Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

30 чэрвеня. Трэці дзень - мужны дзень, праходзіць пад дэвізам "А мужчыны, як скалы, - ударыш і зломіцца меч".

Дата: 30 июня 2021 в 22:22
Автор: Мозоль Ю. И.
154 просмотра

Чарговы дзень пачаўся з флэшмоба "Весела! Дружна! Разам!". Выхаванцы атрымалі пазітыўны зарад на ўвесь дзень. Медыцынская сястра яшчэ раз напомніла пра асноўныя меры прафілактыкі ад каронавіруснай інфекцыі. Падчас наведвання сядзібы Путкамераў у аг. Больценікі выхаванцы пачулі цікавую гісторыю кахання Адама Міцкевіча і Марылі Верашчакі, наведалі мясцовы гаёк, дзе дакрануліся да каменя жаданняў, там сустракаліся закаханыя. Другая палова дня была прысвечана юнакам, іх знаходлівасці, сіле, артыстызму. Яны паудзельнічалі ў сэлфі-конкурсе #містарканвалія, а затым праявілі свае здольнасці ў час конкурсу "Беларускія джэнтэльмены". Журы ў складзе старэйшага выхавацеля Ластаўкі Н.І., выкладчыцы ГрДУ імя Я. Купылы, дацэнта кафедры беларускай філалогіі Сабуць А.Э. і студэнкі ГрДУ Агрынашкевіч Караліны вызначалі пераможцаў конкурсу: Містар Канвалія - Буйноскіс Віктар і Містар Канвалія - onlain - Трахімчык Даніла.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.