Новости
Сёння, 21 сакавіка 2022 года, на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта віншавалі пераможцу рэспубліканскай прававой алімпіяды на прыз Старшыні Следчага камітэта РБ, Кічко Сафію і яе настаўніцу Адамчык Надзею Іванаўну.
З мэтай пашырэння ведаў вучняў аб фінансах, іх ролі ў жыцці чалавека і грамадства з 21.03.2022 па 26.03.2022 пройдзе Тыдзень фінансавай граматнасці.
У пятніцу, у 10 класе адбыўся інтэрактыўны дыялог "Твае правы і абавязкі ў грамадстве" Разам са старшакласнікамі мы стараліся замацаваць веды паняццяў "правы","абавязкі" і "адказнасць".
Падчас занятку стараліся павысіць сацыяльна-прававую кампетэнтнасць старшакласнікаў і акцэнтаваць увагу вучняў на неабходнасці разумення і ведання сваіх правоў і абавязкаў, выхоўваць павагу да выказванняў аднакласнікаў і да іх правоў.
Гэтае мерапрыемства дапамагло вучням пераканацца (паверыць) і запомніць, што ў любога чалавека няма правоў без абавязкаў, а таксама зразумець, што абавязковы чалавек - гэта паспяховы чалавек.
Закончылася мерапрыемства напісаннем міні-сачынекння на тэму "Мае правы і абавязкі ў школьным калектыве".
16.03.2022 года,у рамках РМПА "Разам за здаровую будучыню", адбылася сустрэча старшаікласнікаў з ўчастковым інспектарам СН Орда У.У. Была праведзена прафілактычная гутарка па папярэджанні злачынстваў "Наркаманія сярод непаўналетніх".
Вучні 1, 2 класаў падарожнічалі па розных пазнавальных станцыях, знаёмячыся з асноўным дакументам, які вызначае наша жыццё.
У рамках рэспубліканскай акцыі " Дзень бяспекі. Увага ўсім!", Хлюст В. Ю.- інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Воранаўскага РАНС, навучаў старшакласнікаў правільна паводзіць сябе ў выпадку надзвычайнай сітуацыі, а таксама правільна дзейнічаць па сігнале " Увага ўсім!». Інспектар прымусіў задумацца аб прычынах ўзнікнення пажараў і прадаставіў магчымасць самім навучэнцам знайсці на фота і пералічыць фактары, якія спрыяюць узнікненню пажараў. Так, Вадзім Юр'евіч максімальна захапіў аўдыторыю, адказваў на пытанні і пачуў асабістыя развагі вучняў аб бяспецы.
Сайко Іван Іванавіч - намеснік начальніка Воранаўскага РАНС матываваў старшакласнікаў на паступленне ва Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь, які знаходзіцца ў г.Мінску.
10 сакавіка спаборнічалі юныя матэматыкі (вучні 3, 4 класаў). 11 сакавіка прайшла алімпіяда па беларускай мове (4 клас), 12 сакавіка - па рускай мове (4 клас). Журы алімпіяды, Мухляда А.Б., Нядведская С.І., Пукель А.А., падвяло вынікі. Лепшымі сталі: па матэматыцы - Даўляшэвіч Сяргей (выканаў 43% заданняў), па беларускай мове - Варановіч Мая (39%).
Огар Віялета атрымала дыплом ІІ ступені ў намінацыі "Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь", Мікульская Юлія - дыплом ІІ ступені ў намінацыі "Малая радзіма"
11 марта в форме квест-игры "То, что нас объединяет" состоялась встреча учащихся 7 и 8 классов (классные руководители: Кондратьев М.А., Нос Л.И.)
В игре приняли участие 2 команды 7,8 классов. За каждое правильно выполненное задание команда получала QR-код. Чтобы разгадать ключевую фразу игры, зашифрованную QR-кодами, необходимо было выполнить все задания квеста ( фото - https://konvelishki.schools.by/photoalbum/933226)
С 14 по 20 марта в Вороновском районе пройдет республиканская межведомственная
профилактическая акция «Вместе за здоровое будущее", направленная на
профилактику потребления и сбыта наркотических средств, психотропных
веществ и их аналогов среди несовершеннолетних.
Выхавальнікі групы падоўжанага дня пазнаёміліся з традыцыямі выкарыстання ручнікоў у абрадах (выхавацель Русак Г.Ф.). Госці: Сініцкая Т.С., бібліятэкар Канвелішскай бібліятэкі, Кічко І.Ф., педагог дадатковай адукацыі
10 сакавіка- Абласны Дзень аховы працы з адзінай павесткай: "Забеспячэнне патрабаванняў бяспечнасці пры правядзенні работ на вышыні"
7 марта учащиеся 5-8 класса подарили незабываемое впечатление девочкам, учителям-женщинам, мамам и бабушкам.
Ні пахмурнае неба, ні халоднае надвор'е, ні нават снег не змаглі сапсаваць добры настрой, з якім правялі забаўляльна-конкурсную праграму "Вясенні перапалох" ў 8-11 класах. Мы спявалі і танцавалі, жартавалі і рабілі сэлфі - адным словам, весяліліся і адпачывалі. Мы ўмеем быць пазітыўнымі ў рознае надвор'е!
(альбом 7 сакавіка)
Титул "Мисс Весна-2022" достался Софии Кичко. Поздравляем!!
Пры фінансавай падтрымцы Фонда прэзідэнтскіх грантаў Расійскай Федэрацыі выйшлі ў свет два зборнікі фіналістаў Міжнароднага фестывалю-конкурсу паэзіі і паэтычных перакладаў "Берагі дружбы". У зборніку "Усе мы шукаем музыку шчасця" надрукаваны 10 перакладаў Данілы з рускай і ўкраінскай моў на беларускую. У зборніку "Тёплым словом тебя спасая" надрукаваны 10 вершаў Данілы, якія пераклалі на рускую мову паэты Расіі.
На раённым этапе конкурсу ў нас 6 дыпломаў!!! Дыпломы І ступені атрымалі:
у намінацыі "Апавяданне" - Сварабовіч Сандра і Станкевіч Паліна, вучаніцы 9 класа (кіраўнік Нос Л.І.),
у намінацыі "Верш" - Русак Валерыя, вучаніца 6 класа (кіраўнік Адамчык Н.І.),
у намінацыі "Казка" - Трахімчык Даніла, вучань 10 класа (кіраўнік Якжык Н.В.).
у намінацыі "Падзелка" - Мерава Дар'я, вучаніца 8 класа (кіраўнік Дзекан І.В.)
Дыпломамі ІІ ступені ўзнагароджаны:
у намінацыі "Малюнак" - Часоўнікава Аляксандра, вучаніца 9 класа (кіраўнік Шчуплова А.Б.),
у намінацыі "Падзелка" - Барташэвіч Яўгенія, вучаніца 3 класа (кіраўнік Русак Г.Ф.)
Віншуем пераможцаў! Так трымаць!