9 класс
Вучні 8-9 класаў вельмі любяць падарожнічаць. І сёння, 3 лістапада, яны ў чарговы раз адправіліся ў экалагічнае падарожжа "Жыжма".
У час экскурсіі настаўнік біялогіі Кандрацьеў М. А. азнаёміў навучэнцаў з цікавымі фактамі пра раку Жыжму.
Аказваецца, яе вытокі знаходзяцца на тэрыторыі Літвы, далей яна працякаае па забалочанай мясцовасці ў Воранаўскім, Лідскім і Іўеўскім раёнах. Даведаліся вучні і пра паходжанне назвы ракі. Адамчык Н. І., настаўнік беларускай мовы і літаратуры, паведаміла, што гідронім Жыжма балцкага паходжаняя і ў перакладзе абазначае "бурчаць, злавацца".
26 кастрычніка ініцыятыўная група вучняў 8-11 класаў з класным кіраўнікамі Кандрацьевым М. А. і Адамчык Н. І. у рамках праекта “ШАГ” правялі чарговы занятак на тэму “Радзіма мая Беларусь у асобах. Сям'я — пачатак усіх пачаткаў " (пра ролю бацькоў у стварэнні ўмоў для рознабаковага развіцця дзяцей, значэнні сям'і і сямейнага выхавання).
Добрай традыцыяй у нашай школе стала адзначаць дзень павагі да старэйшага пакалення. Гэта не толькі свята, але і магчымасць адпачыць і ўспомніць былыя гады маладосці. Для гасцей мерапрыемства была праведзена гадзіна зносін "Душой маладыя, сэрцам залатыя".
Вучні пазнаёміліся з майстрам спорту міжнароднага класа, шматразовым бронзавым і сярэбраным прызёрам этапаў Кубка свету па фехтаванню на інваліднай калясцы, удзльніцай Паралімпійскіх гульняў у Лондане, Рыа – дэ – Жанейра і Токіа Алесяй Макрыцкай, гонарам не толькі нашай Воранаўшчыны, але і ўсёй Беларусі.