Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

#Канвалія – тэрыторыя спасціжэння

Дата: 2 июля 2022 в 16:41
Автор: Мозоль Ю. И.
114 просмотров

2 ліпеня 2022 года ў лагеры “Канвалія” адбылася сустрэча-дыялог з Казлоўскім Р.К., дацэнтам кафедры беларускай філалогіі, кандыдатам навук, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. У ходзе сустрэчы Руслан Канстанцінавіч прэзентаваў сваю новую кнігу “Праз церні…” (нарыс жыцця і спартыўных дасягненняў Аляксандра Трыпуця). Галоўны герой кнігі – спартсмен-паралімпіец, чалавек, які да вышынь у спорце ішоў цяжкай дарогай пераадолення і мужнасці. Аўтар здолеў захапіць аўдыторыю цікавымі фактамі з біяграфіі Аляксандра Трыпуця, расказаў пра яго сям’ю, тых людзей, якія “вялі” лёгкаатлета-інваліда да алімпійскага медаля. Аўдыторыя задавала пытанні пра асабістае жыццё спартсмена, пра тое, як узнікла ідэя напісання кнігі. Руслан Канстанцінавіч па просьбе прысутных прачытаў свае вершы, абразкі з серыі “На пляжы”. Сустрэча адбылася цёплай і сардэчнай. Руслан Канстанцінавіч напрыканцы сустрэчы падарыў сваю кнігу школьнай бібліятэцы. Час чытаць!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.