Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

#Канвалія_2024. Гродзеншчына гістарычная.

Дата: 25 июня в 08:47, Обновлено 2 июля в 08:49
Автор: Мозоль Ю. И.
31 просмотр

Другі дзень лагернай змены пачаўся з ранішняй гімнастыкі. Хвілінка бяспекі напомніла, як пазбегнуць укусаў кляшчоў. Краязнаўчае падарожжа "Таямніцы Гайцюнішскага палаца" выхаванцы здзейснілі падчас прагляду фільма "Я хачу гэта ўбачыць. Падарожжа па Беларусі". У другой палове дня чэлендж "Наша спадчына" напомніў аб памятных мясцінах Воранаўскага краю. Кульмінацыяй дня быў конкурс эрудытаў "Разумнікі і разумніцы", які прайшоў у форме КВЗ. Мерапрыемства садзейнічала развіццю творчых здольнасцей, кемлівасці, артыстызму выхаванцаў, якія спаборнічалі ў дзвюх камндах "Сказ" і "Слова". Выхаванцы адгадвалі загадкі, успаміналі беларускія прыказкі і прымаўкі, перакладалі з рускага на беларускую мову і нават спрабавалі складаць вершы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.