Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

#Канвалія "Гродзеншчына музычная"

Дата: 29 июня 2023 в 23:28, Обновлено 30 июня 2023 в 13:16
Автор: Мозоль Ю. И.
71 просмотр

Чацвёрты дзень у лагеры быў цікавым, змястоўным і насычаным. Распачаўся ён раніцаю з сустрэчы з медработнікам і абмеркавання тэмы "Моладзь за ЗЛЖ". Пазней выхаванцы вучыліся танцаваць народныя танцы, затым паехалі на экскурсію ў Суботнікі. Суботнікі - гэта вёска Іўеўскага раёна. Асноўнай славутасцю вёскі з'яўляецца касцёл Святога Уладзіслава Венгерскага. Будынак быў пабудаваны з чырвонай цэглы ў 1904-07 гг на грошы паноў Уладзіслава і Яніны Умястоўскіх, памяць аб якіх беражліва захоўваюць у касцёле і да нашага часу. Сустрэў нашу групу настаяцель касцёла ксёндз Аляксандр Лебядзевіч, які правёў цікавую і змястоўную экскурсію. Ён расказаў, што ў інтэр'еры храма захавалася мноства старадаўніх прадметаў: арыгінальныя роспісы сцен, мазаічныя пано, іконы, шматлікія скульптуры і многае іншае. Яшчэ даведаліся аб тым, што касцёл быў пашкоджаны ў гады Другой Сусветнай вайны, аднак ужо ў 1947 годзе ён быў цалкам адноўлены. Асаблівай увагі заслугоўваюць старадаўні драўляны арган, лаўкі для вернікаў, мармуровая купель, цудатворны абраз, крыпта храма, у якой знаходзіцца пахавальня графаў Умястоўскіх. На сценах крыпты можна ўбачыць вялікую колькасць мемарыяльных памятных пліт у гонар членаў сям'і Умястоўскіх.
У нашы дні касцёл у вёсцы Суботнікі застаецца дзеючым, знаходзіцца ў выдатным стане. Ён з'яўляецца важнай беларускай славутасцю і каштоўным архітэктурным помнікам. Пасля выхаванцы наведалі Жамыслаўль, дзе знаходзіцца сядзіба графа Якуба Умястоўскага. Усе былі ўражаны прыгажосцю гэтага месца. Гэта адна з самых прыгожых дваранскіх сядзіб у Беларусі. Пабудавана была ў XIX стагоддзі на ўзор Лазенкаўскага палаца ў Варшаве. Гаспадары праклалі цэлую сістэму каналаў і вадаёмаў, ператварыўшы сядзібу ў мініяцюрную Венецыю, у парку высадзілі мноства дрэў: вязы, клёны, лістоўніцы, таполі. Многія з іх захаваліся да нашых дзён. Вяртаючыся дамоў, мы наведалі касцёл у Геранёнах і ўсклалі кветкі да помніка воінаў-герояў.
Прыгожым акордам заканчэння дня стала музычная шоу-праграма "Голас" і рэтра-дыскатэка.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.