Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Шосты дзень лагернай змены меў назву Святочны і прайшоў пад дэвізам "Зямля з блакітнымі вачыма, краіна міру і дабра".

Дата: 3 июля 2021 в 21:15
Автор: Мозоль Ю. И.
199 просмотров

PR --- акцыя "Як нараджаюцца вершы" вызвала асаблівую цікавасць у выхаванцаў. Аматары паэзіі вельмі ўважліва ўспрымалі выступленне члена Саюза пісьменнікаў, дацэнта кафедры беларускай філалогіі Аліны Эдмундаўны Сабуць. Чулае чытанне вершаў, аповед пра асабісты паэтычны свет - усё так неверагодна прыемна напаўняла душу слухачоў. Сустр\ча прайшла ў вельмі цёплай і добразычлівай атмасферы і пакінула добрыя ўспаміны. Запамінальным было наведванне святочных мерапрыемстваў у г.п. Воранава, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Выхаванцы з задавальненнем удзельнічалі ў гульнёвых праграмах, атракцыёнах, канцэртнай праграме. Вярнуліся ў лагер з цудоўным настроем і запасам бадзёрасці. Найбольш захапіла ўсіх квэст-гульня "Загадкавая краіна Канвалія". Яе ўдзельнікі прайшлі пэўны маршрут: старажытныя загадкі, фальклорную, тэатральную, замкавую, тапанімічную станцыі. Мерапрыемства садзейнічала пашырэнню ведаў пра гісторыю роднага краю і развіццю творчых здольнасцей усіх удзельнікаў гульні. Закончыўся Святочны дзень Вальсам Перамогі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.