Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Трынаццаты дзень лагернай змены прайшоў пад назвай "Вясёлы". Яго дэвіз: "Гумар і жарты многага варты".

Дата: 10 июля 2021 в 18:23
Автор: Мозоль Ю. И.
122 просмотра

Трынаццаты дзень лагернай змены прайшоў пад назвай "Вясёлы". Яго дэвіз: "Гумар і жарты многага варты". Ён пачаўся з ранішняй прабежкі, якая прынесла бадзёрасць, добры настрой і ўсмешкі на тварах. Інформ-дайджэст "Правілы паводзін у час купання" яшчэ раз напомніў пра ваду, якая ідзе на карысць чалавеку, але і можа прывесці да праблем у час купання. Працоўны дэсант "Упрыгожым школьны лвор" прайшоў каля школы. Дзеці працавалі на клумбах, выграбалі сухое лісце і добраўпарадкавалі тэрыторыю. Яны працавалі з улікам санітарна-гігіенічных патрабаванняў. Фарміраванню навыкаў і звычак, стварэнню атмасферы даверу, развіццю творчай фантазіі выхаванцаў спрыяла гульня-пантаміма пад назвай "Героі беларускіх народных казак". Дзеці пазнаёміліся з такім відам сцэнічнага мастацтва, як пантаміма, дзе асноўным сродкам стварэння мастацкага вобраза з'яўляецца пластыка чалавечага цела. Закончыўся дзень танцавальна-забаўляльнай вечарынай "Субота ёсць субота".

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.