Новости
Спартыўная гульня футбол садзейнічае развіццю рухальнай актыўнасці дзяцей, развівае дакладнасць, каардынацыю рухаў, хуткасць рэакцыі, сілу, выхоўвае маральна-валявыя якасці, фарміруе камандны дух. 15 ліпеня цэлы дзень у выхаванцаў дашкольнай групы быў прысвечаны футболу. Пазнаёміліся са спецыфікай гульні, выканалі практыкаванні з мячом, усіх захапілі гульні: “Кідок па варотах”, “Два мячы”, “Самы трапны”. У час спартыўнай забавы “Мы ўмеем забіць гол – пагуляем у футбол!” з азартам і вясёлым настроем удзельнічалі ў эстафеце, міні-гульні, віктарыне. Дзень выдаўся радасным і карысным.
Раніцай 14 ліпеня дашкольнікаў з пажаданнямі здароўя сустрэў Доктар Айбаліт і запрасіў на музычна-гульнявую спартыўную зарадку. Вясёлая зарадка суправаджалася музыкай і мастацкім словам. Затым дзяцей чакаў смачны карысны сняданак. Далей разам з госцем дня ўсе адправіліся на спаборніцтвы “У здаровым целе – здаровы дух”. Пасля дзеці прынялі ўдзел у мерапрыемстве “Мы здароўю скажам “ТАК!”” Успомнілі правілы асабістай гігіены і правілы карыснага харчавання, пагулялі ў сюжэтна-ролевую гульню “Доктар”. Пасля водных працэдур дзеці адправіліся на абед. У другой палове дня выхаванцаў чакалі дыдактычныя гульні “Ва ўсіх свая зарадка” (лато) і “Лішняя карцінка”, разглядалі альбомы “Летнія віды спорту”. А дома выхаванцы ўручаць бацькам памяткі па здароваму ладу жыцця, якія дапамаглі зрабіць выхавацелю дашкольнай адукацыі.
Канікулы – выдатная магчымасць не толькі для падарожжаў, але і для цікавых адкрыццяў тых таямніц, якія знаходзяцца побач. 14 ліпеня вучні 2-5 класаў Канвелішскага НПК адправіліся ў фальклорна-краязнаўчую вандроўку “Па дарозе ў Лепі, або Дзе жыве Русалка”. Маршрут экскурсіі – 3,5 км. У ходзе вандроўкі пабывалі на Русалчыным масце, згадалі легенды пра прыгожую дэманічную істоту, пазнаёмліся з мясцовымі быліцамі і былічкамі, замовамі. На ўзлессі пакаштавалі суніц, а таксама паслухалі цікавыя гісторыі пра Лесавіка, які жыве ў лесе і ахоўвае скарб, што закапаны ля валуна. Вандроўка прынесла новыя адкрыцці, а значыць, дзень прайшоў з карысцю.
13 ліпеня выхаванцы дашкольнай групы пры дапамозе шапачак-масак ператварыліся ў насельнікаў лесу (жывёл) і адправіліся ў “казачнае падарожжа”. На сваім шляху сустрэлі “паласу перашкод”, якую з лёгкасцю пераадолелі”, далей трапілі на паляну да Зайчыка, разам з якім узнавілі правілы бяспечных паводзін у прыродзе і значнасць бяспечных паводзін для аховы свайго жыцця і здароўя, у Мядзведзя ў бары пагулялі ў беларускую народную гульню “У мядзведзя на бары”, у гаі сустрэлі сям’ю буслоў – ахоўнікаў нашай краіны. Далей падарожнікаў чакалі грыбныя і ягадныя мясціны, дзе неабходна было не толькі сабраць лясны ўраджай, але і палічыць яго, пасартаваць шышкі – яловыя і сасновыя. Гульня-забава “Фотамастакі” дазволіла стварыць творы мастацтва з дапамогай папяровых трафарэтаў. У юных фотамастакоў атрымаліся ідэальныя спалучэнні: прырода дала колер самой жывёліне і “рамку” для выявы. Адным словам, дзень прайшоў весела і з карысцю.
12 ліпеня выхаванцы дашкольнай групы з цікавасцю займаліся складаннем букетаў і дэкаратыўных кампазіцый з кветак і прыродных матэрыялаў. Гульні і практыкаванні садзейнічалі развіццю любові да прыроды, творчага мыслення, пачуцця кампазіцыі, навыкам колераўспрымання і колераперадачы, пачуцця мастацкага стылю. Адна з галоўных задач "малявання кветкамі і травінкамі" – паказаць, якія прыгожыя самыя звычайныя расліны, які яркі і выразны свет можна стварыць з прыроднага матэрыялу, якому мы даём другое жыццё. Вынікам сваёй працы дзеці былі вельмі задаволены. У іх атрымаліся прыгожыя работы, якія яны, адыходзячы дадому, падараць сваім матулям. Няхай і ў бацькоў будзе святочны кветкавы настрой.
Няма такога дзіцяці, якое б не любіла святы. Бо свята – гэта весялосць, радасць і шчасце. Акрамя таго, свята з’яўляецца важным фактарам фарміравання асобы. 8 ліпеня 2022 года ў дашкольнай групе прайшло спартыўнае свята “Будучыя алімпійцы выходзяць на страт”. Галоўная мэта свята – паказаць дзецям, што заняткі спортам – гэта шлях да здароўя, трываласці і прыгажосці. У ходзе мерапрыемства выхаванцы засвойвалі навыкі гульні ў футбол, баскетбол, гандбол, удзельнічалі ў спартыўных эстафетах, пераадольвалі паласу перашкод. А таксама ў час прагулкі назіралі за тым, як цвіце ліпа, як выглядаюць суквецці, пагаварылі пра тое, чаму ліпавы цвет лічыцца лячэбным. Адным словам, дзень прайшоў карысна, цікава і пакінуў мноства добрых уражанняў.
#Адпачываем весела і з карысцю. 7 ліпеня 2022 года ў дашкольнай групе Канвелішскага НПК быў вельмі цікавы і насычаны дзень. У гасцях у дашкольнікаў быў Дзядзька Сцёпа (вучань педагагічнага класа Міхалькевіч Максім). Дзеці пазнаёміліся з творам Сяргея Міхалкова “Дзядзька Сцёпа – міліцыянер”, паўдзельнічалі ў сюжэтна-ролевай гульні “На вуліцы”, дзе ўзнавілі правілы паводзін на дарозе, у час паездкі ў школьным аўтобусе. Разам разгледзелі сюжэтныя малюнкі, выправілі памылкі, якія прывялі непаседу і свавольніка Мікіту – героя малюнкаў - да бяды. Разам з Дзядзькам Сцёпам паўдзельнічалі ў флэш-мобе, пазнаёміліся з правіламі пераходу вуліцы па пешаходным пераходзўе. Усе атрымалі задавальненне – і дзеці, і будучы педагог.
Шмат месцаў, дзе патрэбны маладыя працавітыя рукі і добрыя шчырыя сэрцы, шмат. Але вучні педагагічнага класа Канвелішскага НПК разам з класным кіраўніком Русак Г.Ф. запрашаюць усіх далучыцца да акцыі “Чацвер! Не трэба сумаваць, чакае школьны агарод – выходзім працаваць!” 7 ліпеня 2022 года на школьным агародзе работы было шмат: праполка морквы і буракоў, прарэджванне морквы. Адным словам, папрацавалі дружна, каб на сталах заўсёды былі смачныя стравы з вырашчанай разам гародніны. А калі вы седзіце без справы, то далучайцеся да нас!
1. Законными представителями несовершеннолетнего являются его родители или лица, замещающие их.
2. Родители несут полную ответственность за воспитание и содержание своих несовершеннолетних детей (даже если ребенок находится у бабушки, ответственность несут родители. Поэтому необходимо ознакомить близких родственников с ответственностью за жизнь Вашего ребенка. Кодекс Республики Беларусь о браке и семье, ст.67).
3. Повторите с детьми наизусть телефоны экстренных служб спасения, куда дети могут позвонить, если Вас не окажется рядом.
4. Административная ответственность наступает с 14 лет, уголовная – с 16лет. Однако за употребление, распространение наркотических средств, кражу, хулиганство – уголовная ответственность с 14 лет.
5. За правонарушения, совершенные несовершеннолетними до 14 лет, административную ответственность несут родители учащихся.
6. Несовершеннолетние, которым не исполнилось 16 лет, могут находится в вечернее время суток на улице без сопровождения взрослых до 23.00. С 23.00 до 6.00 обязательно сопровождение детей родителями или лицами по поручению родителей.
7. При нахождении на улице в вечернее время необходимо обязательно наличие световозвращающего элемента (фликера) в целях безопасности.
