Новости
“Пакуль жыве вера і памяць – жыве чалавек”
Чарговы дзень змены ў фальклорна- краязнаўчым лагеры “Канвалія” прайшоў пад дэвізам “Беларусь духоўная”. У рамках яго адбыліся мерапрыемствы: гадзіна адкрытых думак “Навошта чалавеку патрэбна вера?”, “Па старонках даследчай работы пераможцаў навуковай канферэнцыі “Жыць з верай у сэрцы- модны выраз або жыццёвая неабходнасць у 21 стагоддзі” і сустрэча са светаром мясцовага касцёла Сэрца Езуса, які паведаміў гісторыю святыні, правёў гутарку пра сэнс жыцця, прызначэнне чалавека на зямлі. Напрыканцы дня сумесна са студэнтамі- філолагамі адбылася літаратурна- музычная гасцёўня “Мы- разам!”
Эпіграф дня: "Птушка моцная крыламі, а чалавек - сябрамі". 25 юнакоў і дзяўчат у першы дзень пазнаёміліся з распарадкам і правіламі лагера, упрыгожылі спальныя пакоі і гульнёвы пакой. Агульналагернае мерапрыемства "Давайце пазнаёмімся" прайшло сумесна са студэнтамі-філолагамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Вядучыя Юстына Огар і Віктар Буйноўскіс заахвочвалі да ўдзелу ў гульнях і танцах. Гучынымі апладысментамі віталі салістаў - Данілу Трахімчыка, Соф'ю Кічко і Юстыну Огар.
50 дзяцей на працягу 18 дзён "падарожнічалі" па вуліцах і плошчах "Горада Вясёлкі", а сёння святочным акордам стаў апошні развітальны канцэрт і завяршэнне лагернай змены.
У ходзе дня вучні пабывалі на экскурсіі ў г.п.Воранава, правялі конкурс малюнкаў, турнір чытальнікаў вершаў пра вайну.
У ходзе дня вучні паўдзельнічалі ў экалагічным дэсанце "Чыстая вёска", правялі флэш-моб "Захаваем планету разам!"
Выхаванцы прынялі ўдзел у "круглым стале" "Па адзенні сустракаюць", конкурсе касцюмаў са "смецця".
у ходзе лагернага дня прайшлі цікавыя мерапрыемствы: спартландыя " Вясёлыя старты", шашачны турнір, спаборніцтвы па піянерболе.
У ходзе дня прайшло музычна-літаратурнае свята "Ходзіць песенька па крузе", конкурс "Голас", майстар-клас "Развучваем новыя песні"
Вучні здзейснілі займальную экскурсію "Мова зямлі, або Тапанімічныя загадкі Канвелішак", правялі турнір знаўцаў легенд і паданняў, развучылі народныя мясцовыя песні, наведалі музей НПК, пазнаёміліся з гісторыяй вёскі і роднай школы.
Вучні рыхтавалі падарункі маленькім сябрам, развучвалі сцэнкі і інсцэніроўкі пра маму і тату.
Базавую адукацыю атрымала 18 юнакоў і дзяўчат. З іх - двое (Буйноўскіс Дзяніс і Сцешко Аляксандр) - атрымалі пасведчанне з адзнакай.
В отряде "Неугомон" увлекательно и познавательно прошла интеллектуальная игра "Эрудит-шоу"
Вучні паўдзельнічалі ў конкурсе "Мінута славы", чытальнікаў вершаў пра лета, конкурсе малюнкаў на асфальце.
Дзеці разам з выхавацелямі наведалі магілу Канарчыка ў Барташунах, праглядзелі фільм "Брэсцкая крэпасць", наведалі сельскую бібліятэку вёскі Канвелішкі.
Дзень казкі прайшоў весела і пазнавальна. Дзеці здолелі паўдзельнічаць у віктарыне на лепшага знаўцу казак, праглядзець мультфільм "Папялушка", падрыхтаваць ілюстрацыі да любімых казачных твораў.