Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

#На паэтычным алімпе.

Дата: 4 августа 2022 в 15:11
Автор: Мозоль Ю. И.
106 просмотров

Трахімчык Даніла, вучань Канвелішскага НПК, атрымаў званне лаўрэата ІІ ступені VІІ Міжнароднага фестывалю-конкурсу паэзіі і паэтычных перакладаў “Берагі дружбы” (кіраўнік Якжык Н.В.). У гэтым маштабным літаратурным форуме прынялі ўдзел маладыя паэты з 27 краін свету. Даніла сярод фіналістаў конкурсу быў самым маладым удзельнікам. Члены журы адзначылі, што 2022 год парадаваў высокім узроўнем таленту лаўрэатаў і дыпламатаў “Берагоў”. Валерый Латынін, сакратар Саюза пісьменнікаў Расіі, старшыня Савета па нацыянальных літаратурах Саюза пісьменнікаў Расіі, запрасіў Канвелішскі НПК у свае праекты з дзяржаўнай падтрымкай перакладчыцкай дзейнасці, якія праводзяцца на базе АСПВ (Асацыяцыі саюзаў пісьменнікаў і выдаўцоў Расіі). Плануецца выданне кніг твораў пераможцаў конкурсу. Ужо пабачыла свет першая кніга “Зямля – наш агульны дом”, дзе надрукаваны пераклады вершаў Трахімчыка Данілы з калмыцкай мовы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.