Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Новости

2 ліпеня 2022 года ў лагеры “Канвалія” каманды “Вучні” (капітан – Даніла Трахімчык) і “Студэнты” (капітан – Данііл Станілко) сустрэліся на гульні-панараме “Героі беларускіх народных казак”. І не думайце, што конкурс быў празмерна лёгкім. Зусім, не! Давялося не толькі паказаць веданне казачнага фальклору, але і праявіць крэатыў, творчасць, логіку і знаходлівасць. Барацьба ішла амаль на роўных. Толькі ў час апошняга конкурсу перавагу ў адзін бал атрымалі “Студэнты”, аднак яны міралюбіва папрасілі, каб перамагла дружба. А ў дружбе, як вядома, сіла!

2 ліпеня 2022 года ў лагеры “Канвалія” адбылася сустрэча-дыялог з Казлоўскім Р.К., дацэнтам кафедры беларускай філалогіі, кандыдатам навук, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. У ходзе сустрэчы Руслан Канстанцінавіч прэзентаваў сваю новую кнігу “Праз церні…” (нарыс жыцця і спартыўных дасягненняў Аляксандра Трыпуця). Галоўны герой кнігі – спартсмен-паралімпіец, чалавек, які да вышынь у спорце ішоў цяжкай дарогай пераадолення і мужнасці. Аўтар здолеў захапіць аўдыторыю цікавымі фактамі з біяграфіі Аляксандра Трыпуця, расказаў пра яго сям’ю, тых людзей, якія “вялі” лёгкаатлета-інваліда да алімпійскага медаля. Аўдыторыя задавала пытанні пра асабістае жыццё спартсмена, пра тое, як узнікла ідэя напісання кнігі. Руслан Канстанцінавіч па просьбе прысутных прачытаў свае вершы, абразкі з серыі “На пляжы”. Сустрэча адбылася цёплай і сардэчнай. Руслан Канстанцінавіч напрыканцы сустрэчы падарыў сваю кнігу школьнай бібліятэцы. Час чытаць!

У першай палове дня вучні разам са студэнтамі адправіліся на экскурсію ў аг.Беняконі на пагранзаставу. Для іх была арганізавана сустрэча з ваеннаслужачымі, якія расказалі аб спецыфіцы сваёй работы, паказалі дрэсіраваных сабак, а таксама тое, як разумная, падрыхтаваная жывёла выконвае каманды і дапамагае ахоўваць граніцу.

Сённяшні музычны дзень у Канваліі прайшоў пад дэвізам "У нас зямля ўся спявае!" У актавай зале сабраліся аматары песеннай творчасці. Музычнае шоў "Голас" дало магчымасць кожнаму ўдзельніку праявіць свае здольнасці, а некаторыя дэбюты былі вельмі ўдалымі. Журы ўзнагародзіла ўсіх удзельнікаў дыпломамі ў розных намінацыях, асабліва вызначыліся паспяховым выкананнем Трахімчык Даніла, Сварабовіч Сандра, Станкевіч Паліна, а таксама студэнты філалагічнага факультэта Янкелайць Ангеліна і Дзяшук Дар'я. Музычны дзень скончыўся на пазітыўнай ноце і пакінуў у кожнага яркія ўспаміны.

Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у дашкольнікаў прайшла музычная забава "Мой родны кут, як ты мне мілы!". Выхаванцы гулялі ў беларускія народныя гульні, спявалі песні, размаўлялі пра Беларусь, чыталі вершы. Музычная забава прайшла весела і цікава.

Была праведзена інфармацыйная гутарка з элементамі інтэрактыўнай гульні, мэтай якой з'явілася стварэнне ўмоў для фарміравання каштоўных адносін да летняга адпачынку, а таксама уяўленняў аб дзяржаўнай палітыцы Рэспублікі Беларусь па арганізацыі адпачынку і аздараўленні дзяцей. Час, праведзены ў "Канваліі", -гэта выдатная магчымасць для таго, каб не толькі адпачыць, але і пазнаёміцца з новымі людзьмі,
даведацца нешта новае, цікавае, паказаць сябе з лепшага боку. Атрад у аздараўленчым лагеры-гэта каманда. Калі каманда моцная, ёй многае па плячы. Разам можна зрабіць шмат карысных і добрых спраў на
радасць адзін аднаму і карысць нашай Радзімы.

Менавіта так настаўнік гісторыі Бень Рамуальд Уладзіслававіч пачаў занятак са слоў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Адбылася цікавая дыскусія, на працягу якой у вучняў выхоўваліся пачуцці павагі да Радзімы і людзей старэйшых пакаленняў, якія актыўна ўдзельнічалі ў стварэнні і ўмацаванні незалежнасці і сувэрэнітэту Рэспублікі Беларусь

Якуб Колас пісаў “О край родны, край прыгожы, мілы кут маіх дзядоў”. Вялікую цікавасць у дзяцей і студэнтаў вызвала вячэрняя вандроўка “Легенды і паданні канвелішскіх ваколіц”. Разам з выхавацелямі яны адправіліся на невядомыя мясціны і пазнаёміліся з гісторыяй паходжання назваў "Тамашова поле" і "Русалчын мост". Цікавую і змястоўную гутарку правёў настаўнік гісторыі Бень Рамуальд Уладзіслававіч.

Продолжительность купания должна зависеть от температуры воздуха и воды, а также от силы ветра. Рекомендованная температура окружающей среды - от +25°С при ясной безветренной погоде.
Погружаться в водоем следует постепенно, особенно если тело сильно разогрето солнцем.
Безопасность на воде летом не допускает грубых игр с погружением и удержанием под водой.
Купаться после еды можно только спустя 1,5-2 часа.
Продолжительность купания не должна превышать 15-20 минут.

Уладзімір Караткевіч пісаў, што беларускія мужчыны “як скалы, ударыш – і зломіцца меч”. А ў лагеры “Канвалія” 29 чэрвеня 2022 года – мужны дзень. Цэнтральным мерапрыемствам стаў конкурс-імправізацыя “Містэр Канвалія-2022”. Юнакі здолелі праявіць знаходлівасць і эрудыцыю, пачуццё гумару і ўменне знаходзіць выйсце з самых неверагодных сітуацый, а яўчэ артыстызм і крэатыў. Тытул “Містэр Канвалія-2022” атрымаў Данііл Станілко, студэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У няпростай барацьбе некалькі “лайкаў” не хапаіла да перамогі Данілу Трахімчыку.

Складана разгадаць усе таямніцы, якія хавае дом-крэпасць у Гайцюнішках. Палац, пабудаваны ў 1610 годзе, да нашага часу захаваў сваю суровасць і сваё непаўторнае аблічча. 29 чэрвеня 2022 года ўдзельнікі лагера “Канвалія” Канвелішскага НПК у час краязнаўчай экспедыцыі “Разгадваем таямніцы Гайцюнішскага палаца” не толькі здзейснілі гістарычны экскурс па тэрыторыі дома-крэпасці, гаспадарчых пабудовах, пабывалі на возеры, каля крыніцы, але і згадалі дэманічныя апавяданні пра Блакітную Даму, вадзенікоў – балотнага і калодзежнага, легенды пра пракляцце Нонхарта, пра Дзявочы лес, які ў народзе называюць Чорным. А яшчэ згадалі творы (паэма А.Міцкевіча “Пан Тадэвуш”, аповесць У.Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”), дзе згадваецца палац у Гайцюнішках. Столькі цікавага побач!

З мэтай выхавання паважлівых адносін выхаванцаў да гісторыі сваёй краіны, пачуцця гонару за гераізм і мужнасць нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны 29.06.2022 года ў лагеры “Канвалія” праведзена квэст-гульня “Вялікая Перамога вялікага народа”. У ходзе гульні выхаванцы былі падзелены на дзве каманды “Пераможцы” і “Салдаты”, і, атрымаўшы маршрутны ліст, удзельнікі адправіліся па станцыях – гарадах-героях. На кожнай станцыі чакалі цікавыя віктарыны, пытанні і заданні, прысвечаныя асноўным падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Каманды паказалі не толькі добрыя веды, але кемлівасць, эрудыцыю, згуртавасць, уменне працаваць у камандзе. Перамогу атрымалі “Пераможцы” (камандзір каманды – Трахімчык Даніла). Малайцы! Так трымаць!

Прыгажосць выратуе свет, а беларускія дзяўчаты, як згадваў Янка Купала, “найпрыгажэйшыя ў свеце”. 28 чэрвеня 2022 года ў лагеры “Канвалія” эксклюзіўным мерапрыемствам стаў конкурс “Міс Канвалія-2022”. Старшынёй журы конкурсу быў Руслан Канстанцінавіч Казлоўскі, дацэнт кафедры беларускай філалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Знаходлівасць, крэатыўнасць, талент прадэманстравалі ўдзельніцы конкурсу. У фінал выйшлі чатыры дзяўчыны: Дар’я Дзяшук і Настасся Магер, студэнткі ГрДУ імя Янкі Купалы, Паліна Станкевіч і Ксенія Сварабовіч, вучаніцы Канвелішскага НПК. На працягу ўсіх выпрабаванняў трымалася інтрыга. Рашэнне журы супала з меркаваннем гледачоў, прыз глядацкіх сімпатый і тытул “Міс Канвалія-2022” атрымала Дар’я Дзяшук. Ярка, арыгінальна мы крочым у лета!

