Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

#Канвалія "Гродзеншчына спартыўная"

Дата: 2 июля 2023 в 01:22, Обновлено 2 июля 2023 в 01:33
Автор: Мозоль Ю. И.
80 просмотров

Шосты дзень у лагеры Канвалія пачаўся са спартыўнага турніра “Каб быць здаровым, не гараваць, трэба са спортам сябраваць”. Затым на хвілінцы здароўя прыпомнілі, што трэба рабіць каб не балелі зубы. А пазней адбылася экскурсія ў Тракелі.
Ксёндз Юрый Бяганскі расказаў гісторыю касцёла, паказаў і паведаміў нам пра свае планы на будучае. Мы заўважылі, што ксёндз вельмі добры гаспадар. Ён робіць парадак не толькі ў доме і ў касцёле, але і вакол яго. Пад адкрытым небам знайшлі месца Марыйны сад, дарога крыжовая, алея апосталаў... Добраўпарадкаваны ўжо шэсць сажалак, якія папаўняюцца падземнымі крыніцамі. Вельмі многа задумак у кс.Юрыя. Мы пажадалі яму поспехаў, дабразычлівых людзей на жыццёвым шляху і Божай дапамогі ва ўсіх пачынаннях.
Пасля абеду і адпачынку навучэнцаў чакала яшчэ некалькі цікавых спраў. Вярнуўшыся дамоў яны паўдзельнічалі ў акцыі “Вальс Перамогі”, а затым была квэст-гульня “Загадкавая краіна Канвалія”.
Многа дадатных эмоцый атрымалі дзеці бегаючы па станцыях і адказваючы на пытанні на розныя тэмы. У канцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі салодкія пачастункі, быў выбраны лепшы капітан каманды, лепшы знаўца фальклору, легенд і паданняў сваёй мясцовасці, а ўзнагароджана была праіграўшая, але самая дружная каманда “ Верасы”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.