Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

#Канвелішскія рабінзоны.Сямнаццаты дзень – Воранаўшчына легендарная

Дата: 22 июня 2023 в 14:15
Автор: Мозоль Ю. И.
38 просмотров

Сямнаццаты дзень у лагеры быў прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа і прайшоў пад дэвізам: "Пакуль мы памятаем мінулае, у нас ёсць будучае". Распачаўся з флэшмоба "Танцы за мірнае неба". Выхаванцы праглядзелі і абмеркавалі фільм "Дзеці вайны". У рамках рэалізацыі інфармацыйна-адукацыйнага праекту "ШАГ" для юных рабінзонаў быў арганізаваны занятак "Мір на планеце патрэбен дарослым і дзецям" з запрашэннем настаўніцы Аўкштулевіч Т.Я. Тамара Яўгеньеўна расказала пра сваю маці, якая ў гады вайны, будучы падлеткам, была вывезена ў Германію. Выхаванцы ўявілі ўсе пакуты, якія прыйшлося перажыць дзецям вайны. Сумесна з філіялам "Канвелішская сельская бібліятэка" рабінзоны паўдзельнічалі ў патрыятычнай акцыі "Мы, дзеці, супраць вайны на планеце". Цэнтральным мерапрыемствам стала тэматычная праграма "Яны засталіся на той вайне", дзе выхаванцы ўспомнілі жудасныя карціны пачатку вайны, мінутай маўчання ўшанавалі памяць усіх, хто загінуў, абараняючы сваю Радзіму.
Да рабінзонаў завіталі прадстаўнікі дзяржаўнай аўтаінспекцыі, якія напомнілі пра захаванне правіл дарожнага руху, а таксама далі магчымасць выхаванцам падаць сігнал трывогі і прымераць на сабе бронежылеты. Гэта выклікала масу эмоцый і ўражанняў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.