Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Новости

Вучні 1-4 класаў прынялі ўдзел у пазнавальнай гульні " Правы і абавязкі" з выкарыстаннем матэрыялаў Дзіцячага прававога сайта. Гульня прайшла цікава і пазнавальна .

5 марта 2022 в 12:23 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

#Тимуровцы_by
#БРПО
Дружина имени Володи Дубинина.
В учреждении прошла встреча на «ВСЕ 100» с представителем Дома Культуры Валерием Зеноновичем Адамчиком. Педагог познакомил тимуровцев с понятием «интерактивная площадка», рассказал о разнообразии музыкальных инструментов, разучил с ребята танец!
В ходе мероприятия прирученного Дню защитника Отечества ребята показали танец, а старшие тимуровцы команды «Данко» подготовили интерактивную площадку для малышей и учащихся среднего звена!

5 марта 2022 в 11:41 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

5 сакавіка ў школе для вучняў 5-8 класаў прайшла творчая майстэрня "Падарунак маме", прысвечаная святу 8 сакавіка! Вучні сваімі рукамі зрабілі прыгожыя паштоўкі для мам!

5 марта 2022 в 11:33 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

З 7 сакавіка па 13 сакавіка 2022 года праводзіцца мерапрыемства "Тыдзень нулявога траўматызму"

5 марта 2022 в 09:02 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

Вучні 10 класа 4 сакавіка 2022 г. у рамках пілотнага праекту здзейснілі цікавую і пазнавальную экскурсію па святынях горада Гродна. Наведалі сінагогу, лютэранскую кірху, касцёл, Барысаглебскую царкву.

4 марта 2022 в 17:28 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

4 сакавіка 2022г. у дашкольных групах прайшоў ранішнік, прысвечаны святу 8 Сакавіка. У гэты дзень гучалі цёплыя словы ў гонар мам, бабуль, дзяўчынак. Выхаванцы выконвалі песні пра матуль, танцавалі вясёлыя танцы. Разам з мамамі гулялі ў гульні і спаборнічалі ў конкурсах. Было весела!

4 марта 2022 в 12:49 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

Наркотики - не для нас!
Увлеченно живём и без них мы сейчас!

1 марта 2022 в 15:43 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

Садзейнічаць выхаванню грамадзянкасці і пачуцця патрыятызму - мэта сённяшняга мерапрыемства. Усмешкі, добры настрой і працоўна - забаўляльная атмасфера панавала ў класе.

26 февраля 2022 в 17:23 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

Садзейнічаць выхаванню грамадзянкасці і пачуцця патрыятызму - мэта сённяшняга мерапрыемства. Усмешкі, добры настрой і працоўна - забаўляльная атмасфера панавала ў класе.

26 февраля 2022 в 17:16 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

З мэтай развіцця інтэлектуальна-творчых здольнасцяў, спрыянню згуртаванасці навучэнцаў праведзены інтэлектуальны марафон "Хто лепшы?" Удзельнікі гульні павінны былі паказаць свае інтэлектуальныя і творчыя здольнасці па розных пытаннях. Лепшымі па выніках гульні сталі Станкевіч Паліна і Сварабовіч Сандра. Віншуем!

26 февраля 2022 в 12:35 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

Вучні пачатковых класаў наведалі выставу "Абаронцы Айчыны" у філіяле Канвелішскай сельскай бібіліятэкі.

26 февраля 2022 в 12:31 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

Дзяўчынкі павіншавалі хлопчыкаў са святам 23 лютага. Хлопчыкі паудзельнічалі ў цікавых, займальных конкурсах. Мерапрыемства прайшло весела, бадзёра і з захапленнем.

26 февраля 2022 в 12:06 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

З мэтай развіцця цікавасці да роднай мовы і прыцягнення навучэнцаў да чытання твораў на беларускай мове быў прысвечаны сённяшні дзень тыдня. Навучэнцы сярэдніх і старэйшых класаў падрыхтавалі і праінсцэніравалі ўрыўкі з твораў беларускіх пісьменнікаў.

