Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

24.02.2022г ШАГ " Гонар за Беларусь. На варце нацыянальнай бяспекі і суверэнітэту»

Дата: 24 февраля 2022 в 22:39
Автор: Мозоль Ю. И.
94 просмотра

24 лютага 2022 года для навучэнцаў 8-11 класаў у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа актыўнага грамадзяніна" прайшоў дзень інфармавання па тэме " Гонар за Беларусь. На варце нацыянальнай бяспекі і суверэнітэту» (аб Узброеных сілах, Памежнай службе, Мытнай службе, МНС).
На сустрэчы прысутнічаў ваенны камісар Воранаўскага раёна, падпалкоўнік ГАЙЖЭЎСКІ Аляксандр Юр'евіч, які расказаў старшакласнікам аб службе ва Узброеных сілах Беларусі, заахвоціў юнакоў і дзяўчат паступаць у ваенныя навучальныя ўстановы, берагчы спокой і паважаць людзей.
Сцефановіч З.У сказаў, што сёння беларуская армія – гэта кампактныя Узброеныя Сілы, сфармаваныя па прынцыпу абароннай дастатковасці, здольныя самастойна забяспечыць ваенную бяспеку краіны.
Галоўнае сведчанне таго, што беларуская армія адпавядае сучасным выклікам, – мір на беларускай зямлі. Пражыўшы чвэрць стагоддзя ў незалежнай, мірнай краіне, гнутка рэагуючы на падзеі ў свеце і ля нашых межаў, выступаючы донарам міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, мы ясна бачым, па якім шляху ісці".

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.