Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Праект “Чытаем разам” у дзеянні

Дата: 13 мая 2022 в 21:02
Автор: Мозоль Ю. И.
95 просмотров

Адным з яркіх мерапрыемстваў праекта “Чытаем разам”, які рэалізоўваецца ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Канвелішскія яслі-сад-сярэдняя школа” сумесна з Гродзенскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі, стала літаратурная пляцоўка, якая прайшла 11 мая 2022 года на базе Гродзенскага аддзялення. Вучні 9-11 класаў установы адукацыі мелі магчымасць сустрэцца з членамі Саюза пісьменнікаў: Дзмітрыем Радзівончыкам, Людмілай Шаўчэнка, Алінай Сабуць, Русланам Казлоўскім. На пляцоўцы не было раўнадушных: гучалі аўтарскія вершы, быў арганізаваны “адкрыты мікрафон”, дзе ўсе маглі прадэманстраваць свае паэтычныя пробы, задаць пытанне паэтам Гродзеншчыны. Свае вершы і пераклады для прысутных прачытаў Даніла Трахімчык, фіналіст міжнароднага паэтычнага конкурсу маладых паэтаў і перакладчыкаў “Берагі дружбы”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.