Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

#Канвалія – тэрыторыя спасціжэння.

Дата: 28 июня 2022 в 19:54, Обновлено 29 июня 2022 в 12:25
Автор: Мозоль Ю. И.
82 просмотра

Рамантычная вандроўка “Шляхамі кахання Марылі і Адама” чакала ўдзельнікаў лагера “Канвалія” 28 чэрвеня 2022 года. Палац Путкамераў у Больцініках дазволіў адчуць каларыт ХІХ стагоддзя. Уявілі, як па пакоях палаца няспешна ходзіць Марыля Верашчака. А тут, у Больцініках, у гэтым прыгожым месцы, навечна засталося сэрца Адама Міцкевіча, вялікага польскага паэта, нашага земляка. Альтанцы жаданняў прысвяцілі свае мары і спадзяванні. У Больцініцкім парку ўвагу прыцягнула пробкавае дрэва, даволі рэдкае для Беларусі. Наведалі падчас вандроўкі ва ўрочышчы “Гаёк” камень кахання. Касцёл Святога Іаана Хрысціцеля ў Беняконях сустрэў падарожных велічным спакоем, тут пабывалі ля магілы Марылі Верашчакі. І нават летняя спякота не перашкодзіла адчуць каларыт той далёкай эпохі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.