоў у форме КВЗ. Мерапрыемства садзейнічала развіццю творчых здольнасцей, кемлівасці, артыстызму выхаванцаў, якія спаборнічалі ў дзвюх камндах "Сказ" і "Слова". Выхаванцы адгадвалі загадкі, успаміналі беларускія прыказкі і прымаўкі, перакладалі з рускага на беларускую мову і нават спрабавалі складаць вершы.
Ура! Нарэшце! Сёння, 24 чэрвеня, у чарговы раз адчыніў дзверы лагер “Канвалія”. 15 дзяўчынак і хлопчыкаў прыбылі сюды, каб зарадзіцца станоўчымі эмоцыямі і даведацца нешта новае пра нашу малую радзіму. Змена пачалася ўрачыстым падняццем Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь з выкананнем гімна.
Удзельнікі лагера выбралі актыў на чале з глаўкомам, і гэты актыў адразу пачаў дзейнічаць. Выхаванцы хутка размеркавалі абавязкі, упрыгожылі спальныя пакоі; прайшоў майстар-клас вырабу кветкі ландыш. Дзеці загадалі жаданні на змену і павязалі лентачкі на Дрэва жаданняў.
Вот и закончилась смена. 9 дней в лагере «Максимум» прошли как один миг. Эти дни оставили в сердцах детей очень много приятных воспоминаний. Радость, смех, слёзы, счастье, игры, песни, мероприятия, танцы- всё это очень сблизило и сплотило детей Клайшанской и Конвелишской школ. Они все стали единым целым.
Лагерь- это то место, где ребята нашли себе новых друзей. И самое грустное в лагере — это расставания. Спасибо тебе, лагерь, за всё…
А через год откроет лагерь двери
И зазвучит весёлый детский смех,
Ну а пока желаем солнца, лета
И пусть вам всем сопутствует успех!!!