8. Езда на велосипеде по проезжей части разрешена с 14 лет только при отсутствии тротуара. При пересечении проезжей части дороги по пешеходному переходу велосипедист должен вести велосипед рядом с собой и руководствоваться требованиями для движения пешеходов. Велосипед обязательно должен быть оборудован сигнальным звонком, зеркалом заднего вида, катафотами. Переезжать пешеходный переход на велосипеде ЗАПРЕЩЕНО. На велосипеде детям можно кататься в пешеходных и жилых зонах, на тротуарах, велосипедных и пешеходных дорожках, не создавая препятствия для безопасного движения пешеходов.
9. Нецензурная брань в общественном месте является правонарушением.
10. СМС-сообщения, переписка в Интернете с оскорбительными выражениями в адрес другого человека несут за собой административную ответственность.
11. Воровство недопустимо как во взрослом, так и в детском возрасте (уголовная ответственность).
12. Употребление спиртных напитков, курительных смесей, «спайсов», наркотических веществ несовершеннолетними строго запрещено.
13. Покупка взрослыми алкогольных напитков (пиво, тоник, шейк и др.) для несовершеннолетних, наркотических веществ, а также спаивание малолетних несет административную ответственность с составлением протокола и наложение штрафа.
14. Остерегайтесь вовлечения Ваших детей в группировки антиобщественной направленности (футбольные фанаты и др.)
15. Расскажите детям об опасности экстремальных селфи (в недостроенных зданиях, на строительных объектах, на поездах и железной дороге, на крышах высотных зданий).
16. Несовершеннолетним детям запрещено находиться на крышах многоэтажных домов.
17. Любое правонарушение, преступление несовершеннолетнего влечет за собой постановку на профилактический учет в инспекцию по делам несовершеннолетних.
18. Не оставляйте несовершеннолетних детей одних дома (Ст. 159 УК РБ).
19. Контролируйте местонахождение Вашего ребенка постоянно. Помните об опасности заброшенных зданий, котлованов, строительных объектов и др.
6 ліпеня 2022 года ў дзяцей дашкольнага ўзросту быў насычаны і прадукцыйны дзень, хоць надвор’е і не спрыяла добраму настрою: на вуліцы ішоў дождж. Выхаванцы разам з выхавацелем дашкольнай адукацыі Меравай Р.І. выконвалі артыкуляцыйныя практыкаванні “Гукі вуліцы” (што я чую пры руху транспарту), а таксама разглядалі выявы розных відаў транспарту “Чым падобны? Чым адрозніваецца?” Сюрпрызам для дзяцей быў прыход казачнага героя – Мальвіны. У ходзе пазнавальнай гульні "Мы ўсё ведаем, усё умеем" выхаванцы разам з казачным персанажам замацоўвалі ўяўленні пра правілы бяспечных паводзін дома і ў экстрэмальных сітуацыях. Дзеці, развітваючыся з Мальвінай, запрасілі казачную дзяўчынку прыйсці ў госці яшчэ раз.
“Паэзія – душа чалавецтва”, - згадваюцца словы У.Шэкспіра. У тым, што паэзія жывіць чалавека і дае крылы, перакананы Трахімчык Даніла, вучань ужо 11 класа Канвелішскага НПК. Даніла ў чарговы раз даказаў, што валодае не проста паэтычным дарам, але і ўменнем перакладчыка. Юнак стаў фіналістам VІІ Міжнароднага моладзевага фестывалю-конкурсу паэзіі і паэтычных перакладаў “Берагі дружбы”. Каб дайсці да фіналу, неабходна было прайсці два туры: 1) падаць на разгляд журы 10 сваіх вершаў; 2) перакласці на беларускую мову 10 вершаў пяці паэтаў (у гэтым годзе Данілу дасталіся вершы калмыцкіх паэтаў).
Мы ганарымся! Шматдзетная сям’я Сварабовіч з вёскі Свілы занесена на раённую дошку гонару. Святлана Тадэвшаўна – настаўнік матэматыкі, педагог сацыяльны Канвелішскага НПК, чалавек працавіты, творчы і адказны. Збігнеў Мар’янавіч – сацыяльны работнік ТЦСАН Воранаўскага раёна, гаспадар, клапатлівы бацька. У сям’і выхоўваецца тры дачушкі, якія вучацца ў Канвелішскім НПК. Дзяўчынкі растуць працавітымі, атрыстычнымі, адказнымі асобамі. Сям’я Сварабовіч перамагла ў раённым конкурсе “Сям’я года-2022”, стала прызёрам абласнога этапу конкурсу. Жадаем здароўя, плёну, дабрабыту, поспехаў у любых пачынаннях.
