Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Мая Радзіма – Беларусь

Дата: 24 июня 2023 в 11:47, Обновлено 26 июня 2023 в 11:55
Автор: Мозоль Ю. И.
42 просмотра

Так называўся тыдзень у выхаванцаў дашкольнага ўзросту Канвелішскай сярэдняй школы. Цэнтральным мерапрыемствам стаў квэст “Мы жывём у Беларусі”. Разам з выхавальнікам дашкольнай адукацыі адправіліся на экскурсію па тэрыторыі ўстановы з мэтай адшукаць прыродныя сімвалы Беларусі. На агародзе лекавых раслін дзеці знайшлі кветкі канюшыны і васілька, буслоў знайшлі каля кветніка. А вось адшукаць сасну, зубра і лён так і не атрымалася. Сасна - гэта расліна лесу, зубры жывуць у Белавежскай пушчы, а лён расце на палях. Падчас адпачынку дзеці гулялі ў гульні "Пазнай па апісанні", "Мазаіка", разглядвалі ілюстрацыі прыродных сімвалаў Беларусі. Вярнуўшыся на свой участак, выхаванцы зрабілі калектыўны малюнак "Сімвалы Беларусі вачыма дзяцей нашай групы".

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.