Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

15.09.2021 года Сафія Кічко прыняла ўдзел у цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу "Залатое пяро "Белай Русі"-2021

Дата: 16 сентября 2021 в 17:31, Обновлено 21 сентября 2021 в 18:04
Автор: Мозоль Ю. И.
122 просмотра

Праекту "Залатое пяро" "Белай Русі" 9 гадоў. Апошнія чатыры гады мы прабіваліся на алімп гэтага конкурсу. 5 дыпломаў абласнога ўзроўню, а 2021 год прынёс абсалютную перамогу на заключным этапе ў самай масавай намінацыі "Навучэнцы". Сафіі Кічко ўзнагароду ўручыў Аляксандр Шацько, намеснік старшыні Рэспубліканскай "Белай Русі". Аляксандр Віктаравіч звярнуўся да ўсіх жыхароў Канвелішак і падзякаваў за тое, што ва ўстанове адукацыі і аграгарадку захоўваюцца тыя каштоўнасці, якія аб'ядноўваюць наш народ. Менавіта пра каштоўнісці беларусаў і разважала Сафія ў сваім "пераможным" эсэ. "У Год народнага адзінства хочацца, каб мы ўспомнілі словы Пятра Міронавіча Машэрава, беларускага палітыка і кіраўніка: "Будзем будаваць нашу Беларусь, садзіць сады, ствараць рай на нашай зялёнай зямлі". Цёплая атмасфера цырымоніі пакінула яркія ўражанні. Мы будзем імкнуцца да новых перамог!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.