Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

#Канвалія_2024. Гродзеншчына прыгожая.

Дата: 1 июля в 08:21, Обновлено 2 июля в 09:15
Автор: Мозоль Ю. И.
36 просмотров

Сёмы дзень у лагеры прайшоў пад дэвізам “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына”. Сапраўды, гульня-пантаміма “Героі беларускіх казак” развівала ўвагу і назіральнасць выхаванцаў. Вобразы Несцеркі, Бабы Ягі, Дзеда і Бабы дапамагалі вучням паказаць герояў праз рукі, міміку і голас. Святочнае мерапрыемства “Гучаць музыкі і прыпеўкі”, у якім выхаванцы прынялі ўдзел, пашырыла веды пра беларускія народныя традыцыі, развівала музычныя, танцавальныя і пеўчыя здольнасці, выхоўвала павагу да мінулага свойго народа, а таксама пачуццё патрыятызму і гордасці за наш народ.
Завяршыўся дзень конкурснай праграмай “Прыгажуня Канваліі”, якая развівала фантазію і творчыя здольнасці, уменне публічна выступаць перад аўдыторыяй.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.