Новости
На раённым мерапрыемстве, прысвечаным Дню настаўніка, былі ўзнагарожаны:
Граматай галоўнага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама - Янушка Гелена Станіславаўна, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
Граматай галоўнага ўпраўлення Гродзенскага аблвыканкама - Адамчык Надзея Іванаўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Ганаровай граматай аддзела адукацыі Воранаўскага райвыканкама - Русак Ганна Францаўна, настаўнік геаграфіі
Граматай аддзела адукацыі Воранаўскага райвыканкама - Мерава Рэгіна Іонаўна, выхавацель дашкольнай адукацыі
Падзяку Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесіянальнага саюза работнікаў адукацыі і навукі атрымала Савуль Алена Антонаўна, настаўнік, старшыня прафсаюзнага камітэта
Граматай Гродзенскага абласнога камітэта Беларускага прафесіянальнага саюза работнікаў адукацыі і навукі ўзнагароджана Нос Люцыя Іванаўна, настаўнік рускай мовы і літаратуры
Добрай традыцыяй у нашай школе стала адзначаць дзень павагі да старэйшага пакалення. Гэта не толькі свята, але і магчымасць адпачыць і ўспомніць былыя гады маладосці. Для гасцей мерапрыемства была праведзена гадзіна зносін "Душой маладыя, сэрцам залатыя". У гэты дзень пажылыя людзі пачулі ў свой адрас шчырыя пажаданні добрага здароўя, выдатнага настрою і актыўнага даўгалецця. Яны атрымалі зарад бадзёрасці і станоўчых эмоцый.
Класс!!! Учащиеся педагогических классов нашей школы приняли участие в районном торжественном мероприятии, посвященном Дню учителя.
Креативно, творчески и на одном дыхании прошла праздничная шоу-программа «От всей души». Подготовили праздник учащиеся 1-11 классов под руководством классного руководителя 11 класса Щупловой Е.Б.
Ад вясёлых стартаў да спартыўных вяршынь” (аб легендах і героях спорту).
Інтэлектуальная гульня “Мы даведаемся” прайшла ў форме віктарыны “40 пытанняў аб спорце”.
Вучні пазнаёміліся з майстрам спорту міжнароднага класа, шматразовым бронзавым і сярэбраным прызёрам этапаў Кубка свету па фехтаванню на інваліднай калясцы, удзльніцай Паралімпійскіх гульняў у Лондане, Рыа – дэ – Жанейра і Токіа Алесяй Макрыцкай, гонарам не толькі нашай Воранаўшчыны, але і ўсёй Беларусі. Па словах нашай зямлячкі, фехтаванне — адзін з самых складаных відаў спорту, але самы цікавы і небяспечны. Вучні прагледзелі відэаролік “Багіня жаноцкасці”, дзе Алеся паўстала ў вобразе багіні Дэметры.
Падводзячы вынікі занятку, вучні абмеркавалі падрыхтаваныя старонкі віртуальнага альбома пра Алесю Макрыцкую.
Сегодня для учеников первого класса нашей школы прошел праздник "Посвящение в первоклассники". Именно в этот день ребятам должен запомнится надолго. Ведь школа - это второй дом, где так же хорошо и уютно, всегда найдется место бесконечным открытиям, дружбе и чудесам. К первоклассникам пришли в гости красавица Минни и Минни Маус. Дети веселились: играли и шутили, танцевали и отвечали на вопросы.
Да выхаванцаў дашкольнага ўзросту Канвелішскай сярэдняй школы завітаў у госці Доктар Айбаліт і прапанаваў здзейсніць падарожжа ў краіну Здароўя. Падчас падарожжа выхаванцаў чакалі цікавыя заданні на станцыях "Спартыўная", " Гульнёвая", "Вітамінная". Дзеці з задавальненнем выконвалі розныя заданні і ў канцы падарожжа атрымалі смачны пачастунак ад Доктара Айбаліта.
Вострая праблема забруджвання навакольнага асяроддзя прадуктамі жыццядзейнасці чалавека патрабуе ад нас, дарослых, фарміравання ў дзяцей пачуцця адказнасці за чысціню паветра і воды, вуліц і двароў. Мы ставім перад сабой мэту паказаць дзецям неабходнасць рацыянальнага выкарыстання другаснай сыравіны – макулатуры. Вядома, што адна тона макулатуры беражэ каля чатырох кубаметраў драўніны, а гэта 5 дарослых дрэў!
Другаснае выкарыстанне папяровых адходаў дапаможа не толькі захаваць дрэвы, але і знізіць уплыў на прыроду шкодных прамысловых фактараў.
Удзельнічаючы ў акцыі збору макулатуры, вучні нашай школы ўнеслі ўклад у выратаванне планеты ад смецця, а лес ад высечкі. Макулатура атрымае другое жыццё, а кожны кілаграм макулатуры выратуе дрэва. Здавайце макулатуру! Дапамажыце захаваць лес!
У госці да вучняў 1,2 класаў і выхаванцаў дашкольных груп Канвелішскай сярэдняй школы завітаў старшы інспектар дзяраўтаінспекцыі Воранаўскага аддзела ўнутраных спраў Сцефановіч А.В. Разам з Аляксандрам Вацлававічам дзецi паразважалi пра ролю святловяртальных элементаў для бяспекi пешаходаў у цёмны час сутак. На пляцоўцы па правiлах дарожнага руху вырашалі праблемныя гульнёвыя сiтуацыi «Як правiльна перайсцi дарогу, калi няма святлафора?», «Як рухацца ўздоуж праезджай часткi, калi няма тратуара?», «Што рабiць, калi мяч пакацiўся на дарогу?», «Дзе i як трэба катацца на веласiпедзе i самакаце?». Адказамi на пытаннi стала практычная адпрацоўка правільных паводзін на дарозе, яна праходзіла ў гульнёвой форме, без рызыкi для жыцця i здароўя. Напрыканцы сустрэчы госцi пазнаёмiлi дзяцей са службовай машынай мiлiцыi, расказалi пра яе камплетуючыя часткi, паказалi дзеянне сiрэны i мiгалкi.
