Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Новости 10 класс

24 лютага 2022 года для навучэнцаў 8-11 класаў у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа актыўнага грамадзяніна" прайшоў дзень інфармавання па тэме " Гонар за Беларусь. На варце нацыянальнай бяспекі і суверэнітэту» (аб Узброеных сілах, Памежнай службе, Мытнай службе, МНС).
На сустрэчы прысутнічаў ваенны камісар Воранаўскага раёна, падпалкоўнік ГАЙЖЭЎСКІ Аляксандр Юр'евіч, які расказаў старшакласнікам аб службе ва Узброеных сілах Беларусі, заахвоціў юнакоў і дзяўчат паступаць у ваенныя навучальныя ўстановы, берагчы спокой і паважаць людзей.
Сцефановіч З.У сказаў, што сёння беларуская армія – гэта кампактныя Узброеныя Сілы, сфармаваныя па прынцыпу абароннай дастатковасці, здольныя самастойна забяспечыць ваенную бяспеку краіны.
Галоўнае сведчанне таго, што беларуская армія адпавядае сучасным выклікам, – мір на беларускай зямлі. Пражыўшы чвэрць стагоддзя ў незалежнай, мірнай краіне, гнутка рэагуючы на падзеі ў свеце і ля нашых межаў, выступаючы донарам міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, мы ясна бачым, па якім шляху ісці".

24 февраля 2022 в 22:39 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

У рамках Тыдня роднай мовы праведзена гульня "Роднай мовы пералівы", мэтай якой было далучыць моладзь да вытокаў беларускай мовы, да скарбаў народнай мудрасці і абудзіць жаданне глыбей зазірнуць у яе таямніцы.

22 февраля 2022 в 16:29 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

Учащиеся УПК приняли активное участие в АКЦИИ "Молодёдь.Конституция.Беларусь", которая была организована филиалом "Конвелишский центр культуры и досуга"

12 февраля 2022 в 11:37 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

Чарговае мерапрыемства інфармацыйна - адукацыйнага праекта "ШАГ" прайшло па тэме " Гонар за Беларусь. Свет міжканфесійны. Свет міжнацыянальны."( аб прыярытэтах канфесійнай палітыкі Рэспублікі Беларусь).
Напярэдадні ў старшакласнікаў была магчымасць сустрэцца з ксяндзом парафіі Найсвяцейшае Сэрца Пана Езуса Дзмітрыем Сядлецкім, які вельмі цікава расказаў гісторыю ўзнікнення нашага касцёла, успомніў галоўныя касцёльныя святы, традыцыі і абрады іх правядзення.
Вучні задавалі ксяндзу Дзмітрыю пытанні, цікавіліся хто паўплываў на яго выбар стаць ксяндзом і якія ў яго планы на будучыню.
Размову прадоўжылі 27 лютага з класнымі кіраўнікамі 8 - 11 класаў.
Русак Г.Ф. расказала аб канфесійнай палітыцы, якую вядзе наша дзяржава, канфесіях і нацыянальнасцях насельніцтва Беларусі, Паляк Г.Ф пазнаёміла моладзь з новым арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім Юзафам Станеўскім.
У ходзе мерапрыемства навучэнцы разам з Нос Л.І. абмеркавалі змест артыкулаў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь " Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях".

27 января 2022 в 23:44 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

У час правядзення класнага мерапрыемства дзеці прапаноўвалі розныя прыёмы для наладжвання добразычлівай атмасферы ў класе.

21 января 2022 в 12:49 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

Падрыхтоўка да Новага года, стварэнне ўпрыгожванняў для класнага пакою.

17 декабря 2021 в 12:18 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

Яго мэтай з'явілася авалодванне падросткамі ўменнямі адстойваць сваё меркаванне і фарміраванне навыкаў адказа ад шкодных звычак

10 декабря 2021 в 12:19 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

Ідзе падрыхтоўка да правядзення бацькоўскага сходу. Вучні рыхтуюць сачыненні-разважанні "Мая сям'я для мяне - гэта..."

24 ноября 2021 в 15:22 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

Васьмікласнікі актыўна ўключыліся ў правядзенне дабрачыннай акцыі: падрыхтавалі падарункі і сувеніры дзецям мігрантаў. Дабрыня і чуласць павінны заўсёды жыць у сэрцы чалавека.

16 ноября 2021 в 15:18 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

Правілы бяспекі - важная адзнака нашага часу. Іх мы згадалі падчас вясёлай віктарыны.

5 ноября 2021 в 12:47 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

У час правядзення акцыі "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь" Лавец Канстанцін, Русак Арцём і Вахміна Даратэя атрымалі кнігу-падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У школьным краязнаўчым музеі аадбылася ўрачыстая цырымонія. Быць грамадзянінам - значыць несці адказнасць за сваю краіну, сваю малую радзіму.

28 октября 2021 в 12:36 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

Мы супраць наркотыкаў і тытуню! Выбіраем здаровы лад жыцця! Танцуй разам з намі!

21 октября 2021 в 12:53 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

Што значыць быць здаровым? У час луанджу паразважалі пра гэта. Здароўе - гэта здаровы лад жыцця, правільнае харчаванне, рэжым дня, адсутнасць стрэсу.

15 октября 2021 в 12:59 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев

Самым родным, самым любімым мы прысвяцілі нашу акцыю.

14 октября 2021 в 13:02 | Мозоль Ю. И. | нет комментариев