Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

4 ЛЮТАГА - ВЕЧАР СУСТРЭЧЫ ВЫПУСКНІКОЎ!

Дата: 5 февраля 2023 в 16:47, Обновлено 11 февраля 2023 в 12:26
Автор: Мозоль Ю. И.
88 просмотров

Традыцыйна ў першую суботу лютага былыя аднакласнікі сустракаюцца ў сваёй роднай школе, каб разам успомніць светлыя і вясёлыя моманты навучальных будняў. У 2023 годзе дзень сустрэчы выпускнікоў прыпаў на 4 лютага. Гэта вельмі добры час для сустрэчы, бо ў канцы студзеня - пачатку лютага ва ўніверсітэтах заканчваюцца сесіі і пачынаюцца зімовыя канікулы.
Былым аднакласнікам цікава ведаць, як уладкаваліся сябры і сяброўкі пасля школы. Рабяты сур'ёзна рыхтуюцца да гэтага дня: пераглядаюць старыя альбомы з фатаграфіямі, адшукваюць адрасы і нумары тэлефонаў аднакласнікаў, ператэлефаноўваюцца сябар з сябрам і тд…
Вечар школьных сяброў сабраў выпускнікоў розных гадоў і розных пакаленняў у нашай любімай Канвелішскай сярэдняй школе. На сцэну запрашаліся героі вечара - гэта выпускнікі-юбіляры, якія скончылі школу 45,30, 25,20,15, 5 гадоў таму і, вядома ж, самыя юныя, якія пакінулі сцены школы толькі ў 2022 годзе.
У многіх на вачах былі слёзы радасці, бо яны зноў апынуліся ў дзяцінстве.
Гэта сустрэча чарговы раз падкрэсліла непарыўную сувязь пакаленняў.
Кожны выпускнік выйшоў са школы ў гэты вечар, выносячы з сабой цёплыя ўспаміны і радасць сустрэчы.
Усяго вам найлепшага, сябры!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.