у намінацыі “Ілюстрацыя” 10-13 гадоў:
2 месца – Вазбановіч Карына;
у намінацыі “Кніжная вокладка” 14-18 гадоў:
2 месца – Ясюкайць Паліна;
у намінацыі “Анімацыя” 14-18 гадоў:
3 месца – Часоўнікова Аляксандра
4 ліпеня ў Канвелішскім НПК адбылася прэзентацыя першай кнігі з серыі “Мая Воранаўшчына” – “Воранаўшчына лірычная”.У выданне ўвайшлі філасофскія, лірычныя, патрыятычныя вершы паэтаў-аматараў. Кніга змагла ўбачыць свет дзякуючы ўдзелу Воранаўскага райвыканкама і фінансавай падтрымцы КСУП “Больцішкі”.
Ля вытокаў выдання кнігі “Воранаўшчына лірычная” стаялі Аліна Эдмундаўна Сабуць і Руслан Канстанцінавіч Казлоўскі, дацэнты кафедры беларускай філалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, кандыдаты навук, члены Саюза піьменнікаў Беларусі. Яны аўтары прадмовы да кнігі. Радасць стварэння ўнікальнай для воранаўскай зямлі кнігі раздзялілі Дзмітрый Іванавіч Захарчук, старшыня Воранаўскага раённага выканаўчага камітэта, Андрэй Андрэевіч Карповіч, намеснік старшыні Воранаўскага райвыканкама, Алена Янаўна Ганевіч, старшыня Воранаўскага раённага Савета дэпутатаў, Валянціна Вінцэнтаўна Люленка, начальнік аддзела адукацыі Воранаўскага райвыканкама, Камінская Наталля Віктараўна, дырэктар Воранаўскай раённай бібліятэкі, Пільжыс Ірына Янаўна, старшыня Канвелішскага сельвыканкама. студэнты ГрДзУ, школьнікі і неабыякавыя да лірычнага радка землякі.
Фото https://konvelishki.schools.by/photoalbum/990449
Апошні дзень лагернай змены быў напоўнены самымі разнастайнымі эмоцыямі. У другой палове дня ўсе вучні і выхавацелі сабраліся ў актавай зале, каб падзяліцца сваімі ўражаннямі аб жыцці лагера, аб самых запамінальных момантах, якія застануцца на доўгі ўспамін. Самым галоўным пажаданнем амаль для ўсіх было прадоўжыць лагерную змену. З вялікім задавальненнем дзеці пакінулі свае падзякі ў пісьмовай форме выхавацелям, паварам і тэхработнікам. Развітальнае паседжанне прайшло ў цёплым і добразычлівым коле. Бывай, лагер! Да новых сустрэч, сябры!
У рамках тыдня "Бяспечнае лета" выхаванцы разглядвалі дыдактычныя малюнкі "Правілы пажарнай бяспекі",гутарылі аб тым, што патрэбна пры пажары, удзельнічалі ў віктарыне загадак па тэме тыдня, параўноўвалі пажарную машыну і машыну хуткай дапамогі, разглядвалі касцюм пажарнага. Дзеці ўдзельнічалі ў гутарцы, адказвалі на пытанні, параўноўвалі, рабілі вывады.
Восьмы гістарычны дзень прайшоў пад дэвізам "Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына". На заканчэнні дня адбыўся фэст "Прысвячэнне ў фалькларысты". Цікава і змястаўна студэнты прадэманстравалі свае музычныя і тэатральныя здольнасці, вынікі збору фальклору. Выхаванцам было цікава, і яны з задавальненнем прымалі ўдзел у мерапрыемствах.
Сёмы дзень у лагеры - святочны дзень, і пачаўся ён спартыўным турнірам "Каб быць здаровым, не гараваць, трэба са спортам сябраваць!" Дзве каманды змагаліся за права быць мацнейшымі і хутчэйшымі ў розных спартыўных спаборніцтвах. Весела, цікава і на адным дыханні прайшоў турнір. На працягу ўсяго спаборніцтва каманды амаль не ўстапалі адна адной і па выніках закончылі з аднолькавым лікам. Перамагла дружба!