25 февраля 2022 в 14:20 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

Народнае паданне гаворыць, што родная зямля можа накарміць чалавека сваім хлебам, напаіць вадой са сваіх крыніц, але абараніць сама сябе яна не можа. Гэта святая справа тых, хто есць хлеб роднай зямлі, п'е яе ваду, дыхае яе паветрам і пранікаецца яе прыгажосцю.
24 лютага 2022 года для навучэнцаў 8-11 класаў у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа актыўнага грамадзяніна" прайшоў дзень інфармавання па тэме " Гонар за Беларусь. На варце нацыянальнай бяспекі і суверэнітэту» (аб Узброеных сілах, Памежнай службе, Мытнай службе, МНС).
На сустрэчы прысутнічаў ваенны камісар Воранаўскага раёна, падпалкоўнік ГАЙЖЭЎСКІ Аляксандр Юр'евіч, які расказаў старшакласнікам, што сёння ахова рубяжоў-гэта па-ранейшаму нялёгкая і небяспечная місія. Ад пільнасці і прафесіяналізму воінаў залежыць спакой мільёнаў людзей, эканамічная і ваенная бяспека Рэспублікі Беларусь. Таму прафесія воіна, абаронцы Айчыны заўсёды была, ёсць і будзе ганаровай. Аляксандр Юр'евіч расказаў аб службе ва узброеных сілах Беларусі, заахвоціў юнакоў і дзяўчат паступаць у ваенныя навучальныя ўстановы, берагчы спокой і паважаць людзей.
Сцефановіч З.У сказаў, што сёння беларуская армія – гэта кампактныя Узброеныя Сілы, сфармаваныя па прынцыпу абароннай дастатковасці, здольныя самастойна забяспечыць ваенную бяспеку краіны.
Галоўнае сведчанне таго, што беларуская армія адпавядае сучасным выклікам, – мір на беларускай зямлі. Пражыўшы чвэрць стагоддзя ў незалежнай, мірнай краіне, гнутка рэагуючы на падзеі ў свеце і ля нашых межаў, выступаючы донарам міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, мы ясна бачым, па якім шляху ісці".

24 февраля 2022 в 16:31 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

Выхаванцы дружна прынялі ўдзел у спаборніцтвах. Усе атрымалі вялікае задавальненне

23 февраля 2022 в 21:23 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

Поруч з таленавітымі вучнямі былі настаўнікі-педагогі Запаснік Палел Юр'евіч, Бернатовіч Аляксандр Тадэвушавіч

23 февраля 2022 в 15:08 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

23 февраля принято поздравлять не только военных, но абсолютно всех мужчин! Для мальчиков 1-4 классов — будущих защитников отечества — провелись интересные необычные конкурсы, в которых они продемонстрировали свою силу, ловкость и смекалку. В конце праздника никто не остался без подарка!

23 февраля 2022 в 14:19 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

Сёння, 22 лютага, ў групе падоўжанага дня адбыўся турнір знаўцаў беларускай мовы " Люблю і ганаруся", прымеркаваны да Міжнароднага Дня роднай мовы.
Дзеці падзяліліся на дзве каманды, каб выявіць пераможцаў у веданні беларускай мовы. Для гэтага трэба было прайсці па станцыях: "Размінка", "Перакладчыкі", "Фразеалагізмы", "Загадкі з вясёлай хаткі", "Расшыфруй прыказку", "Музей народнага побыту" і даказаць, што твая каманда лепшая ў веданні мовы. Пераможцаў не атрымалася, бо родную мову усе добра ведаюць.
Роднае слова – люстэрка культуры народа, яго духоўнае аблічча. Мова – наша спадчына, якую мы атрымліваем ад бацькоў і павінны перадаць наступным пакаленням.

22 февраля 2022 в 20:42 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

У рамках Тыдня роднай мовы праведзена гульня "Роднай мовы пералівы", мэтай якой было далучыць моладзь да вытокаў беларускай мовы, да скарбаў народнай мудрасці і абудзіць жаданне глыбей зазірнуць у яе таямніцы.

22 февраля 2022 в 16:27 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев