Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

#Канвалія "Гродзеншчына літаратурная"

Дата: 1 июля 2023 в 09:19, Обновлено 1 июля 2023 в 10:05
Автор: Мозоль Ю. И.
79 просмотров

Пяты дзень ў лагеры “Канвалія”, як і папярэднія, прайшоў цікава, займальна і, напэўна, запомніцца ўсім надоўга. Выхаванцы наведалі Канвелішскую сельскую бібліятэку, дзе атрымалі шмат карыснай інфармацыі з гісторыі кнігі. Паколькі дзень меў назву “Гродзеншчына літаратурная”, то вельмі цікава было паслухаць меркаванні навучэнцаў аб тым, якую ролю ў жыцці чалавека іграе кніга і якой павінна быць кніга сучасная, каб прыцягнуць увагу чытачоў.
У другой палове дня юных аматараў літаратурнай творчасці сабрала ў актавай зале літаратурна-музычная барахолка “Роднымі словамі, дзівоснымі фарбамі пра Беларусь”. Таленавітыя вучні школы і студэнты ўніверсітэта імя Янкі Купалы дэманстравалі свае здольнасці. Гучалі песні і вершы пра Беларусь, родную мову. Адбылася презентацыя кнігі дацэнта кафедры беларускай філалогіі А.Э.Сабуць. Некалькі сваіх цудоўных вершаў прачытаў дацэнт кафедры беларускай філалогіі Р.К.Казлоўскі. На працягу амаль дзвюх гадзін у актавай зале вітала атмасфера сяброўства, добразычлівасці і яднання. Прыгожа і пранікнёна ўсе ўдзельнікі мерапрыемства праспявалі гімн лагера “Канвалія”. А затым распачалася рэтра-дыскатэка, якая стала заключным акордам яшчэ аднаго запамінальнага дня.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.