Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Дзень здароўя ў дашкольнай групе

Дата: 14 июля 2022 в 13:57
Автор: Мозоль Ю. И.
92 просмотра

Раніцай 14 ліпеня дашкольнікаў з пажаданнямі здароўя сустрэў Доктар Айбаліт і запрасіў на музычна-гульнявую спартыўную зарадку. Вясёлая зарадка суправаджалася музыкай і мастацкім словам. Затым дзяцей чакаў смачны карысны сняданак. Далей разам з госцем дня ўсе адправіліся на спаборніцтвы “У здаровым целе – здаровы дух”. Пасля дзеці прынялі ўдзел у мерапрыемстве “Мы здароўю скажам “ТАК!”” Успомнілі правілы асабістай гігіены і правілы карыснага харчавання, пагулялі ў сюжэтна-ролевую гульню “Доктар”. Пасля водных працэдур дзеці адправіліся на абед. У другой палове дня выхаванцаў чакалі дыдактычныя гульні “Ва ўсіх свая зарадка” (лато) і “Лішняя карцінка”, разглядалі альбомы “Летнія віды спорту”. А дома выхаванцы ўручаць бацькам памяткі па здароваму ладу жыцця, якія дапамаглі зрабіць выхавацелю дашкольнай адукацыі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.