Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Другі дзень на ПЕДАГАГІЯДЗЕ – пераможны!

Дата: 12 мая 2023 в 17:38
Автор: Мозоль Ю. И.
67 просмотров

Другі дзень на ПЕДАГАГІЯДЗЕ ў Гродзенскім абласным інстытуце развіцця адукацыі праходзіў пад дэвізам “Дыялог вопыту і маладосці, навукі і практыкі”. 19 каманд з усіх куткоў Гродзеншчыны спаборнічалі ў веданні асноў педагогікі і псіхалогіі. У праграме была прэзентацыя педагагічных класаў – творчае прадстаўленне каманды, навуковая Алімпіяда па педагогіцы, навкова-практычная канфэрэнцыя “Адукацыя і моладзь. Навуковы пошук”, панэльная дыскусія “Я выбіраю прафесію педагога”. Каманда Канвелішскай сярэдняй школы ў складзе Трахімчыка Данілы, Міхалькевіча Максіма, Сварабовіч Сандры, Станкевіч Паліны, Ясюкайць Паліны (кіраўнік Паляк Г.Ф.) атрымала дыплом І ступені навуковай алімпіяды па педагогіцы. Акрамя гэтага, будучыя педагогі яшчэ заваявалі два дыпломы ў намінацыях “Артыстызм” і “Крэатыўнасць”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.