У ходзе спартыўнай забавы "Хто першы?" выхаванцы ўдзельнічалі ў конкурсах "Збяры кубікі", "Паравозік", "Бег змейкай", "З купіны на купіну", "Меткі стралок" і г. д. Дашкольнікі імкнуліся паказаць сваю лоўкасць, спрыт, вынослівасць.

Рамантычная вандроўка “Шляхамі кахання Марылі і Адама” чакала ўдзельнікаў лагера “Канвалія” 28 чэрвеня 2022 года. Палац Путкамераў у Больцініках дазволіў адчуць каларыт ХІХ стагоддзя. Уявілі, як па пакоях палаца няспешна ходзіць Марыля Верашчака. А тут, у Больцініках, у гэтым прыгожым месцы, навечна засталося сэрца Адама Міцкевіча, вялікага польскага паэта, нашага земляка. Альтанцы жаданняў прысвяцілі свае мары і спадзяванні. У Больцініцкім парку ўвагу прыцягнула пробкавае дрэва, даволі рэдкае для Беларусі. Наведалі падчас вандроўкі ва ўрочышчы “Гаёк” камень кахання. Касцёл Святога Іаана Хрысціцеля ў Беняконях сустрэў падарожных велічным спакоем, тут пабывалі ля магілы Марылі Верашчакі. І нават летняя спякота не перашкодзіла адчуць каларыт той далёкай эпохі.

Есть некоторые рекомендации, которые касаются купания:
- Лучшим временем для принятия водных процедур является время 9-11 часов утра и 17-19 вечера.
- Не стоит купаться, если вы только что поели, должен пройти час–полтора.
Если вы умеете плавать, то это в какой-то мере гарантия вашей безопасности на воде, но бывают случаи, когда и отличные пловцы попадают в экстремальные ситуации и погибают. Поэтому особенно важно соблюдать правила безопасности всем категориям граждан.
Правила безопасного поведения на воде
Безопасное поведение на водоемах в различных условиях должно соблюдаться неукоснительно – это гарант вашего отличного отдыха без происшествий. После того как вы приехали на речку или озеро, проведя много времени в дороге в жарком автомобиле, не стоит сразу бросаться в воду. Необходимо немного отдохнуть, успокоиться и остыть, только после этого можно идти купаться.
Чтобы ваш отдых не омрачился неожиданными ситуациями, соблюдайте несложные правила:
- Лучше всего, если вы будете принимать водные процедуры в местах, которые специально для этого оборудованы.
- Если вы первый раз приехали в это место, перед полноценным купанием необходимо обследовать дно на предмет коряг, стекол и всякого мусора.
- Не ныряйте в незнакомых местах, иначе можно уткнуться головой в грунт, корягу или бетонную плиту.
- Если на берегу водоема вы обнаружили табличку, что купание в этом месте запрещено, то не стоит рисковать своим здоровьем, лучше отправиться на другой пляж.
- На море обычно спасательные службы устанавливают буйки, за которые заплывать нельзя, не надо показывать свою храбрость и меряться силами с друзьями, это может быть опасно.
- Если вы любите устраивать игры в воде, то будьте осторожны: не хватайте друг друга за руки или ноги, можно в азарте наглотаться воды и потерять сознание.
- Если в воде у вас ногу свела судорога, то необходимо позвать на помощь.
- Не заходите в воду в нетрезвом состоянии, это может закончиться трагически.
Эти несложные правила почему-то соблюдают далеко не все, что потом и приводит к несчастным случаям.
Поведение во время непредвиденных ситуаций
С каждым на воде может случиться неожиданная ситуация, если не соблюдается безопасное поведение на водоемах в различных условиях. От ваших действий в этот момент будет зависеть ваша жизнь или ваших друзей.
При купании в реках может случиться так, что вы попали в водоворот. Нужно отбросить панику, набрать в легкие много воздуха, погрузиться под воду и постараться, совершая движения руками и ногами, отплыть подальше от воронки. Если вы все сделаете правильно и, самое главное, спокойно, то вам удастся из нее легко выбраться.
Другая ситуация, которая встречается сплошь и рядом – это переплывание реки или озера на спор. Вы можете просто не рассчитать свои силы, невозможно предсказать, как поведет себя ваш организм в условиях такой перегрузки. Если вы умеете отдыхать на воде, лежа на спине, тогда еще полбеды, выиграть спор вам, может, и удастся.
Умение отдыхать может оказаться вам полезно и в том случае, если ногу в воде свело судорогой. Это очень опасно, потому что на большом расстоянии от берега вам быстро оказать помощь никто не сможет, остается надеяться только на себя. Для таких случаев всегда с собой берите булавку, говорят, это хорошее средство от судорог в воде.

Выхаванцы наведалі этнаграфічны куток "Беларуская хатка" у філіале "Канвелішскі центр культуры і дасуга". Пазнаёміліся з Беларускай Народнай цацкай, прадметамі побыту.