Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

16 лістапада 2019 года адбылася экскурсія па маршруце "Канвелішкі- Навагрудак-Бярозаўка"

Дата: 18 ноября 2019 в 22:00, Обновлено 26 ноября 2019 в 15:34
Автор: Мозоль Ю. И.
291 просмотр

16 лістапада вучні нашай школы пабывалі на экскурсіі ў Навагрудку і Бярозаўцы. Час паездкі быў насычаны цікавай інфармацыяй, незабыўнымі ўражаннямі і станоўчымі эмоцыямі. Мы наведалі старажытны і адначасова сучасны горад, дом - музей Адама Міцкевіча, гісторыка-краязнаўчы музей, велічную Замкавую гару, пазнаёміліся з помнікамі горада. Вяртаючыся дамоў заехалі ў Бярозаўку на шклозавод "Нёман". Цудоўная жанчына-экскурсавод вельмі цікава расказала гісторыю завода. Акрамя таго, мы мелі магчымасць уласнымі вачамі ўбачыць як "нараджаецца" крышталь, як ён шліфуецца і захоўваецца. Пабывалі ў музеі шкла. Перад намі паўсталі экспанаты незвычайнай прыгажосці. Усе яны розныя па колеры, форме, памерах.
Напрыканцы экскурсіі мы атрымалі падарункі. Наша радасць была бясконцай. Дзякуем усім, хто дапамог нам так цікава правесці восеньскі выхадны дзень.
Усе наведаныя аб'екты раскрылі перад намі новыя старонкі свайго існавання.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.