Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

23 верасня ў нашай школе прайшла чарговая ў гэтым навучальным 2021-2022 годзе сустрэча ў Школе Актыўнага Грамадзяніна на тэму “Гонар за Беларусь. Адукацыя ў імя будучыні краіны”

Дата: 23 сентября 2021 в 17:08, Обновлено 23 сентября 2021 в 17:11
Автор: Мозоль Ю. И.
123 просмотра

23 верасня ў нашай школе прайшла чарговая ў гэтым навучальным 2021-2022 годзе сустрэча ў Школе Актыўнага Грамадзяніна на тэму “Гонар за Беларусь. Адукацыя ў імя будучыні краіны”.
Прысутныя разважалі пра развіццё нацыянальнай сістэмы адукацыі. На сустрэчу з вучнямі былі запрошаны Місюра Рэната Аляксандраўна і Андрыш Віялетта Аляксандраўна – педагогі Беняконскага філіяла ДУА “Воранаўская дзіцячая школа мастацтваў”.
Вялікую цікавасць у старшакласнікаў выклікала інфармацыя пра развіццё адукацыі на Беларусі. Даведаліся аб адкрыцці першай школы, гімназіі і ўніверсітэта, а таксама пачулі інфармацыю аб сённяшняй арганізацыі школьнага жыцця.
У другім тэматычным блоку нашы госці расказалі школьнікам пра навучальныя ўстановы, якія яны закончылі, аб сваёй працы ў музычнай школе і запрасілі старшакласнікаў пазнаёміцца са спецыяльнасцямі, якія прапаноўвае Лідскі дзяржаўны музычны каледж і Мінскі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, пазнаёміліся з працай нашага земляка – музыканта, педагога Адамчыка Дзмітрыя Валер’евіча і яго творчымі поспехамі.
-Адукаваны чалавек – візітоўка сучаснай Беларусі, - сказала Ганна Францаўна Русак, класны кіраўнік 10 класа. -Жадаю вам поспехаў у вучобе, у будучым знайсці сабе справу па душы і новых творчых адкрыццяў. Без таленту і ўпартай працы, без пастаяннага самаўдасканалення немагчыма дасягнуць вышынь, - зазначыла яна напрыканцы свайго выступлення.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.