У рамках святкавання Дня народнага адзінства Аляксандр Тадэвушавіч Бернатовіч, настаўнік фізічнай культуры і здароўя, прыняў удзел у складзе каманды аддзела адукацыі Воранаўскага райвыканкама ў спаборніцтвах па гіравому спорту. Наш настаўнік атрымаў перамогу ў асабістым заліку, а таксама першае месца ў складзе каманды. Мы Вамі ганарымся! Так трымаць!
16 верасня навучэнцы Канвелішскай сярэдняй школы пабывалі на дні адкрытых дзвярэй Нацыянальнай школы прыгажосці. Была магчымасць не толькі сфатаграфавацца з "Міс Беларусь-2023" Элеанорай Качалоўскай, але і атрымаць майстар-клас ад першай беларускай прыгажуні па фотапазіраванні, дэфеле. З хлопчыкамі і дзяўчатамі працавалі стылісты, харэографы школы. Словам, было цікава і займальна!
Да Дня народнага адзінства была выдадзена і прэзентавана Кніга Славы Воранаўшчыны. Прыемна, што лаўрэатамі Кнігі Славы сталі чатыры педагогі, якія працавалі і працуюць у Канвелішскай сярэдняй школе. Гэта Мартынаў Іван Аляксеевіч, Слёзка Марыя Станіславаўна, Чапля Браніслаў Юльянавіч, Якжык Наталля Віктараўна
С целью формирования у учащихся осознанного уважительного отношения к государственному празднику День народного единства, активной жизненной позиции, национального самосознания; воспитания гражданственности, патриотизма, ответственности и готовности действовать во благо своей Родины для учащихся 9-11 класса прошёл Единый урок, посвящённый Дню народного единства, в ходе которого учащиеся выработали "Принципы истинного единства" и нашли ответ на главный вопрос: "Что делает наш народ единым?"
Такую назву меў ранішнік для вучняў 1-4 класаў, прысвечаны Дню народнага адзінства. У час свята згадалі важныя вехі з гісторыі Беларусі, Воранаўшчыны, пагулялі ў народныя гульні, правялі займальны квэст “Сімвалы маёй краіны”, развучылі беларускую народную гульню “Крыжачок”. Адным словам, было весела і цікава!
Кожны з нас непаўторны, але разам мы адзіны. Адзінства наша ў тым, што дружна жывём у любімай вёсцы, вучымся ў адной школе,што ў нас агульная і непаўторная Радзіма - Рэспубліка Беларусь.
Вучні 5 - 7 класаў падарожнічаючы ў круізе "Беларусь - краіна адзінства", наведалі ўсе вобласці Беларусі, упэўніліся, што ўсюды жывуць мірныя, працавітыя людзі, аб'яднаныя любоўю да Радзімы і стваральнай працай на яе карысць.
Навучэнцы адгадвалі загаданыя гарады, паўтаралі словы гімну, выказвалі пажаданні міру, працвітання Беларусі.
З мэтай патрыятычнага выхавання і фарміравання актыўнай жыццёвай пазіцыі чытачоў бібліятэкі Канвелішскай сярэдняй школы аформлена кніжная выстава да Дня народнага адзінства “У адзінстве народа – сіла краіны”. Кнігі, якія прадстаўлены на выставе, знаёмяць наведвальнікаў з гісторыяй Беларусі, яе асноўнымі сімваламі, славутасцямі, святамі і традыцыямі беларускага народа. Можна прачытаць і пра падзеі 1939 года, пра жыццё беларусаў на тэрыторыі Заходняй Беларусі да ўз’яднання. Таксама сабрана літаратура, у якой распавядаецца пра дасягненні беларускага народа, пра канкрэтных людзей, якія праславілі нашу краіну. Усе кнігі даюць поўнае прадстаўленне пра Беларусь і беларусаў.
Суботні дзень у Канвелішскай сярэдняй школе быў сонечным і цікавым. Вучняў чакала мноства займальных спраў: мультурок “Спорт у жыцці чалавека”, піянерская акцыя “БРПА за здаровы лад жыцця”, спартыўная эстафета “Хуткія, дужыя, лоўкія”, спаборніцтвы па міні-футболе. Адням словам, суботні дзень атрымаўся радасным.
Да! Только не обычный, а мультурок. Именно мультурок "Спорт в жизни человека" помог учащимся узнать, как спортивные умения влияют на жизнь человека, а где без спорта нельзя обойтись. Да и просто смотреть мультики в школе - это прикольно!
Выхаванцы дашкольных груп пабывалі ў неверагоднай краіне, дзе заўсёды святочна і весела. А дапамаглі стварыць выдатны настрой паветраныя шары. Дзеці гулялі ў гульні “Каруселі”, “Сараканожка”, “Рознакаляровыя шары”. Прынялі ўдзел у эстафетах “Перанясі пірожнае”, “Самы хуткі”, пагулялі ў народныя гульні. А салют з паветраных шароў і святочная атмасфера стварылі ў дзяцей выдатны настрой
і станоўчыя эмоцыі ад праведзенага мерапрыемства.