Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

#Канвалія "Гродзеншчына краязнаўчая"

Дата: 28 июня 2023 в 08:22, Обновлено 29 июня 2023 в 08:54
Автор: Мозоль Ю. И.
68 просмотров

Цікава і змястоўна прайшоў дзень "Гродзеншчына краязнаўчая", асноўнай мэтай якога было выхаванне пачуцця патрыятызму, любові і гонару за малую радзіму , павагі да свайго народа, выхаванне дабразычлівасці і талерантнасці. Краязнаўчае падарожжа "З Канвелішкаў у Асаву і Начу: праз прызму стагоддзяў" выклікала вялікую цікавасць вучняў і студэнтаў. Яны наведалі касцёлы ў Асаве і Начы, пазнаёміліся з гісторыяй паходжання вёсак, даведаліся аб жыцці знакамітых землякоў - Тэадора Нарбута і Вандаліна Шукевіча. Падарожнічаючы па дадзенамму маршруту, у рамках экспедыцыі "Маршрутамі памяці. Маршрутамі дзяцінства.", юныя краязнаўцы аддалі даніну памяці героям Вялікай Айчыннай вайны, якія загінулі ў барацьбе з ворагамі, усклалі кветкі да помнікаў герояў у в.Нача, аг.Пагародна, г.п.Радунь і г.п.Воранава.
Заключным акордам стаў ўдзел у літаратурна-музычным вернісажы "Над маім лунае лёсам Беларусь мая, мэтай якога было выхаванне вучняў і студэнтаў. Вернісаж спрыяў жаданню ўдзельнікаў быць неабходнымі сваёй краіне, дастойнымі яе.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.